"Мядзведжае" меню ў Камаедзіцу, або Гатуем з гароху і аўса

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГарохавыя камы з салёнымі агуркамі
Гарохавыя камы з салёнымі агуркамі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.04.2024
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская раскрывае старажытны гаспадарчы сакрэт, навошта раней продкі ўшаноўвалі "бацюхну мядзведзя", і прапануе лепшыя рэцэпты традыцыйных камоў ды аўсянага кісялю з "мядзведжай" кухні.
З самых першых дзён красавіка ўсталявалася цёплае надвор’е. Гаспадары ўсё часцей і з большай ахвотай шукаюць справы каля хаты, у садзе і агародзе. Нездарма ж у народзе кажуць:

"Красавік сініць і дзьме,
Бабам цяпло нясе,
А мужык пазірае
Ды галавой ківае
".

© Sputnik / Ларыса Мятлеўская"Красавік сініць і дзьме..."
Вясна - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
"Красавік сініць і дзьме..."
Што ж, дарослым – свае клопаты, а дзецям і моладзі – самая гулянка!
Першы красавіцкі тыдзень у народным календары выдаўся багаты на вялікія і малыя святы. Прысвяткі Дар’я Вясенняя, Арына і Васіль Сонечнік – працоўныя дні, якія маюць кожны сваё важданне: ад прыбірання ў хаце і прання бялізны да сеяння капусты ў расадніках. І толькі ў канцы тыдня, які называлі "благавесным", адпачывалі і святкавалі Благавешчанне, а напярэдадні – Камаедзіцу.
Калісьці гэтымі днямі працягвалі "гукаць вясну", сустракалі буслоў ды ўшаноўвалі "бацюхну мядзведзя", якому 6 красавіка прысвечана язычніцкае свята Камаедзіца.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМядзведзь-малімонік. Роспіс на талерцы
Мядзведзь-малімонік. Роспіс на талерцы - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
Мядзведзь-малімонік. Роспіс на талерцы
Мядзведзь – звер паважаны ва ўсе часы, бо лічыцца царом звяроў у еўрапейскім лесе! Зойдзе такі "ўладар" у двор – і носу з хаты не выткнеш, пакуль ён сам не сыдзе ў лес.
Амаль зніклы за мінулае стагоддзе з беларускіх лясоў, звер апошнім часам усё часцей сустракаецца там, дзе захаваліся пушчы або вялікія лясныя масівы. Часта мядзведзя можна сустрэць і каля вёсак, якія ажываюць толькі ўлетку.
© Sputnik / Илья НаймушинЧаста мядзведзя можна сустрэць і каля вёсак
Бурый медведь - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
Часта мядзведзя можна сустрэць і каля вёсак
Вандруючы мінулым летам па Воранаўскім раёне, што на Гродзеншчыне, чула аповед пра медзведзянят, якія купаліся каля хаты ў надзіманым басейне пад наглядам мядзведзіцы.
Менавіта для таго, каб залагодзіць такіх лясных гасцей і адвадзіць іх ад свойскай гаспадаркі, з даўніх часоў на вёсцы і ладзілі Камаедзіцу.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗ даўніх часоў на беларускай вёсцы ладзілі Камаедзіцу
Камаедзіца адзначаецца ў Беларусі 6 красавіка - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
З даўніх часоў на беларускай вёсцы ладзілі Камаедзіцу
У беларускім, ды ўвогуле ў славянскім, фальклоры, існуе шмат легенд аб паходжанні гэтага звера. Некаторыя паданні сведчаць, што мядзведзь быў калісьці чалавекам, якога варажбіт ператварыў у мядзведзя за крадзеж чужога мёду.

Мядзведжая кухня

Герой казак і легенд, мядзведзь – сапраўдны малімонік! Ён любіць ласавацца не толькі мёдам, але і малінамі, рэпнікам, гарахавіннем ды аўсом. Улічваючы гэта, сяляне на свята складалі адпаведнае меню: як бы для сябе, але з думкамі пра мядзведзя. На першае варылі сушаны рэпнік, на другое падаваўся аўсяны кісель, на трэцяе гатавалі гарохавыя камы або галушкі і кашу з варанага гароху.
Дарэчы, усе старажытныя стравы – ці то сушаны рэпнік у поліўцы, ці то аўсяны кісель, ці то гарохавыя камы – уяўляюцца вельмі смачнымі і пажыўнымі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМядзведзь – сімвал Камаедзіцы
Сімвал Камаедзіцы - мядзведзь - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
Мядзведзь – сімвал Камаедзіцы
Вядома, калісьці даўно абрад Камаедзіцы меў глыбокі сэнс, звязаны з адраджэннем прыроды пасля зімовага сну, але ў нашы дні ён ператварыўся ў вясёлую ды смачную традыцыю. Пагартаем разам добрыя рэцэпты для сямейнага абеду ў гонар цара лясных нетраў і доўгачаканай вясны!

