https://bel.sputnik.by/20241114/palyuk-bagrym-dramatychnaya-spadchyna--adnym-vershy-1068977404.html
Паўлюк Багрым: драматычная спадчына ў адным вершы
Паўлюк Багрым: драматычная спадчына ў адным вершы
Sputnik Беларусь
14 лістапада спаўняецца 212 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага каваля і першага "сялянскага" паэта. 14.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-14T17:26+0300
2024-11-14T17:26+0300
2024-11-14T18:22+0300
спадчына
вершы
вершы на беларускай мове
вершы пра беларусь
вершы пра радзіму
паўлюк багрым
ад барадуліна да хадановіча: вершы на беларускай мове
культура
беларусь
беларуская літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/0e/1069010622_0:0:989:557_1920x0_80_0_0_397bd872f35eb35e967a219ff3685d8f.jpg
Невялічкая вуліца беларускага горада Баранавічы названа ў гонар першапраходца вершаванай сялянскай думкі. На жаль, да сённяшняга часу да нас дайшлі адзіны верш і адзіная люстра знакамітага беларуса. Пра тое, як звычайны хлопчык з прыгоннай вёскі быў забраны ў рэкруты, стаў кавалём і ператварыўся ў легенду, чытайце ў матэрыяле Sputnik.Ад бацькоўскага парогаРэшткі войск Напалеона яшчэ пакідалі беларускую зямлю, аб’яднаная расійская армія гнала іх усё далей на захад, а народныя мсціўцы, робячы партызанскія засады, марылі аб сваёй свабоднай зямлі і лепшай долі для сябе і сваіх дзяцей. Менавіта ў гэты няпросты час у сям’і вясковага рамесніка нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Паўлікам.Няпростыя абставіны першых пасляваенных гадоў, цяжар сялянскага жыцця ў прыгоннай вёсцы, незвычайнасць бацькоўскай кавальскай працы і прываблівасць прыроднага наваколля – напэўна, усё гэта разам паўплывала на свядомасць хлопчыка, вызначаючы яго лёс і будучы творчы шлях.Розум Паўліка Багрыма цягнуўся да навукі, душа – да волі, сэрца – да справядлівасці, а рукі – да вершаў і таямніцы кавальскай справы.Подзвіг грамадзянскасці ў лёсе і вершах Цішкі Гартнага: "Я аддаў бы усё старане…" >>>Нягледзячы на бацькоўскія таленты, сям’ю Багрымаў нельга было назваць заможнай. Таму сродкаў бацькі на многае хапіць не магло. Вёска Крошын у тагачасным Навагрудскім павеце (сёння Баранавіцкі раён Брэстчыны) была невялікай, але мела пачатковую школу, куды хлопчыка і прывёў бацькоўскі клопат.Падчас навучання ў Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе Павел прызвычаіўся да чытання мастацкай літаратуры, у асаблівасці яму падабаліся творы старажытных грэкаў Гамера ды Эзопа. Паэтычная трапнасць рыфм і пякучая грэчаская сатыра простых да ўяўлення вобразаў абуджалі ў юнаку творчае натхненне, да якога пакрысе прымешвалася цяга да фальклору і свабодалюбства. Знаёмства ж з творамі Адама Нарушэвіча і Юльяна Нямцэвіча, прасякнутымі думкамі аб свабодным існаванні чалавека і антыфеадальнымі настроямі, моцна паўплывала на асобу юнага Багрыма.Ад прыроды цікаўны, хлопец больш за ўсё меў ласку да спасціжэння моўнага скарбу, ды неўзабаве такая ж прыродная даверлівасць згуляла з ім нядобрую ролю."Зайграй, зайграй, хлопча малы…"У 1828 годзе на малой радзіме Паўла Багрыма падняліся народныя хваляванні. Цяжка сказаць, які ўдзел прымаў у іх малады хлопец, але дакладна вядома, што ён знаёміў насельніцтва з вальнадумнымі вершамі – зачытваў свае радкі і творы іншых паэтаў.