Праздничная иллюминация в Минске - Sputnik Беларусь, 1920
Новы год – 2026
Што рыхтуе нам год Чырвонага Вогненнага Каня? Адказы на ўсе пытанні аб новым 2026-м і выніках 2025-га шукайце ў матэрыялах Sputnik Беларусь.

"Якое Васілля – такі й год…", або Куццявая вячэра на Шчадрэц

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПоліўка з рабрынкамі
Поліўка з рабрынкамі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб старадаўніх традыцыях падрыхтоўкі да Багатай куцці і раіць прыгатаваць па продкавых рэцэптах грыбную поліўку з рабрынкай, духмяную каўбасу па-бездзежску ды льняную макуху з варанай бульбай.
Вось ужо колькі часу Новы год святкуюць 1 студзеня, але ж народу ўсё адно радасць, бо наперадзе чакае яшчэ адзін Новы год – "стары". Мала хто будзе спрачацца з тым, што гэта адно з самых любімых зімовых свят, якое прынята сустракаць з сям’ёй і сябрамі. Менавіта 14 студзеня адбываецца сустрэча Новага года па старым стылі, якая ў народным календары пазначана таксама як Васілле, або інакш Шчадрэц, Багатая куцця.
Шчадрэц, як і ў даўніну, пачынаюць святкаваць яшчэ напярэдадні, з вечара 13 студзеня. І вечар гэты сапраўды шчодры на добры настрой і калядныя прысмакі, якія гатуюць да Куццявой вячэры.
© Sputnik / Альфред МикусКуццявая вячэра
Колядный обряд Щедрец в Осово Солигорского района - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Куццявая вячэра

Парадак у хаце ды смех на свяце

Нягледзячы на марознае надвор’е, ад ранку да вечара калісьці мала хто сядзеў па хатах. Спачатку даглядалі гаспадарку, па патрэбе наводзілі парадак на двары і ў хаце, а потым гатавалі ў печы смачныя стравы, каб пазней паставіць іх на святочны абрус. І рабілі гэта таму, што верылі:
"Якое безладдзе ў хадзяйстві на Васілля, такое будзе ўвесь год…".
Аднак, якія ж Калядкі без традыцыйных гасцей? Самае вясёлае ў свяце – прыход калядоўшчыкаў з віншаваннямі і касцюміраваным выступленнем. Героі Шчодрага вечара ў масках Казы, Мядзведзя, Бусла, Дзеда-продка і інш. спяваюць ды жартуюць, імкнучыся выклікаць смех, які, згодна з народным перакананнем, здольны абараніць прысутных ад усялякага ліха.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяАздабленні на Каляды
Аздабленні на Каляды - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Аздабленні на Каляды
Тым не менш, не смехам адзіным ратаваліся на вёсцы, – і дарослыя сяляне, і моладзь здзяйснялі розныя варожбы ў гаспадарчых і вясельных мэтах.
Так, па вантробах свойскай жывёлы і хатняй птушкі, забітых да Каляд, гаспадары глядзелі, якая будзе зіма:
калі печань тлустая – чакай маразоў, а без тлушчу – зіма будзе цёплая;
пусты страўнік – зіма зацягнецца;
роўная селязёнка прадказвала надыход халадоў.
А вось маладыя дзяўчаты варажылі на будучы лёс. Спечаныя з рознымі начынкамі піражкі на ноч хавалі ў сена, а раніцай глядзелі – чый піражок пагрызла мышка, тая дзеўка і пойдзе замуж.
© AP / ROBERT F. BUKATYЧый піражок пагрызла мышка?
Мышь - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Чый піражок пагрызла мышка?
З той жа мэтай прапаноўвалі сабаку і курам бліны.

