У атачэнні пружанскіх водараў, або Гатуем па-роўбіцку з бульбы і свініны
17:53 30.10.2024 (абноўлена: 19:27 06.11.2024)
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКартаплянікі
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца сакрэтамі гатавання адметных страў з Пружаншчыны і раіць апрабаваць на ўласнай кухні старажытныя рэцэпты духмянай шклёндры і сакавітых картаплянікаў.
Сёлета сярэдзіна восені падарыла лагоднае надвор’е, якім было грэх не скарыстацца для ажыццяўлення чарговай вандроўкі па Беларусі ў пошуках старадаўніх кулінарных рэцэптаў. Атрымаўшы запрашэнне наведаць Пружанскі раён, трапіла ў агагарадок Роўбіцк, дзе працягнулася знаёмства з народнай кухняй Пружаншчыны.
Тутэйшыя жыхары распавядаюць, што мястэчка Роўбіцк мае старажытнае паходжанне. Па некаторых звестках яно існавала ўжо да 1665 года, калі аб ім узгадаў з нагоды масавага абрабавання войскамі вёсак Белавежскай пушчы падстараста Сухопальскі Нікадэм Сузін. Цяпер гэты край, поўны ў мінулым гістарычных падзей, людскога гора і шчасця, жыве спакойным, насычаным паўсядзённымі клопатамі жыццём.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГаспадарчы двор у Роўбіцку
Гаспадарчы двор у Роўбіцку
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
У большасці яно звязана з сельскай гаспадаркай ды спрадвечнымі ляснымі промысламі. І нездарма, бо пад бокам – карміліца Белавежская пушча.
Вельмі працавітыя і гаспадарлівыя пушчанцы трапятліва захоўваюць сваю традыцыйную культуру, умеюць адпачываць і прымаць гасцей. Напрыклад, сёлета 6 ліпеня Роўбіцку споўнілася 465 гадоў, а з гэтай нагоды падчас святкавання юбілею ўрачыста адзначылі дбайных гаспадароў, зладзілі канцэрт і правялі кулінарны конкурс, у якім былі прадстаўлены цікавыя мясцовыя прысмакі.
© Sputnik / Альфрэд МікусБеларусы ўмеюць адпачываць і прымаць гасцей
Беларусы ўмеюць адпачываць і прымаць гасцей
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Дарэчы, сярод найбольш папулярных і любімых страў Пружаншчыны асаблівае месца займаюць "шклёндра" і "картаплянікі".
Роўбіцкае смакоцце
Роўбіцкая шклёндра– гэта разнавіднасць каўбасы-вантрабянкі, якая сустракаецца ў розных мясцовасцях Беларусі і ўяўляе сабой таркаваную бульбу, запечаную з салам, цыбуляй ды й іншымі інгрэдыентамі ў "кучаравай" (шырокай) свіной кішцы. Да таго ж даўней пры гатаванні стравы абавязкова дадавалася невялікая колькасць свіной крыві, аднак у асучасненай рэцэптуры шклёндры яе няма. Ніхто не ведае, чаму так называецца гэты кулінарны выраб, але, магчыма, гэта адна з саманазваў шырокіх свіных вантробаў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСтравы са свініны заўсёды асаблівы гонар вясковых гаспадароў
Стравы са свініны заўсёды асаблівы гонар вясковых гаспадароў
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Шклёндра лічыцца самастойнай стравай, якую ядуць як у гарачым так і ў халодным выглядзе. Пры наяўнасці вялікай колькасці свіных кішак (калі перад Калядамі і Вялікаднем назапашвалі свініну), запечаную ў печы шклёндру залівалі тлушчам у пасудзіне і такім чынам захоўвалі на холадзе працяглы час.
Іншае, не менш папулярнае на Пружаншчыне смакоцце, якое прыйдзецца да спадобы ў халодны час, – картаплянікі, якія ў залежнасці ад наяўнасці свініны, начынялі свіным мясам ці грыбамі.