Аднойчы маладога Багрыма выклікаў ксёндз Магнушэўскі, які кіраваў парафіяльнай школай, каб юнак выступіў са сваімі вершамі ў школе, бо лічыў, што хлопец можа стаць знакамітым паэтам, а "сенатар і рэктар хвалілі поспехі вучняў".Вандроўка з лірычным геніем Якуба Коласа: "Выходзіць сонца ў свой абход…" >>>Паводле ўспамінаў навагрудскага адваката Ігнація Яцкоўскага, якія той выклаў у кнізе "Аповесць майго часу" (выдадзена ў Лондане ў 1854 годзе):Як пазней пісаў пра Магнушэўскага вядомы беларускі пісьменнік Янка Брыль у мініяцюры "Пераход":Ды здарылася непапраўнае: праз некалькі дзён да бацькоўскай хаты завіталі жандары, якія знайшлі і канфіскавалі іншыя "непатрэбныя радкі" Багрыма. Пасля было праведзена следчае "апытанне" мясцовага насельніцтва, якое пацвердзіла, што юнак распаўсюджваў верш "Бунт хлопаў". Пакаранне было неадкладным – хлопца са школьнай лаўкі прымусова забралі ў рэкруты."…Ды ад бацькавых калёс"Такім чынам у імператарскай арміі з’явіўся новы салдат, а ў гісторыю беларускай літаратуры незнарок увайшло новае паэтычнае імя – Паўлюк Багрым. Пісаў малады рэкрут пасля таго ці не? Адказ, пэўна, будзе адмоўны. Салдацкая служба таго часу займала не адзін і не пяць гадоў, а была вельмі працяглай і цяжкай.Пасля доўгай салдацкай справы Паўлюк Багрым зноў апынуўся ў родных мясцінах, каб ужо назаўсёды вярнуцца да справы бацькоўскай – кавальскай. Падужэўшы ў салдатах, але не забыўшыся працы з металам, ён хутка стаў знакамітым кавалём.Жыццё і вершы Максіма Лужаніна: "На дарожных развілках сівеюць паданні…" >>>Па ўспамінах вяскоўцаў і, крыху пазней, асобных даследчыкаў Паўлюк Багрым ствараў сапраўдныя кавальскія шэдэўры. Асабліва гэта датычылася люстраў, адна з якіх да гэтага часу захоўваецца ў Крошынскім касцёле Божага Цела.Пайшоў паэт-каваль у іншы свет каля 1891 года – больш дакладнай даты, на жаль, няма. Пахаваны Паўлюк Багрым у сваёй роднай вёсцы каля касцёла.Драма жыцця… Ды ці ж магло здарыцца іначай?Калісьці з гэтай нагоды знакаміты беларускі паэт Уладзімір Караткевіч узрушана напісаў пра самотны лёс Багрыма:Сапраўды, засталася люстра, якая і сёння ззяе далёкім ды цёплым святлом як напамін аб чалавеку. Бо кожнае жыццё – нават напаўзабытага творцы – гэта маленькая незгасаючая лампада ў храме народнай памяці.На роднай зямлі Паўлюк Багрым, бясспрэчна, лічыцца першым сялянскім паэтам. І адзіны верш, што захаваўся з яго паэтычнай спадчыны, бо ўсё астатнія, ёсць меркаванне, былі знішчаны, ужо стаў літаратурнай легендай.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/0e/1069010622_0:0:989:743_1920x0_80_0_0_474c0b93b468c44b3b7cb903379d3115.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
паўлюк багрым верш спадчына люстра крошын першы сялянскі паэт каваль беларусь культура беларуская літаратура дзень нараджэння павел павлюк багрим стих наследие крошин первый сельский поэт кузнец белорусская литература день рождения зайграй хлопча малы
паўлюк багрым верш спадчына люстра крошын першы сялянскі паэт каваль беларусь культура беларуская літаратура дзень нараджэння павел павлюк багрим стих наследие крошин первый сельский поэт кузнец белорусская литература день рождения зайграй хлопча малы
Паўлюк Багрым: драматычная спадчына ў адным вершы
17:26 14.11.2024 (абноўлена: 18:22 14.11.2024) 14 лістапада спаўняецца 212 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага каваля і першага "сялянскага" паэта.
