"Зоркі ўспыхваюць над сінявой…": касмічныя вершы беларускіх паэтаў

© Sputnik / Владимир Смирнов / Перайсці ў медыябанкНачное неба з бухты Саган-Заба на возеры Байкал
Начное неба з бухты Саган-Заба на возеры Байкал - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Падпісацца
12 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень касманаўтыкі або Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас. Як касмічная тэма адбілася на творчасці паэтаў роднай зямлі і ў чым вытокі беларускага касмізму – чытайце ў матэрыяле Sputnik.
З даўніх часоў нашы продкі ўглядаліся ў зорнае неба, спрабуючы разгадаць таямніцы будучага надвор’я, знайсці крыніцы боскага паходжання Сусвету і пазнаць сутнасць свайго існавання.
Космас і Чалавек… Здавалася б, гэтыя паняцці назаўжды разведзены маштабнасцю з’яў і шляхамі эвалюцыі і наўрад ці перасякуцца. Як кажуць – "кесару кесарава, а Богу Богава". Ды толькі мара падказвала іншае выйсце, бо ёй, пэўна, столькі ж тысячагоддзяў як і чалавецтву.
© Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратурыЯзэп Драздовіч, "Космас"
Язэп Драздовіч, Космас - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Язэп Драздовіч, "Космас"
Ад старажытнага ведычнага трактата "Віманіка-шастра", запісанага ў IV стагоддзі да н.э. мудрацом Бхарадваджам, да сучасных інжынерных каталогаў касмічных ракетных сістэм прайшло па мерках Сусвету зусім мала часу. А ад схем найпрасцейшай глядзельнай трубы Леанарда да Вінчы (1509 год) да тэлескопа Галілеа Галілея (1609 год) і першага радыётэлескопа (1937 год), які наблізіў да чалавецтва касмічныя далі, і таго меней.
>>> Вешчыя сны і космас: пяць цікавых фактаў пра Язэпа Драздовіча
Сёння ўжо ніхто дакладна не здагадаецца, пра што думаў Францыск Скарына, робячы адбітак тытульнага ліста сваёй Бібліі с выявай Сонца і Месяца. Ніхто не пазнае, што падахвочвала Сімяона Полацкага напісаць да нас: "Дзеля каго Сонца дзень стварае? Дзеля чалавека!" І толькі Язэп Драздовіч, які зусім нейкіх сем гадоў не дажыў да палёту Юрыя Гагарына ў космас, прыадчыніў вакенца сваёй фантастычнай мары ў далёкія касмічныя падарожжы і іншапланетныя краявіды. Ды ўжо хутка "Нябесныя бяжы" Драздовіча сталі пакрысе ператварацца ў реальнасць, і таму сведчаннем касмічныя першапраходцы, сярод якіх нашы суайчыннікі Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, ды новая смена беларускіх касмаплавальнікаў – Алег Навіцкі і Марына Васілеўская.
© Photo : Alexander Grebenkin/RoscosmosМары аб касмічных падарожжах становяцца явай
Вид на Атлантический океан из космоса - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Мары аб касмічных падарожжах становяцца явай
Касмічная цяга здаўна пераадольвала моцнае зямное прыцяжэнне. І гэта не магло не натхняць песняроў беларускай зямлі. Так, Янка Купала на пачатку мінулага стагоддзя зваў чытача "к зорам агністым, к прыволлю нябеснаму…". Максім Багдановіч з думкамі аб каханай запускаў над зямлёю сваю "зорку Венеру". Уладзімір Караткевіч шчыра дзяліўся асабістым космасам, які "неўміручы ў гэтым сэрцы". Аркадзь Куляшоў з вялікім спадзяваннем вітаў "бясконцы сусвет Далёкіх Цэнтаўраў і Львоў". А Рыгор Барадулін першым адчуў, што пахнуць "антонаўкамі – зоры па начах". І колькі яшчэ наша зямля зазнала яскравых паэтаў, апантана шукаючых радок быццам зорную сцежку і ставячы знак роўнасці паміж Чалавекам і Космасам!
>>> Беларусы ў космасе – інфаграфіка
Калісь продкі казалі, што Сусвет і Чалавек – гэта ўсё адзінае. Мабыць таму паміж адухаўленнем прыроды, пад якой яны разумелі нябесныя целы ды старажытных багоў з глыбокай даўніны, і ўнутраным станам сваёй бессмяротнай душы амаль не знайсці адрознення.
© Sputnik / Сергей Казак / Перайсці ў медыябанкЗапускаем касмічныя караблі і спадарожнікі на арбіту
Старт корабля серии Прогресс-М - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Запускаем касмічныя караблі і спадарожнікі на арбіту
Пэўна й так: дыханне Космасу жыве ў кожным з нас. І вось ужо праз колькі стагоддзяў завём сваіх каханых "Зоркамі", "Сонейкамі" ды нават "Каметамі". Запускаем касмічныя караблі і спадарожнікі на арбіту, марым пра навуковыя базы на Месяцы і палёты на Марс. І дагэтуль углядаемся ў неба, з якога раз-пораз зрываецца зорка, каб здейсніць чарговую чалавечую мару аб Космасе.
Што ж, памарым разам з вядомымі паэтамі на высокіх арбітах беларускай літаратуры. Sputnik запрашае ў зорную вандроўку па касмічных вершах знакамітых беларусаў. Ключ на старт.
"Паехалі!.."
© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкК зорам, што так над табой разгараюцца / Льсніста ў мільённай па небе сяўбе...
Кавказский природный биосферный заповедник - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2025
К зорам, што так над табой разгараюцца / Льсніста ў мільённай па небе сяўбе...

