"На двары лёд – кавалю мёд…", або Святочная кухня на Кузьмінкі

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБулён на костачках
Булён на костачках - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская нагадвае гісторыю ўзнікнення кавальскай справы ў Беларусі, раскрывае шлюбныя традыцыі прысвятка Кузьмы і Дзям’яна ды прапануе прыгатаваць кіслую капусту на свіной костачцы па старажытным беларускім рэцэпце.
Халодныя лістападаўскія туманы ахінулі зямлю. Усяго праз два тыдні восень развітаецца з намі, каб апошнім лістком паляцець у наступны год. Прадракаючы хуткі надыход зімы, па начах усё часцей прымарожвае. Снегу пакуль не відаць, а калісьці белае покрыва на зямлі гэтым часам – у Кузьмінкі – было не дзіва, і таму ў некаторых мясцовасцях Беларусі было прынята святкаваць першую сустрэчу зімы.
© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкЛістападаўскія туманы ахінулі зямлю
Утренний туман в лесу - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Лістападаўскія туманы ахінулі зямлю

Прысвятак каваля і свацці

Па даўнім звычаі 14 лістапада адзначаюць прысвятак Кузьмы і Дзям’яна, ці інакш Восеньскія Кузьмінкі. Гэты дзень лічыцца амаль прафесійным святам для кавалёў, а таксама шаўцоў, лекараў, земляробаў. І нават для свацці! Нездарма старажытныя беларусы верылі, што, каб мець плён у справах, дастаткова прамовіць перад працай:
"Кузьма-Дзям’ян, маці, дапамажы мне працаваці".
Згодна з народнымі ўяўленнямі Кузьма і Дзям’ян – гэта божыя кавалі, якія здольныя не толькі ўпрыгожыць каванымі зоркамі неба, але і скаваць ледзяны ланцуг для зямлі.
© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкЗгодна з народнымі ўяўленнямі, Кузьма і Дзям’ян упрыгожваюць каванымі зоркамі неба
Метеорный поток Персеиды - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Згодна з народнымі ўяўленнямі, Кузьма і Дзям’ян упрыгожваюць каванымі зоркамі неба
На Кузьмінкі продкі заўсёды назіралі за надвор’ем. Так, лічылася, што да Кузьмы зіма не здолее закаваць раку. Да таго ж, калі лісце яшчэ трымаецца гэткай парой на дрэвах, то ў наступным годзе чакаецца недарод. І наадварот: калі дрэвы распрануліся разам (як, дарэчы, селёта), то наступны ўраджай будзе добрым.
Незвычайна, але ж таксама Кузьма і Дзям’ян з’яўляюцца апекунамі вяселля, заступнікамі шлюбу, сям’і і хатняга ачага! Зусім хутка Піліпаўскі пост, звычайна да якога ў бягучым годзе калісьці завяршаліся вяселлі. Вось таму дзяўчаты, якія хацелі б паспець пайсці замуж да Калядаў, павінны былі звяртацца ў маленнях да гэтых святых з асаблівай просьбаю:
"Скаваць свадзьбу крэпкую, даўгавечную, на векі неразлучную".
© Sputnik / Альфрэд МікусДзяўчаты, якія жадалі пайсці замуж, падчас Восеньскіх Кузьмінак звярталіся да нябесных кавалёў з адпаведнымі просьбамі
Абрад Жаніцьба Цярэшкі - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Дзяўчаты, якія жадалі пайсці замуж, падчас Восеньскіх Кузьмінак звярталіся да нябесных кавалёў з адпаведнымі просьбамі
Можна было пачуць ад продкаў і іншы зварот да нябесных кавалёў:
"Кузьма-Дзям’ян, скуй нам вяселле да белай галавы, ды сівой барады!"
Да таго ж, у народнай культуры слова каваль мае яшчэ адно значэнне. Так, падчас Радзіннага абраду менавіта кавалём іншасказальна называлі бацьку толькі што народжанага дзіцяці, аб чым сведчаць радкі радзіннай песні, якія захаваліся да нашых дзён:

"Паздароў, Божа, каваля, што скаваў нам дзіця.
А ці ў ручкі не хукаў, а ці молатам не стукаў,
А ў мяккіх падушках, а пад цёплай дзяружкай,
Без молата, без кавадла, а паглядзіш – дзіця ладна
".

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЛялька-абярэг нованароджанага
Лялька-абярэг нованароджанага - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Лялька-абярэг нованароджанага