Невялічкая вуліца беларускага горада Баранавічы названа ў гонар першапраходца вершаванай сялянскай думкі. На жаль, да сённяшняга часу да нас дайшлі адзіны верш і адзіная люстра знакамітага беларуса. Пра тое, як звычайны хлопчык з прыгоннай вёскі быў забраны ў рэкруты, стаў кавалём і ператварыўся ў легенду, чытайце ў матэрыяле Sputnik.
Рэшткі войск Напалеона яшчэ пакідалі беларускую зямлю, аб’яднаная расійская армія гнала іх усё далей на захад, а народныя мсціўцы, робячы партызанскія засады, марылі аб сваёй свабоднай зямлі і лепшай долі для сябе і сваіх дзяцей. Менавіта ў гэты няпросты час у сям’і вясковага рамесніка нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Паўлікам.
Няпростыя абставіны першых пасляваенных гадоў, цяжар сялянскага жыцця ў прыгоннай вёсцы, незвычайнасць бацькоўскай кавальскай працы і прываблівасць прыроднага наваколля – напэўна, усё гэта разам паўплывала на свядомасць хлопчыка, вызначаючы яго лёс і будучы творчы шлях.
Розум Паўліка Багрыма цягнуўся да навукі, душа – да волі, сэрца – да справядлівасці, а рукі – да вершаў і таямніцы кавальскай справы.
Нягледзячы на бацькоўскія таленты, сям’ю Багрымаў нельга было назваць заможнай. Таму сродкаў бацькі на многае хапіць не магло. Вёска Крошын у тагачасным Навагрудскім павеце (сёння Баранавіцкі раён Брэстчыны) была невялікай, але мела пачатковую школу, куды хлопчыка і прывёў бацькоўскі клопат.
Падчас навучання ў Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе Павел прызвычаіўся да чытання мастацкай літаратуры, у асаблівасці яму падабаліся творы старажытных грэкаў Гамера ды Эзопа. Паэтычная трапнасць рыфм і пякучая грэчаская сатыра простых да ўяўлення вобразаў абуджалі ў юнаку творчае натхненне, да якога пакрысе прымешвалася цяга да фальклору і свабодалюбства. Знаёмства ж з творамі Адама Нарушэвіча і Юльяна Нямцэвіча, прасякнутымі думкамі аб свабодным існаванні чалавека і антыфеадальнымі настроямі, моцна паўплывала на асобу юнага Багрыма.
Ад прыроды цікаўны, хлопец больш за ўсё меў ласку да спасціжэння моўнага скарбу, ды неўзабаве такая ж прыродная даверлівасць згуляла з ім нядобрую ролю.
"Зайграй, зайграй, хлопча малы…"
У 1828 годзе на малой радзіме Паўла Багрыма падняліся народныя хваляванні. Цяжка сказаць, які ўдзел прымаў у іх малады хлопец, але дакладна вядома, што ён знаёміў насельніцтва з вальнадумнымі вершамі – зачытваў свае радкі і творы іншых паэтаў.
Аднойчы маладога Багрыма выклікаў ксёндз Магнушэўскі, які кіраваў парафіяльнай школай, каб юнак выступіў са сваімі вершамі ў школе, бо лічыў, што хлопец можа стаць знакамітым паэтам, а "сенатар і рэктар хвалілі поспехі вучняў".
Паводле ўспамінаў навагрудскага адваката Ігнація Яцкоўскага, якія той выклаў у кнізе "Аповесць майго часу" (выдадзена ў Лондане ў 1854 годзе):
"Багрым дастаў сшытак і, не прадбачачы, што можа быць пакараны за тое, за што прастадушны ксёндз столькі разоў хваліў яго, пачаў чытаць свае журботныя элегіі, з якіх толькі некалькі строф засталося ў памяці аўтара, і якія тут прыводзім: "Зайграй, зайграй, хлопча малы, І ў скрыпачку, і ў цымбалы, А я зайграю ў дуду, Бо ў Крошыне жыць не буду, Бо ў Крошыне пан сярдзіты, Бацька кіямі забіты, Маці тужыць, сястра плача: "Дзе ж ты пойдзеш, небарача?"… Пасля прачытання сенатар загадаў аддаць яму сшытак, і абодва з’ехалі з абяцаннем, што падумаюць аб лёсе гэтага незвычайнага паэта. Ксёндз з радасці пагладзіў яго і запэўніў, што гэта яму прынясе карысць".