К зорам

(у скарачэнні)

К зорам агністым, к прыволлю нябеснаму,
Вырваўшы з ціны жыццёвай душу,
Мчыся, не дайся цярпенню балеснаму,
Горда пакінь земляную глушу!

К зорам, што так над табой разгараюцца
Льсніста ў мільённай па небе сяўбе,
Рвіся, хай думы прабіць цьму стараюцца:
Там херувімы спаткаюць цябе!

Песні там, духамі зораў ствараныя,
Будуць душу весяліці тваю;
Думна ўзнясешся над нізяй туманнаю.
Рдзеці дасі там прыволля агню.

<…>

К зорам агністым, к прыволлю нябеснаму,
Вырваўшы з ціны жыццёвай душу,
Мчыся, не дайся цярпенню балеснаму,
Горда пакінь земляную глушу!

Янка Купала
© Photo : Public domain/Marcin KuśЗ гэтай пары я пачаў углядацца / Ў неба начное i зорку шукаў...
Метеорный поток Персеид над Польшей - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2025
З гэтай пары я пачаў углядацца / Ў неба начное i зорку шукаў...

Зорка Венера

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла…
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае…
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе…

Максім Багдановіч
© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкПрымі прывітанне, бясконцы сусвет / Далёкіх Цэнтаўраў і Львоў...
Запуск транспортного пилотируемого корабля Союз МС-25 - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2025
Прымі прывітанне, бясконцы сусвет / Далёкіх Цэнтаўраў і Львоў...

* * *

Як дзень адыходзіць, прыходзіць нябыт
Начных заспакоеных сноў,
Ізноў я выходжу глядзець на блакіт,
На зоры далёкія зноў.

Як нам таямнічы іх шлях разгадаць?
Яны за арбітай зямлі
Праз дальнія далі, праз сінюю гладзь
Плывуць, як плывуць караблі.

Плывуць, і шляхоў іх праменная ніць
Загадкава мару кране:
I там у каго-небудзь сэрца гарыць,
Як сэрца гарыць у мяне!

Магчыма, і ён за пачаткамі схем
Сядзіць і не лічыць гадзін
Над безліччу гэткіх, як мы, тэарэм,
Над планам складаных машын.

Прымі прывітанне, бясконцы сусвет
Далёкіх Цэнтаўраў і Львоў,
Далёкі таварыш, далёкі паэт
З няходжаных Млечных Шляхоў.

А я на зямлі – малады астраном –
З нязнаным размовы вяду.
Наш вецер трывожыць траву за акном,
Наш вецер трывожыць ваду.

Далёкі таварыш і казак, і сноў,
I песень абуджаных госць,
У жылах тваіх неспакойная кроў,
Няўрымслівая маладосць!

Мы творчаю прагай разбурым мяжу,
Працуй над складанасцю схем,
I я калі-небудзь табе раскажу
Урыўкі пачатых паэм.

Тады мы ў прасторы абжытых планет –
Да іх жыхароў і жылля –
Ад нашых хацін адашлём свой прывет:
"Увага!..
Гаворыць...
Зямля!"

Аркадзь Куляшоў
© Photo : Telegram / Госкорпорация "Роскосмос" / Константин БорисовБо космас неўміручы ў гэтым сэрцы...
Международная космическая станция - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2025
Бо космас неўміручы ў гэтым сэрцы...