"Свінка, залатая шарсцінка" і… іншыя стравы

Асабліва завіхаліся гаспадыні. Перш за ўсё, гатавалі даўні сімвал гэтага вечара – куццю. Яе абавязкова варылі з ячных або пшанічных круп і запраўлялі падсмажанымі з цыбуляй кавалачкамі сала. Па традыцыі абрадавую кашу "ад печы да стала" павінна была гатаваць адна з жанчын сям’і: яна сама павінна была перабраць зярняткі, вымыць іх, зварыць, астудзіць і падаць на стол. Лічылася, што дзякуючы гэтаму ў наступным годзе абавязкова захаваецца сямейная і гаспадарчая еднасць!
На святочны стол акрамя куцці падавалі найсмачнейшыя стравы з разнастайнага мяса. Перавагу аддавалі свініне. У народзе нават існавала перакананне, што трэба абавязкова перад Калядамі закалоць кормнага падсвінка, каб Каляда не гневалася і спрыяла добраму ўраджаю і прыплоду скаціны.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвініна з кменам і яблыкамі
Свініна з кменам і яблыкамі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Свініна з кменам і яблыкамі
Таксама загадзя стараліся назапасіць разнастайныя каўбасы, якія падчас посту павольна сохлі перад печчу на балясцы, салілі паляндвіцу, гатавалі з вантроб сальцісон і іншыя мясныя прысмакі са "свежыны". Частка каўбас абавязкова адкладалася для калядоўшчыкаў, прыходу якіх асабліва радаваліся падчас Куццявой вячэры.
І нарэшце ў святочнае меню дадавалі бліны з грэцкай мукі, клёцкі, піражкі і інакшую разнастайную выпечку.
Што ж тычыцца напояў, то шчодрае на стравы застолле не абыходзілася без моцных напіткаў, якія спрыялі вясёламу настрою. Як тут не ўзгадаць старадаўнюю прымаўку:
"На тое Бог даў Коляды, каб людзі весяліліся".
Напіткі куплялі якасныя і не менш за вядро (палову вядра не прадавалі!), бо лічылася, што на калядным стале павінна быць самае лепшае. Як казалі раней на Палессі: "На Новы год трэба штоб усё добрае…" (паводле выдання Часлава Пяткевіча "Рэчыцкае Палессе").
© Sputnik / Альфрэд МікусНапіткі куплялі якасныя, бо жадалі бачыць на калядным стале самае лепшае
11 Берагіня-2021 у пасёлку Акцябрскі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Напіткі куплялі якасныя, бо жадалі бачыць на калядным стале самае лепшае
Аднак існавала ва ўжытку і такое выслоўе: "Пі, ды не ўпівайся!". Падобная перасцярога захавалася нездарма, бо ў народзе п’яніц ніколі не паважалі. Дарэчы, людзей за калядным сталом было заўсёды багата, а частку гарэлкі раздавалі калядным гуртам, якія за ноч не аднойчы наведвалі гаспадароў, і таму ніхто асабліва не мог паскардзіцца "на перапой".

Кулінарыя для нашчадкаў

Даўно мінулі тыя часы, калі людзі, якія ніколі не елі ўдосталь, чакалі вялікіх свят, каб сытна пад’есці чагосьці ласага. Маўляў:
а Каляды каўбаса, на Вялікдзень сыр, а ўсё чалавек сыт".
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНа Каляды – каўбаса!
Каўбаса па-бездзежску - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
На Каляды – каўбаса!
Цяпер для многіх беларусаў нагода сустрэцца ў калядны вечар – даніна прыгожай традыцыі, пэўныя асаблівасці якой ужо сышлі ў нябыт. І, тым не менш, яшчэ шмат хто працягвае прытрымлівацца старажытных звычаяў, такім чынам захоўваючы іх для наступных пакаленняў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСаламяныя лялькі з каляднымі зоркамі
Аздабленні на Каляды - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Саламяныя лялькі з каляднымі зоркамі
А каб за святочным сталом было сядзець весялей, лепш прыгатаваць старадаўнюю поліўку з грыбамі і не паленавацца запячы каўбасу па-бездзежску, падаўшы яе з ільняной макухай ды варанай бульбай!