Як пазней пісаў пра Магнушэўскага вядомы беларускі пісьменнік Янка Брыль у мініяцюры "Пераход":
"Вясковы ксёндз Магнушэўскі – добраахвотны настаўнік Багрыма, нашага Шаўчэнкі, задушанага ў зародку."
Ды здарылася непапраўнае: праз некалькі дзён да бацькоўскай хаты завіталі жандары, якія знайшлі і канфіскавалі іншыя "непатрэбныя радкі" Багрыма. Пасля было праведзена следчае "апытанне" мясцовага насельніцтва, якое пацвердзіла, што юнак распаўсюджваў верш "Бунт хлопаў". Пакаранне было неадкладным – хлопца са школьнай лаўкі прымусова забралі ў рэкруты.
Такім чынам у імператарскай арміі з’явіўся новы салдат, а ў гісторыю беларускай літаратуры незнарок увайшло новае паэтычнае імя – Паўлюк Багрым. Пісаў малады рэкрут пасля таго ці не? Адказ, пэўна, будзе адмоўны. Салдацкая служба таго часу займала не адзін і не пяць гадоў, а была вельмі працяглай і цяжкай.
Так, спраўдзілася юнацкае прадбачанне свайго жыццёвага шляху, якое Багрым згадаў у сваім вершы, што адзіны і дайшоў да нас: "Пайду ў свет, у бездарожжа… Каб я каршуном радзіўся, …У рэкруты б не забралі…".
Пасля доўгай салдацкай справы Паўлюк Багрым зноў апынуўся ў родных мясцінах, каб ужо назаўсёды вярнуцца да справы бацькоўскай – кавальскай. Падужэўшы ў салдатах, але не забыўшыся працы з металам, ён хутка стаў знакамітым кавалём.
Па ўспамінах вяскоўцаў і, крыху пазней, асобных даследчыкаў Паўлюк Багрым ствараў сапраўдныя кавальскія шэдэўры. Асабліва гэта датычылася люстраў, адна з якіх да гэтага часу захоўваецца ў Крошынскім касцёле Божага Цела.
Пайшоў паэт-каваль у іншы свет каля 1891 года – больш дакладнай даты, на жаль, няма. Пахаваны Паўлюк Багрым у сваёй роднай вёсцы каля касцёла.
Драма жыцця… Ды ці ж магло здарыцца іначай?
Калісьці з гэтай нагоды знакаміты беларускі паэт Уладзімір Караткевіч узрушана напісаў пра самотны лёс Багрыма:
"Мог бы славай грымець
Сярод годных паэтаў Еўропы, –
Гвалтам спуталі ногі,
Трымалі ўвесь час за руку.
Што пакіне ён?
Вершык у памяці хлопаў,
Кандэлябру у касцёле
Ды кроў на гаручым пяску…".
Сапраўды, засталася люстра, якая і сёння ззяе далёкім ды цёплым святлом як напамін аб чалавеку. Бо кожнае жыццё – нават напаўзабытага творцы – гэта маленькая незгасаючая лампада ў храме народнай памяці.
На роднай зямлі Паўлюк Багрым, бясспрэчна, лічыцца першым сялянскім паэтам. І адзіны верш, што захаваўся з яго паэтычнай спадчыны, бо ўсё астатнія, ёсць меркаванне, былі знішчаны, ужо стаў літаратурнай легендай.
* * *
Зайграй, зайграй, хлопча малы.
І ў скрыпачку і ў цымбалы.
А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду.
Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плача:
"Дзе ж ты пойдзеш, небарача?.."
Дзе ж я пайду? Мілы Божа!
Пайду ў свет, у бездарожжа,
У ваўкалака абярнуся,
З шчасцем на вас азірнуся.
Будзь здарова, маці міла!
Каб ты мяне не нарадзіла,
Каб ты мяне не карміла,
Шчасліўшая ты б была!
Каб я каршуном радзіўся,
Я бы без паноў абыўся:
У паншчыну б не пагналі,
У рэкруты б не забралі…
А я і расці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?
Ой, кажа́не, кажанé!
Чаму ж не сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
Ды ад бацькавых калёс.