Яго звонкі, непараўнальны голас калісьці стаў адной з самых бліскучых знаходак заснавальніка "Песняроў", народнага артыста Савецкага Саюза Уладзіміра Мулявіна. Потым быў шэраг знакавых песень, у якіх саліраваў Анатоль Яфімавіч, сярод іх хіт на ўсе часы "Волагда", "Спадчына" Ігара Лучанка і Янкі Купалы і шэраг іншых вядомых работ. Ва ўнікальнай палітры "Песняроў" яго голас гучаў то пяшчотнай пастараллю, то неверагодна высокім, пранізлівым вакалізам.Сваё 70-годдзе пясняр сустрэў канцэртам у Сочы, па-ранейшаму бадзёры і абаяльны, а гледачы разам з ім выконвалі яго легендарную "Волагду". Аднак пазней здарылася трагедыя – 13 красавіка 2021 года пайшоў з жыцця калега па "Песнярам" і блізкі сябар Леанід Барткевіч. Анатоль Кашапараў застаўся адзіным "залатым голасам" з легендарнага складу ансамбля.Глядзіце ў фотастужцы Sputnik рэдкія фота з архіва саліста ансамбля "Песняры".Таксама на Sputnik:
Легендарны пясняр, адзін з самых вядомых беларускіх артыстаў Анатоль Кашапараў адзначае 75-годдзе.
Яго звонкі, непараўнальны голас калісьці стаў адной з самых бліскучых знаходак заснавальніка "Песняроў", народнага артыста Савецкага Саюза Уладзіміра Мулявіна. Потым быў шэраг знакавых песень, у якіх саліраваў Анатоль Яфімавіч, сярод іх хіт на ўсе часы "Волагда", "Спадчына" Ігара Лучанка і Янкі Купалы і шэраг іншых вядомых работ. Ва ўнікальнай палітры "Песняроў" яго голас гучаў то пяшчотнай пастараллю, то неверагодна высокім, пранізлівым вакалізам.
Сваё 70-годдзе пясняр сустрэў канцэртам у Сочы, па-ранейшаму бадзёры і абаяльны, а гледачы разам з ім выконвалі яго легендарную "Волагду". Аднак пазней здарылася трагедыя – 13 красавіка 2021 года пайшоў з жыцця калега па "Песнярам" і блізкі сябар Леанід Барткевіч. Анатоль Кашапараў застаўся адзіным "залатым голасам" з легендарнага складу ансамбля.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik рэдкія фота з архіва саліста ансамбля "Песняры".
Будучы саліст беларускага ансамбля "Песняры" Анатоль Кашапараў дэбютаваў у 1967 годзе як вакаліст групы "Синие гитары" Беларускага політэхнічнага інстытута, студэнтам якога быў у той час. Там яго заўважыў заснавальнік "Песняроў", народны артыст Савецкага Саюза Уладзімір Мулявін.

У 1971 годзе Кашапараў увайшоў у склад ансамбля "Песняры", у якім выступаў да 1989 года. Саліст праславіўся выкананнем песні "Вологда" Б. Макравусава і М. Матусоўскага. Яго непараўнальны звонкі голас калісьці стаў адной з самых бліскучых знаходак Мулявіна.

Потым быў шэраг знакавых песень, сярод іх хіт на ўсе часы "Спадчына" Ігара Лучанка і Янкі Купалы. Анатоль Кашапараў, вядучы саліст вакальна-інструментальнага ансамбля "Песняры", у 1980 годзе падчас выступлення.

Выступленне ансамбля "Песняры" у Мінску перад Тэатрам оперы і балета ў 1984-м. Вядомы на ўвесь Савецкі Саюз ансамбль збіраў поўныя залы і плошчы прыхільнікаў.
Выступленне ансамбля "Песняры" у Мінску перад Тэатрам оперы і балета ў 1984-м. Вядомы на ўвесь Савецкі Саюз ансамбль збіраў поўныя залы і плошчы прыхільнікаў.
У 1991 годзе Анатоль Кашапараў эмігрыраваў у ЗША. Выступае з сольнымі канцэртамі і пад брэндам "Песняроў". На фота: падчас прыезду ў Мінск ў 2016 годзе.
У 1991 годзе Анатоль Кашапараў эмігрыраваў у ЗША. Выступае з сольнымі канцэртамі і пад брэндам "Песняроў". На фота: падчас прыезду ў Мінск ў 2016 годзе.