Поліўка з рабрынкай і грыбамі

З чаго гатаваць:
2 л вады,
2-3 свіныя рабрынкі,
2 цыбуліны,
0,5 шк. ячных сечаных круп,
100-150 г сухіх белых грыбоў,
3 ст. л. мукі,
алей,
молаты перац (духмяны і чорны),
1 ст. л. солі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРабрынкі для поліўкі
Рабрынкі для поліўкі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Рабрынкі для поліўкі
Як гатаваць. Замачыць на некалькі гадзін у халоднай вадзе рабрынкі, каб пры варцы не было пены. Пасля ўкласці рабрынкі ў рондаль, заліць 2 л халоднай вады і паставіць варыць.
Цыбулю нашаткаваць кубікамі і разам з мукой абсмажыць на халодным алеі (у яго да смаку можна дадаць вяршковае масла), крыху пасаліць.
Загадзя амаль да гатоўнасці адварыць грыбы, астудзіць і нарэзаць кубікамі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГрыбы замочаныя
Грыбы замочаныя - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Грыбы замочаныя
У кіпяток дадаць грыбы, соль, перац і даць закіпець. Пасля туды ж дадаць непрамытыя крупы і паставіць у печ на некалькі хвілін. Затым дадаць цыбулю і варыць яшчэ 30-40 хв. Агульны час гатавання стравы – 1 гадз. 40 хв.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГрыбная поліўка з рабрынкай
Поліўка са свежымі грыбамі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Грыбная поліўка з рабрынкай

Каўбаса, пальцам пханая, па-бездзежску

З чаго гатаваць:
500 г свініны,
80 г сала,
1 г хатняй прыправы (лаўровы ліст, кмен)
2 зубкі часнаку,
50 г гарэлкі,
100 г вады,
8 г солі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКаўбаса па-бездзежску
Каўбаса па-бездзежску - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Каўбаса па-бездзежску
Як гатаваць. Мяса і сала наразаем нажом даволі буйнымі кавалачкамі прыкладна 3-4 см даўжынёй і 1 см таўшчынёй, сала трошкі драбней. Перамяшаць мяса ў місцы, уліць халодную ваду, гарэлку, пасаліць. Пачысціць часнок, дробна пасячы і дадаць у фарш разам з прыправай. Усё добра перамяшаць.
Вымытыя і правераныя на адсутнасць дзірак кішкі надзець на адмысловую насадку і рукамі запхаць у іх фарш.
На бляху паслаць чыстую льняную салому і выкласці наверх папярэдне праткнутую іголкай у некалькіх месцах кішку, каб выпусціць паветра.
Запякаць у печы (духоўцы) каля гадзіны.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвіныя каўбаскі і іншыя мясныя стравы
Мясныя стравы - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Свіныя каўбаскі і іншыя мясныя стравы

Макуха

З чаго гатаваць:
насенне лёну (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМакуха
Макуха - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Макуха
Як гатаваць. Семя лёну прагрэць на патэльні, каб пачало падскокваць. Дадаць у лён крыху солі і злёгку перацерці.
Падаваць з адваранай бульбай.
Смачнай ды вясёлай вячэры!
І, як жадалі раней продкі, здароўя на ўвесь год, як калядны лёд!
© Sputnik / Альфред МикусКалядоўшчыкі ў Шчодры вечар
Колядный обряд Щедрец в Осово Солигорского района - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2026
Калядоўшчыкі ў Шчодры вечар
Чытайце таксама:
"Стань у раду – дастанеш Каляду…", або Вялікая куцця па-міхайлоўску
"Дай вам Бог пражыць, як на кані праехаць…", або Стравы старажытнай Беларусі пад Новы год
Кудзелю адкласці ўбок, або Традыцыі і смак дзявоцкай вечарыны на Андрэйкі
Стужка навiн
0