https://bel.sputnik.by/20240127/urachystaya-tsyrymonya-z-nagody-znyatstsya-blakady-lenngrada--translyatsyya-1083135792.html
Урачыстая цырымонія да 80-годдзя зняцця блакады Ленінграда – відэа
Урачыстая цырымонія да 80-годдзя зняцця блакады Ленінграда – відэа
Sputnik Беларусь
Блакада горада была знята 80 гадоў таму – яна працягвалася амаль 900 дзён і стала самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва. 27.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-27T10:58+0300
2024-01-27T10:58+0300
2024-01-27T14:11+0300
відэа
відэа
блакада
ленінград
грамадства
гісторыя
санкт-пецярбург
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1b/1083135367_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_3440173a6d6ae2f0a44bace31c286737.jpg
У Санкт-Пецярбургу адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная юбілейнай даце зняцця блакады Ленінграда.У суботу, 27 студзеня, адзначаецца 80-годдзе поўнага вызвалення горада ад фашысцкай блакады, якая доўжылася 872 дні. У ёй аказаліся 2,887 мільёна жыхароў, у тым ліку 400 тысяч дзяцей.На Ленінград было скінута больш за 107 тысяч запальных і фугасных авіябомб. Гітлераўцы выпусцілі па горадзе каля 150 тысяч артылерыйскіх снарадаў. Былі разбураны каля 10 тысяч дамоў і іншых будынкаў.Пры гэтым у горадзе працягвалі працаваць звыш 200 прадпрыемстваў, у тым ліку сем суднабудаўнічых заводаў, якія выпусцілі за гэты час 13 падводных лодак. Прамысловасць абложанага Ленінграда вырабляла 150 узораў ваеннай прадукцыі. Усяго ў гады блакады ленінградскія прадпрыемствы вырабілі каля 10 мільёнаў снарадаў і мін, 12 тысяч мінамётаў, 1,5 тысячы самалётаў, былі выраблены і адрамантаваны 2 тысячы танкаў.Да манумента "Мать-Родина" на Піскароўскіх мемарыяльных могілках усклалі вянкі спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў, спікер Заканадаўчага сходу горада Аляксандр Бельскі, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ветэранаў.Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі загінулых хвілінай маўчання.Кветкі ўсклаў да манумента і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.Аналагічныя ўрачыста-жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў суботу таксама на Серафімаўскіх, Смаленскіх і Неўскіх могілках, а таксама ў іншых памятных месцах і месцах пахавання воінаў, абаронцаў і жыхароў блакаднага Ленінграда.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
ленінград
санкт-пецярбург
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
LIVE: Торжественная церемония, посвященная 80-летию снятия блокады Ленинграда
Sputnik Беларусь
LIVE: Торжественная церемония, посвященная 80-летию снятия блокады Ленинграда
2024-01-27T10:58+0300
true
PT100M16S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1b/1083135367_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_5abb9c4dee38b64d63db8fdf7ec6a175.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, блакада, ленінград, видео, грамадства, гісторыя, санкт-пецярбург, расія
відэа, блакада, ленінград, видео, грамадства, гісторыя, санкт-пецярбург, расія
Урачыстая цырымонія да 80-годдзя зняцця блакады Ленінграда – відэа
10:58 27.01.2024 (абноўлена: 14:11 27.01.2024) Блакада горада была знята 80 гадоў таму – яна працягвалася амаль 900 дзён і стала самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва.
У Санкт-Пецярбургу адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная юбілейнай даце зняцця блакады Ленінграда.
У суботу, 27 студзеня, адзначаецца 80-годдзе поўнага вызвалення горада ад фашысцкай блакады, якая доўжылася 872 дні. У ёй аказаліся 2,887 мільёна жыхароў, у тым ліку 400 тысяч дзяцей.
На Ленінград было скінута больш за 107 тысяч запальных і фугасных авіябомб. Гітлераўцы выпусцілі па горадзе каля 150 тысяч артылерыйскіх снарадаў. Былі разбураны каля 10 тысяч дамоў і іншых будынкаў.
Пры гэтым у горадзе працягвалі працаваць звыш 200 прадпрыемстваў, у тым ліку сем суднабудаўнічых заводаў, якія выпусцілі за гэты час 13 падводных лодак. Прамысловасць абложанага Ленінграда вырабляла 150 узораў ваеннай прадукцыі. Усяго ў гады блакады ленінградскія прадпрыемствы вырабілі каля 10 мільёнаў снарадаў і мін, 12 тысяч мінамётаў, 1,5 тысячы самалётаў, былі выраблены і адрамантаваны 2 тысячы танкаў.
Да манумента "Мать-Родина" на Піскароўскіх мемарыяльных могілках усклалі вянкі спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў, спікер Заканадаўчага сходу горада Аляксандр Бельскі, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ветэранаў.
Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі загінулых хвілінай маўчання.
Кветкі ўсклаў да манумента і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Аналагічныя ўрачыста-жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў суботу таксама на Серафімаўскіх, Смаленскіх і Неўскіх могілках, а таксама ў іншых памятных месцах і месцах пахавання воінаў, абаронцаў і жыхароў блакаднага Ленінграда.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"