Стравы прыводзяцца паводле рэцэптаў роўбіцкіх гаспадынь Ірыны Параняк і Наталлі Шастак.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКартаплянікі ў керамічным посудзе
Картаплянікі ў керамічным посудзе
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Шклёндра па-роўбіцку
З чаго гатаваць:
0,5-1 кг пячонкі,
03-0,5 кг нырак,
0,5-1 кг лёгкіх,
1 сэрца,
0,5-1 кг свінога мяса,
1-1,5 кг сала,
1,5 шк. ячных круп (грэчкі ці рысу),
1-2 шт. буйной цыбулі,
тоўстыя свіныя кішкі,
спецыі (каляндра, лаўровы ліст, насенне кропу, гарчыцы і інш.),
соль (на 5 л фаршу 100 г солі).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяІнгрэдыенты для шклендры
Інгрэдыенты для шклендры
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Нарэзаць невялікімі кавалкамі сырыя пячонку, ныркі, сала, лёгкія і мяса. Усё па чарзе перакруціць з дапамогай мясарубкі з насадкай для каўбас (ці ўсё можна нарэзаць невялікімі кубікамі). Асобна зварыць крупы, астудзіць і дадаць да мяса. Усё добра перамяшаць, дадаць соль, дробна скрышаную цыбулю, спецыі. Калі ж дадаваць свежую свіную кроў, то на 5 л фаршу яе спатрэбіцца 50 г.
Запоўніць нятуга кішкі, завязаць з абодвух канцоў і выкласці на бляху. Папярэдне бляху выслаць вішнёвымі галінкамі, каб утварылася рашотка, і наверх размясціць саму шклёндру, каб яна не датыкалася да бляхі. Праткнуць кішкі ў некалькіх месцах і запякаць у негарачай печы (духоўцы) пры тэмпературы ў 100 градусаў каля 2-2,5 гадзін.
Ядуць шклёндру з хлебам, можна падаваць і з варанай бульбай.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяШклендра з капустай
Шклендра з капустай
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Картаплянікі
З чаго гатаваць:
4-6 вараных бульбін,
3-4 сырыя бульбіны,
2/3 шк. мукі,
1 яйка,
1 ч. л. крухмалу,
300-400 г свінога мяса (грыбоў),
1 буйная цыбуліна,
тлушч,
перац (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКартаплянікі вясковыя
Картаплянікі вясковыя
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Спачатку гатуюць начынку. Мяса (грыбы) перакруціць на мясарубку ці дробна нарэзаць нажом. Да гэтага дадаць дробна накрышаную цыбулю, соль, перац і ўсё перамяшаць. Начынку можна злёгку спасераваць на тлушчы (алеі, вяршковым масле).
Цеста гатуюць наступным чынам. Стаўчы звараную бульбу і астудзіць. Да пюрэ дадаць дробна натаркаваную і адціснутую ад соку бульбу, крухмал, яйка, муку, перац і соль. Павінна атрымацца пругкае цеста, таму па патрэбе яшчэ дадаецца мука.
З цеста зрабіць лапуны велічынёй з далонь, у сярэдзіну ўкладасці чайную лыжку начынкі і сфарміраваць галушкі цыліндрычнай формы. Абкачаць картаплянікі ў муцэ і абсмажыць з абодвух бакоў да ўтварэння залацістай скарынкі на сумесі алею і вяршковага масла (або на тлушчы).
Скласці абсмажаныя картаплянікі ў гаршчок, дадаць туды крышку тлушчу (масла) і тушыць яшчэ 30 хв. у негарачай печы (духоўцы).
Падаць са смятанай, але можна й з заскварай (нарэзанае кубікамі сала, абсмажанае разам з дробна накрышанай цыбуляй).
Смачна есці!
© Sputnik / Альфред МикусВясковае свята
Вясковае свята
© Sputnik / Альфред Микус
Чытайце таксама:
У прадчуванні "гусінага" свята, або Сустракаем Марціна пачастункамі з вясковай птушкі
"Лета канчаецца, як сявок у вянкі сплятаецца…", або Гатуем з цыбулі на продкавай кухні
"Верасень на каліну багаты…", або Ягадныя рэцэпты з вясковага дзённіка