"Святы Макавей рабят накарміў", або Традыцыі і кулінарныя завядзёнкі Першага Спаса
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБулка з макам
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская ўспамінае прыкметы, якія спраўджваюцца на Макаўё, дзеліцца далікатным сакрэтам, чаму жанчынам спрыяе мак, а таксама раіць прыгатаваць бульбяную кашу з макам па-семежаўску і моркву, тушаную з мёдам і чарнаслівам.
Другая палова жніўня поўная значных земляробчых свят. Згодна з народнымі традыцыямі з 14 па 29 жніўня тройчы святкуюць Спас. Першы – Мядовы Спас, або Макавей адзначаецца 14 жніўня, другі – Вялікі, Яблычны Спас ці інакш свята Праабражэння Гасподняга святкуецца 19 жніўня, трэці ж – Малы Хлебны, Арэхавы Спас прыходзіцца на 29 жніўня.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМядовы Спас
Мядовы Спас
© Sputnik / Виктор Толочко
Продкі прыкмячалі…
Макавей, або як яго яшчэ называюць у народзе Макаўё, з’яўляецца святам маку і мёду. Як і большасць значных свят, Макавей заўсёды пачынаўся са святочнага набажэнства ў царкве, дзе ў гэты дзень асвячалі мёд, ваду, садовыя кветкі, моркву, сланечнік і мак. Менавіта таму ў гэты дзень было прынята есці пірагі з мёдам, морквай і макам.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБулкі з макам
Булкі з макам
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Першы Спас здаўна лічыўся провадамі лета. У гэты дзень назіралі за надвор’ем і верылі, што калі на Макавей ідзе дождж, то будзе шмат грыбоў. А вось калі наадварот – суха, то трэба асцерагацца пажараў.
Таксама прыкмячалі, што калі ад Першага Спаса халодныя росы, значыць хутка надыдзе восень.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЖнівеньскія кветкі каля хаты
Жнівеньскія кветкі каля хаты
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
У гэты ж час продкі радаваліся першаму ўраджаю гародніны, пачыналі ласавацца "маладой" бульбай ды прыгаворвалі:
"Святы Макавей бульбы накапаў, рабят накарміў".
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская"Маладая" бульба
"Маладая" бульба
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Таксама ў народзе захавалася памяць пра "макавыя традыцыі", калі імкнуліся не толькі ўволю наесціся маку, але і правесці з ім пэўныя абрады.
Напрыклад, у любоўнай магіі мак знаходзіцца не на апошнім месцы. Так, з-за вялікай колькасці зярнятак у макаўцы мак лічыўся жанчынамі сімвалам урадлівасці. Таму, каб у маладых было шмат дзетак, існавала традыцыя ўпрыгожваць вясельны стол менавіта букетамі з кветак маку.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКветкі маку
Кветкі маку
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Выкарыстоўвалі мак і ў якасці абярэга: абсыпалі навокал сябе, калі ішлі на суд, сыпалі ў чаравікі нявесце, абсыпалі хату і хлявы ад нябожчыкаў (на Тураўшчыне) ці ад чараўніцкіх сурокаў, ды з той жа містычнай нагоды падсыпалі мак ў ежу. Акрамя таго даўней, каб выклікаць дождж падчас засухі, жменю маку абавязкова сыпалі ў калодзеж.
А яшчэ на Макаўё пчаляры выкачваюць мёд і традыцыйна частуюць ім не толькі сваіх дзяцей, але і суседзяў (на Шклоўшчыне). Робіцца гэта згодна з традыцыйным павер’ем, што тады пчолы будуць добра весціся і не прападуць.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРамкі з мёдам
Рамкі з мёдам
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
"Калі хочаш – гавей, а назаўтра – Макавей"
Па царкоўнай традыцыі з першага Спаса пачынаецца двухтыднёвы Успенскі пост, празваны ў народзе "спасаўкай-ласаўкай", напярэдадні якога звычайна казалі:
"Калі хочаш – гавей,
А назаўтра – Макавей".