(урывак з п’есы "Кастусь Каліноўскі")

* * *

Пусціце зоры ў мой пакой шырокі!
Пусці ў пакой сузор’і, чалавек!
Нічога не палохайся. Пад сонцам
Ёсць толькі ты і светлыя сузор’і.
Нічога, акрамя цябе і іх.
Каханне, зорка чыстая, ў глыбінях
Бязмежнага сусвету ты гарыш
Святлом далёкім, цёплым, нездрадлівым.
О колькі год я да цябе ляцеў,
Раскрыліўшы свае слабыя рукі,
I сек сваім мячом мячы камет!
Я знемагаў, я паміраў у муках,
I ты пачула мой апошні крык.
Сама прыйшла, наблізілася, ўпала
Ў маю далонь. I стала ўсім на свеце.
Ўсё – ты. Маё чаканне – гэта ты,
Маё змаганне, і душа, і вочы,
Любоў, нянавісць, вера і сумненне –
Ўсё гэта ты. I праўда, і дыханне,
I… нават смерць. Нічога не баюся.
Бо космас неўміручы ў гэтым сэрцы,
Бо космас не заб’еш. I я лячу,
Лячу ў сусвет.

Уладзімір Караткевіч
© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкЗямлёю пахне бульба у капцах, / Антонаўкамі – зоры па начах...
Метеорный поток Персеиды - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2025
Зямлёю пахне бульба у капцах, / Антонаўкамі – зоры па начах...

(у скарачэнні)

* * *

У верасня – свой, асаблівы пах:
Курыць сівец – плыве дымок гаркавы.
Зямлёю пахне бульба у капцах,
Антонаўкамі – зоры па начах
I туманы – ляжалаю атавай.

А гарбузы пралежалі бакі
I абвіліся павучынай пражай.
Здавалася – за хмарай хлапчукі
Разрэзалі гарбуз на два кускі
I ўночы Млечны Шлях на семкі пражаць…

Рыгор Барадулін
© Sputnik / Vitaly Timkiv / Перайсці ў медыябанкАсыпае ноч зарапад...
Метеорный поток Персеиды - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2025
Асыпае ноч зарапад...

Зачарованая мая

Патухаюць, цямнеюць высі,
Зоркі ўспыхваюць над сінявой.
Да пляча майго прытуліся
Залатою сваёй галавой.

Чуеш – вецер, чуеш – вечар,
Чуеш – ціха шапоча сад.
На твае худзенькія плечы
Асыпае ноч зарапад.

Прыпеў:

Гэта я з табой вечарую,
Туманамі цябе я чарую,
Васількоў шапатліваю моваю
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе.

І ад рук няўме лых, нясмелых
Не схаваешся ты нідзе,
Поўня белая яблыкам спелым
На далоні твае ўпадзе.

Ты шапнеш мне адчайныя словы,
Што шаптаў табе ўчора я,
Вечаровая, зачарованая,
Закалыханая мая.

Генадзь Бураўкін
© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкЗ дзяцінства – гаворкі / Пра Космас, пра зоркі...
Старт ТПК Союз МС-19 со съемочной группой фильма Вызов - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2025
З дзяцінства – гаворкі / Пра Космас, пра зоркі...

Вандроўкі па ўладаннях Бога

Ці ёсць тут хто-небудзь
Да Сонца, да Неба,
Да зоркі Палярнай –
Красы Уладарнай?
З душой апантанай,
З Высокім з’яднанай?
З душой асцярожнай?
А можна? А можна!

З дзяцінства – гаворкі
Пра Космас, пра зоркі,
З яго – любаванне
Іх мноствам, іх ззяннем,
"Як шарык планета –
Ці можа быць гэтак?
І йшчэ іх нямала!
Вось там пабывала б…"

З юнацтва – тамленне
Ў начным зіхаценні,
Венера, каханне
І ў сполахах ранне…
І потым, і потым
Спатканні, палёты
У свет прыцягальны
Вячэрні, світальны…

Як мог ён стварыцца?
Як тут не схіліцца
Прад гневам, хлуснёю,
Парваць з мітуснёю?
Хто – гэткі Прывабны,
Гарэзлівы, Зграбны,
Што з кожнай праявай
Пяшчота, забава?..

І зноў да Ўладарнай –
Да зоркі Палярнай
І вочы, і сэрца –
У Вечнасць без смерці!
Ці ёсць жа хто-небудзь
Да Сонца, да Неба,
Каб разам, каб многа?
Хто хоча да Бога?

Марыя Дзмітранок
© Sputnik / Ivan Timoshenko / Перайсці ў медыябанкПусціце зоры ў мой пакой шырокі! / Пусці ў пакой сузор’і, чалавек!
Памятник Юрию Алексеевичу Гагарину в городе Байконур - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Пусціце зоры ў мой пакой шырокі! / Пусці ў пакой сузор’і, чалавек!
Таксама на Sputnik:
"Ракета Победы" вывела на калязямную арбіту "Союз МС-27" – фота старту
Дванаццаць хвілін і дзевяць секунд: першы выхад чалавека ў адкрыты космас
Загадкі чырвонай планеты: чаму Марс такога колеру?
Стужка навiн
0