Гарохавыя камы

З чаго гатаваць:
200 г гароху,
100 г мукі,
1-2 цыбуліны,
алей (па патрэбе),
соль (да смаку)
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКамы з цыбуляй ды агуркамі
Камы з цыбуляй ды агуркамі - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
Камы з цыбуляй ды агуркамі
Як гатаваць. Гарох загадзя замачыць, прамыць і разварыць. Разам з вадкасцю працерці праз сіта для аддзялення шалупіння, дадаць муку і соль. З цеста сфармаваць камы, абкачаць у муцэ і абсмажыць на алеі. Цыбулю нарэзаць кубікамі і спасераваць на алеі.
Пакласці камы ў гаршчок, перакладаючы іх смажанай цыбуляй, уставіць у печ (духоўку) на 20-30 хв.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГарохавыя камы
Гарохавыя камы - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
Гарохавыя камы

Гарохавыя піражкі з каноплямі

З чаго гатаваць:
100 г гароху,
20 г тоўчанага насення канопляў (лёну),
алей (для змазвання бляхі),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяТоўчанае насенне канопляў можна замяніць насеннем лёну
Насенне лёну - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
Тоўчанае насенне канопляў можна замяніць насеннем лёну
Як гатаваць. Гарох загадзя замачыць, прамыць і разварыць. Разам з вадкасцю працерці праз сіта для аддзялення шалупіння, дадаць прасеяную канапляную муку (тоўчанае насенне канопляў можна замяніць насеннем лёну) і соль. Скачаць камы, злёгку іх распляскаць і выкласці на змазаную алеем бляху. Запякаць да ўтварэння скарынкі.
Падаваць гарачымі.

Блінцы аўсяныя

З чаго гатаваць:
2 шк. аўсяных круп,
6 шк. вады,
1 шк. пшанічнай (аўсянай) мукі,
1 яйка,
1 ч. л. цукру,
1 цыбуліна,
2 ст. л. алею,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяАўсяныя крупы
Аўсяныя крупы - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
Аўсяныя крупы
Як гатаваць. Аўсяныя крупы пакласці ў каструлю, заліць вадой, паставіць у цёплае месца, каб закіслі. Пасля працадзіць, прамыць і зноў працадзіць. На атрыманым аўсяным цэдзе замясіць бліннае цеста, дадаўшы аўсяную або пшанічную муку, яйка, цукар і соль.
На добра разагрэтай патэльні, змазанай алеем (кавалачкам сала), спячы бліны, перакласці іх падсмажанай на алеі цыбуляй у чыгунку (керамічнай форме) і прагрэць у гарачай духоўцы 20 хв.

Аўсяны кісель па-радуцку

Пра аўсяны кісель, традыцыя гатавання якога налічвае каля тысячы гадоў, асобная гаворка. Кажуць, што стравы з аўса здольны пазбавіць дрэннага настрою. І гэта праўда! Існуе нават старажытны звычай, калі ўвечары пасля знатнага частавання кісялём лічылася неабходным паварочацца ў ложку з боку на бок, бы мядзведзь, які прачынаецца ў сваёй бярлозе.
Дарэчы, каб прыгатаваць аўсяны кісель, патрэбна мець аўсяную муку або аўсяныя шматкі, якія цяпер проста набыць у краме. Але так было не заўсёды: яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя ў вёсках самастойна рабілі крупы з аўса, малолі з іх муку, з якой і гатавалі кісель. Амаль так, толькі з невялікім цукровым дадаткам, і сёння гатуюць кісель у вёсцы Радуты Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяАўсяны цэд для кісялю
Аўсяны цэд для кісялю - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
Аўсяны цэд для кісялю
З чаго гатаваць:
1 шк. аўсянай мукі,
2 шк. вады,
ванільны цукар (па патрэбе),
соль (да смаку)
Як гатаваць. Запарыць цёплай вадой аўсяную муку (аўсяныя шматкі). Каб аўсяная маса хутчэй укісла, да запаранай мукі дадаць трошкі хлебнай закваскі і паставіць ў цёплае месца.
Праз некалькі гадзін, як толькі аўсяная маса пачне пузырыцца, яе працэджваюць і на малым агні вараць, увесь час мяшаючы. Як толькі маса пачне гусцець, дадаюць соль і ванільны цукар.
Кісель гарачым разліваюць па формах і даюць астыць. Можна падаваць з вяршкамі, малаком ці мёдам.

Аўсяны кісель з мёдам

З чаго гатаваць:
1 кг аўса,
1-1,2 л вады,
мёд (па патрэбе).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяАўсяны кісель можна ўжываць з гарбузовымі семечкамі
Густы аўсяны кісель з гарбузовымі семечкамі - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
Аўсяны кісель можна ўжываць з гарбузовымі семечкамі
Як гатаваць. Авёс намачыць, закруціць у марлю і пакласці ў цёплае месца, каб ён пачаў прарастаць.
Калі прарос, трэба яго высушыць і стаўчы ў ступцы – атрымаецца солад!
Цяпер трэба высыпаць яго ў гліняны посуд, уліць 3-4 кілішкі (па 30-50 мл кожны) цёплай вады і паставіць у цёплае месца, каб цеста заквасілася, на 24 гадзіны.
Пасля закісання трэба ўліць у солад яшчэ 2-3 кілішкі вады і працадзіць праз сіта, каб атрымалася каля літра вадкасці. Працэджаны раствор пераліць у каструлю, давесці да кіпення, увесь час мяшаючы. Пасля загусцення кісель здымаецца і пераліваецца ў формы.
Калі страва астыне, у яе можна непасрэдна перад ужываннем дабавіць мёду.
Смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМядзведзь у лесе. Роспіс на талерцы
Мядзведзь у лесе. Роспіс на талерцы - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
Мядзведзь у лесе. Роспіс на талерцы
Чытайце таксама:
"Калі рыбна, дык і юшна!", або Рыбны дзень каля хатняй печы
Жораў – з цяплом, а гаспадар – з "камом", або Сустракаем Саракі на кухні і ў полі
Сустракаем Абертас, або Цялячыя пяшчоты на сакавіцкай кухні
Стужка навiн
0