Бо назаўтра гатавалі: пірагі з начынкай з гародніны, варэнікі, кашу з макам і шматлікія стравы, у якія можна было макаць. Нагадаю некалькі цікавых рэцэптаў страў, якія можна прыгатаваць у гэтыя дні.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМядовы пірог
Мядовы пірог
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Пірог з аржаных сухароў з мёдам і арэхамі
З чаго гатаваць:
400 г аржаных сухароў,
4 яйкі,
150 г цукру,
150 г арэхаў,
5 ст. л. вяршковага масла,
50 г мёду,
2 ст. л. тоўчаных сухароў,
2-3 ст. л. цукровай пудры.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПірог з аржаных сухароў
Пірог з аржаных сухароў
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Жаўткі расцерці з цукрам і паступова дадаць мяккае масла, тоўчаныя сухары з аржанога хлеба, здробненыя ядры арэхаў і ўсё перамяшаць.
Узбіць у густую пену бялкі і, асцярожна мяшаючы, увесці ў масу. Пакласці цеста ў форму, змазаную маслам (алеем) і абсыпаную тоўчанымі сухарамі. Выпякаць 20-25 хв. у негарачай печы або духоўцы пры сярэднім нагрэве прыкладна 150 градусаў.
Выкласці пірог на блюда, у верхняй частцы зрабіць паглыбленне, уліць туды мёд, закрыць паглыбленне скарынкай хлеба і пасыпаць цукровай пудрай.
Морква, тушаная з чарнаслівам і мёдам
З чаго гатаваць:
2 морквіны,
2 ст. л. малака,
1 ст. л. мёд,
1 ст. л. разынкі,
6-7 шт. чарнасліву.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДля стравы спатрэбіцца свежая морква
Для стравы спатрэбіцца свежая морква
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Нарэзаць дробнымі кубікамі пачышчаную моркву, заліць малаком і тушыць да паўгатовасці.
Дадаць загадзя замочаныя чарнасліў і разынкі, мёд. Тушыць, пакуль морква не стане мяккай.
Бульбяная каша з макам па-семежаўску
З чаго гатаваць:
1 кг бульбы
200 г маку
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБульбяная каша з макам
Бульбяная каша з макам
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Абабраць і зварыць бульбу, добра адцадзіць, стаўчы. Асобна сцерці мак.
У форму пакласці бульбы (2 часткі), затым слой маку (1 частку), накрыць бульбай. Даць астыць.
Падаваць да стала, нарэзаўшы на кавалкі.
Аладкі з морквы
З чаго гатаваць:
125 г морквы,
15 г масла,
1 яйка,
1/3 шк. мукі,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяАладкі з морквы можна ўжываць з маркоўным чаем
Аладкі з морквы можна ўжываць з маркоўным чаем
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Памыць і абабраць моркву, дробна натаркаваць. У маркоўную масу дадаць яйка, муку, соль, перамяшаць. Выпякаць на масле (сланечнікавым алеі).
Падаваць са смятанай ці мёдам.
Печаныя яблыкі з мёдам па-пружанску
З чаго гатаваць:
яблыкі (па патрэбе),
0,5 ч. л. цукру (для кожнага яблыка),
мёд.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯблыкі, запечаныя цалкам, трэба паліваць мёдам
Яблыкі, запечаныя цалкам, трэба паліваць мёдам
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Памытыя кісла-салодкія яблыкі разрэзаць папалам, выдаліць костачкі.
Выкласці яблыкі на бляху, у паглыбленні ўсыпаць 0,5 ч. л. цукру. Запячы да гатоўнасці (сачыць, каб яблыкі не разваліліся).
Гатовыя яблыкі астудзіць і паліць мёдам.
Смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПірог з макам
Пірог з макам
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Чытайце таксама:
"На Лаўрына спяшайся да млына", або Сакрэты жнівеньскага застолля на свята "новага хлеба"
"Радасць гор" у продкавым кубку, або Варым напіткі з духмянай мацярдушкі
"Што Бог дасць у дар", або Гатуем багатую "бацвінню" на Ціхана