Каваль куе, каваліха пяе

Наогул, унясенне свята кавалёў у народны каляндар гаворыць аб вялікай павазе да майстроў, якія займаліся коўкай металу. Каб стаць сапраўдным кавалём, трэба было шмат часу аддаць кавальскай навуцы. Сапраўды, некалі навучанне кавальскаму рамяству працягвалася ад 3 да 7 гадоў. Пасля чаго вучні станавіліся "чаляднікамі" – "падмайстрамі". А вось ужо для атрымання статусу майстра трэба было выкаваць пэўны выраб, гэта значыць, як казалі кавалі, "зрабіць штуку".
Цікава, што кавальства было вядома на землях Беларусі яшчэ з жалезнага веку, але пашырылася яно прыкладна ў ХІ – ХІІІ стагоддзях. З жалеза гарадскія рамеснікі выкоўвалі пераважна рэчы гаспадарскага прызначэння: сякеры, сярпы, долаты, нажы, нажніцы, цвікі, шпоры, крэсівы, замкі, ключы, спражкі, фібулы і інш.
© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкДля атрымання статусу майстра трэба было, як казалі кавалі, "зрабіць штуку"
Желающие смогут ознакомиться с искусством ковки - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Для атрымання статусу майстра трэба было, як казалі кавалі, "зрабіць штуку"
У ХVІ стагоддзі ўзніклі першыя кавальскія цэхі, статуты якіх рэгламентавалі характар працы кавалёў: акоўванне транспартных сродкаў, падкоўванне коней, выраб сякер, крукоў, ланцугоў, шлемаў, рашотак ды разнастайных мастацкіх рэчаў.
Асаблівага ж росквіту кавальства дасягнула ў ХVІІ – ХVІІІ стагоддзях. У той час у Віцебску, Полацку, Магілёве, Мінску, Вільні, Пінску, Гродне налічваліся дзясяткі кавалёў розных спецыяльнасцей. Аднак у ХІХ стагоддзі з развіццём прамысловасці кавальства ў гарадах заняпала і засталося толькі на вёсцы – там яно працягвала задавальняць гаспадарчыя патрэбы вясковых жыхароў. Дарэчы, не ў кожнай вёсцы быў свой каваль, таму сяляне вымушаны былі шукаць яго ў суседніх паселішчах. Або нават чакаць вандруючага каваля-цыгана!
© Sputnik / Альфрэд МікусДарэчы, не ў кожнай вёсцы быў свой каваль
Кавалі прыехалі са сваімі вырабамі, інструментам і пераноснымі горнамі - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Дарэчы, не ў кожнай вёсцы быў свой каваль
У вёсцы для кавальскіх работ будавалі асобнае памяшканне – кузню, у якой былі горан і неабходныя кавальскія інструменты. Звычайна яна стаяла за ваколіцай сяла, пры дарозе. Адтуль з раніцы даносіўся стук молата і перазвон жалеза. І нездарма! Кавалі, як і млынары, на сваім рамястве добра зараблялі, таму ў народзе аб іх працы казалі:
"У каваля што стук, то грыўня грук".
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЗвычайна кузня стаяла за ваколіцай сяла
Кузня - стаматалагічны кабінет мінулага - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Звычайна кузня стаяла за ваколіцай сяла
Грукату ў кузні асабліва радавалася жонка каваля, бо, маючы дастаткова грошай, можна было больш смела набываць на кірмашы патрэбныя ў гаспадарцы рэчы: шкляны посуд, відэльцы і лыжкі з металаў, іншыя важныя дробязі, а таксама ўсялякія крамныя прысмакі накшталт цукру, пернікаў, заморскага чаю і спецый.
Халоднае лістападаўскае надвор’е спрыяла кавальскай працы, мабыць, таму з тых даўніх вясковых часоў і захавалася прымаўка:
"Калі на дварэ лёд, то кавалю мёд".

Кухня для каваля

З глыбокай павагай ставіліся да каваля людзі, лічылі яго волатам, у якога рукі "ў золаце". Сапраўды, у моцных кавальскіх руках спявала жалеза, а каля печы спявала кавалёва жонка, гатуючы гаспадару смачныя стравы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвяточны стол
Святочны стол - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Святочны стол
Існаваў і такі кухарскі звычай: калі першая страва варылася з кавалкам мяса ці з адной мясной костачкай – яе абавязкова клалі ў талерку гаспадару-кавалю. Дарэчы, датычылася гэта і мясных страў з кіслай капусты.

Кіслая капуста

З чаго гатаваць:
1 свіная костка з тлустым мясам,
1-4 шт. сухіх грыбоў (трубчатыя),
5 сярэдніх бульбін,
1 вялікая бульбіна,
300 г кіслай капусты,
100 г салёнага сала,
1 цыбуліна,
1-2 лаўровыя лісты,
3 л вады,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвіныя костачкі
Свіныя костачкі - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Свіныя костачкі
Як гатаваць. У халодную ваду ўкінуць костку (у пост замест мяса дадаюць сухія грыбы) і варыць 30-40 хв., пасаліць, дадаць лаўровы ліст.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСухія грыбы
Грыбы для супа і натхнення - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Сухія грыбы
Пакрышыць сярэднюю бульбу кубікамі і ўкінуць у булён, разам апусціць туды вялікую бульбіну. Праз 20 хв. пасля закіпання ў булён дадаць кіслую капусту.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКіслая капуста
Кіслая капуста - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Кіслая капуста
Калі зварыцца вялікая бульбіна, яе трэба дастаць, расцерці і зноў пакласці ў булён.
Абсмажыць на патэльні нарэзаныя дробнымі кубікамі салёнае сала, цыбулю і дадаць у капусту.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСмажаная цыбуля з салам
Смажаная цыбуля - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Смажаная цыбуля з салам
Пры падачы страву забяліць кожнаму смятанай.
Смачна есці ў кавальскае свята!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясковы стол для каваля
Вясковы стол чакае гаспадароў - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Вясковы стол для каваля
Чытайце таксама:
"Добрую гагату берагуць на смакату…", або Святочныя далікатэсы ў гонар Марціна
"Ад Змітра баба хітра…", або Вясковыя сакрэты салення гародніны па двухсотгадовых рэцэптах
"Восень – работ восем…", або Кулінарныя клопаты на кастрычніцкім стале
Стужка навiн
0