https://bel.sputnik.by/20231220/lukashenka-pavnshava-supratsonka-kdb-z-prafesynym-svyatam-1082198246.html
Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў КДБ з прафесійным святам
Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў КДБ з прафесійным святам
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў супрацоўнікам КДБ за паспяховае выкананне задач па абароне праў беларускіх грамадзян жыць у міры і згодзе. 20.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-20T09:39+0300
2023-12-20T09:39+0300
2023-12-20T09:39+0300
кдб рб
у беларусі
беларусь
віншаванне
аляксандр лукашэнка
бяспека
нацыянальная бяспека
грамадства
свята
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/96/1013489666_0:71:2049:1223_1920x0_80_0_0_b1c62295f5b0775cd505de27bd55d193.jpg
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні супрацоўнікам КДБ з іх прафесійным святам – Днём супрацоўніка органаў дзяржбяспекі, паведаміла ў сераду прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Беларускі лідар адзначыў, што супрацоўнікі КДБ, з’яўляючыся людзьмі асаблівай загартоўкі, дэманструюць прафесіяналізм у самых складаных і часам экстрэмальных сітуацыях. Галоўнае, як падкрэсліў прэзідэнт, органы дзяржбяспекі не забываюцца пра адказнасць за лёсы беларускіх грамадзян і сваёй краіны."Абапіраючыся на бясцэнны вопыт папярэднікаў і традыцыі нацыянальнай спецслужбы, вы таксама стаіце ў авангардзе процідзеяння беспрэцэдэнтным выклікам глабальнага свету, спыняючы спробы ўмяшання звонку, абараняючы дзяржаўныя прыярытэты і каштоўнасці", - падкрэсліў Лукашэнка.Ён падзякаваў супрацоўнікам КДБ за бездакорнае выкананне пастаўленых перад імі задач па абароне праў беларускіх грамадзян жыць у міры і згодзе і ўпэўнена глядзець у будучыню.Ветэранам органаў бяспекі беларускі лідар падзякаваў за дастойны прыклад вернасці доўгу і прызванню, які яны падаюць падрастаючаму пакаленню.Гісторыя святаДзень супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі адзначаецца ў Беларусі 20 снежня, з савецкіх часоў ён вядомы як Дзень чэкіста і святкуецца з 20 снежня 1917 года. У гэты дзень 106 гадоў таму Савет народных камісараў прыняў пастанову аб утварэнні Усерасійскай надзвычайнай камісіі ("ВЧК"), якая ў часы Грамадзянскай вайны вяла барацьбу з разведвальна-падрыўной дзейнасцю замежных дзяржаў і рознымі бандамі, якія складаліся з астаткаў белагвардзейскіх падраздзяленняў.Пазней пераемнікам камісіі стала Галоўнае палітычнае ўпраўленне (ГПУ), затым, 15 чэрвеня 1934 года яно было пераўтворана ў НКУС БССР, а ў 1954 годзе ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.У гэты ж дзень адзначаюць сваё прафесійнае свята і супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі Расіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/96/1013489666_45:0:1676:1223_1920x0_80_0_0_38cf2d4678f57ee6faf64b5b0fa4df23.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кдб рб, у беларусі, беларусь, віншаванне, аляксандр лукашэнка, бяспека, нацыянальная бяспека, грамадства, свята, навіны
кдб рб, у беларусі, беларусь, віншаванне, аляксандр лукашэнка, бяспека, нацыянальная бяспека, грамадства, свята, навіны
Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў КДБ з прафесійным святам
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў супрацоўнікам КДБ за паспяховае выкананне задач па абароне праў беларускіх грамадзян жыць у міры і згодзе.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні супрацоўнікам КДБ з іх прафесійным святам – Днём супрацоўніка органаў дзяржбяспекі, паведаміла ў сераду прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"У гэты дзень мы з гонарам успамінаем слаўную гісторыю ведамства. Яе пісалі сапраўдныя патрыёты, чые імёны сталі легендай. Іх адданасць Айчыне, бяспрыкладная мужнасць і смеласць, увасобленыя ў подзвігах у імя міру і жыцця на роднай зямлі, сталі галоўным арыенцірам для кожнага новага пакалення чэкістаў", - гаворыцца ў тэксце віншавання.
Беларускі лідар адзначыў, што супрацоўнікі КДБ, з’яўляючыся людзьмі асаблівай загартоўкі, дэманструюць прафесіяналізм у самых складаных і часам экстрэмальных сітуацыях. Галоўнае, як падкрэсліў прэзідэнт, органы дзяржбяспекі не забываюцца пра адказнасць за лёсы беларускіх грамадзян і сваёй краіны.
"Абапіраючыся на бясцэнны вопыт папярэднікаў і традыцыі нацыянальнай спецслужбы, вы таксама стаіце ў авангардзе процідзеяння беспрэцэдэнтным выклікам глабальнага свету, спыняючы спробы ўмяшання звонку, абараняючы дзяржаўныя прыярытэты і каштоўнасці", - падкрэсліў Лукашэнка.
Ён падзякаваў супрацоўнікам КДБ за бездакорнае выкананне пастаўленых перад імі задач па абароне праў беларускіх грамадзян жыць у міры і згодзе і ўпэўнена глядзець у будучыню.
Ветэранам органаў бяспекі беларускі лідар падзякаваў за дастойны прыклад вернасці доўгу і прызванню, які яны падаюць падрастаючаму пакаленню.
Дзень супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі адзначаецца ў Беларусі 20 снежня, з савецкіх часоў ён вядомы як Дзень чэкіста і святкуецца з 20 снежня 1917 года. У гэты дзень 106 гадоў таму Савет народных камісараў прыняў пастанову аб утварэнні Усерасійскай надзвычайнай камісіі ("ВЧК"), якая ў часы Грамадзянскай вайны вяла барацьбу з разведвальна-падрыўной дзейнасцю замежных дзяржаў і рознымі бандамі, якія складаліся з астаткаў белагвардзейскіх падраздзяленняў.
Пазней пераемнікам камісіі стала Галоўнае палітычнае ўпраўленне (ГПУ), затым, 15 чэрвеня 1934 года яно было пераўтворана ў НКУС БССР, а ў 1954 годзе ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
У гэты ж дзень адзначаюць сваё прафесійнае свята і супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" КДБ за тыдзень
затрымаў у Беларусі тры баявыя ячэйкі, якія працавалі на СБУ