https://bel.sputnik.by/20260208/rasyskya-vuchonyya-razglyadayuts-budantstva-aes-na-mesyatsy-1104124272.html
Расійскія вучоныя разглядаюць будаўніцтва АЭС на Месяцы
Расійскія вучоныя разглядаюць будаўніцтва АЭС на Месяцы
Sputnik Беларусь
Месячная ноч доўжыцца каля двух зямных тыдняў і сонечныя батарэі не справяцца з выпрацоўкай энергіі, неабходнай для сілкавання вялікіх прылад. 08.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-08T14:53+0300
2026-02-08T14:53+0300
2026-02-08T14:53+0300
космас
даследаванне космаса
месяц
навіны
расія
навука
навука і тэхналогіі
аэс
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/06/1104091982_0:183:2994:1867_1920x0_80_0_0_e87447fb3a705f98ad93658f70ecd57f.jpg
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Расія залажыла ў праграму вывучэння Месяца будаўніцтва атамнай электрастанцыі, аб гэтым расказаў прэзідэнт Расійскай акадэміі навук акадэмік Генадзь Краснікаў.Прэзідэнт РАН растлумачыў, што месячная ноч доўжыцца каля двух зямных тыдняў і сонечныя батарэі не справяцца з выпрацоўкай энергіі. Таму калі казаць аб месячнай базе і вялікіх робататэхнічных прыладах, якія працуюць кругласутачна, то самым перспектыўным для іх забеспячэння будзе ядзерная крыніца энергіі.Краснікаў таксама паведаміў, што РАН працуе над праграмай вывучэння Месяца, разлічанай да 2060 года. Дзеючая ж месячная праграма разлічана да 2036 года.Новая расійская місіяКіраўнік РАН расказаў, што новая расійская касмічная місія "Бион М" №3 будзе запушчана бліжэй да 2030-х гадоў.Біяспадарожнік "Бион М" №2 запусцілі з касмадрома Байканур на ракеце "Союз-2.1б" 20 жніўня. На яго борце ў космас адправіліся 75 мышэй, 1,5 тысячы мух-дразафіл, лекавыя расліны, багавінне, мікраарганізмы, ствалавыя клеткі жывёл і чалавека, а таксама насенне ў тым ліку беларускіх памідораў, старанна адабраных у гімназіі №1 горада Іўе (падрабязнасці гісторыі. - у матэрыяле Sputnik).Мэтай місіі было вывучыць уплыў умоў касмічнага палёту на высокашыротнай арбіце на жывыя арганізмы.Краснікаў растлумачыў, што зараз вядзецца высокадакладны малекулярны аналіз арганізмаў, якія зляталі ў космас.У адрозненне ад апарата "Бион М" №2, арбіта якога складала 370-380 км, новы спадарожнік будзе выведзены прыкладна на вышыню 800 км.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251230/vognennaya-ptushka-vulkan-na-marse--karabel-prysheltsa-kasmchnyya-fota-2025-ga-1103077287.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/06/1104091982_132:0:2863:2048_1920x0_80_0_0_58e1c1a9dabf51d013cb1974fa25d16a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
космас, даследаванне космаса, месяц, навіны , расія, навука, навука і тэхналогіі, аэс, грамадства
космас, даследаванне космаса, месяц, навіны , расія, навука, навука і тэхналогіі, аэс, грамадства
Расійскія вучоныя разглядаюць будаўніцтва АЭС на Месяцы
Месячная ноч доўжыцца каля двух зямных тыдняў і сонечныя батарэі не справяцца з выпрацоўкай энергіі, неабходнай для сілкавання вялікіх прылад.
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Расія залажыла ў праграму вывучэння Месяца будаўніцтва атамнай электрастанцыі, аб гэтым расказаў прэзідэнт Расійскай акадэміі навук акадэмік Генадзь Краснікаў.
"Размова ідзе, вядома, аб атамнай энергетыцы. Справа ў тым, што на Месяцы, у адрозненне, скажам, ад Марса, ёсць вялікія праблемы з пункту гледжання энергазабеспячэння", - паведаміў ён у інтэрв’ю РІА Навіны.
Прэзідэнт РАН растлумачыў, што месячная ноч доўжыцца каля двух зямных тыдняў і сонечныя батарэі не справяцца з выпрацоўкай энергіі. Таму калі казаць аб месячнай базе і вялікіх робататэхнічных прыладах, якія працуюць кругласутачна, то самым перспектыўным для іх забеспячэння будзе ядзерная крыніца энергіі.
Краснікаў таксама паведаміў, што РАН працуе над праграмай вывучэння Месяца, разлічанай да 2060 года. Дзеючая ж месячная праграма разлічана да 2036 года.
Кіраўнік РАН расказаў, што новая расійская касмічная місія "Бион М" №3 будзе запушчана бліжэй да 2030-х гадоў.
Біяспадарожнік "Бион М" №2 запусцілі з касмадрома Байканур на ракеце "Союз-2.1б" 20 жніўня. На яго борце ў космас адправіліся 75 мышэй, 1,5 тысячы мух-дразафіл, лекавыя расліны, багавінне, мікраарганізмы, ствалавыя клеткі жывёл і чалавека, а таксама насенне ў тым ліку беларускіх памідораў, старанна адабраных у гімназіі №1 горада Іўе (падрабязнасці гісторыі. - у
матэрыяле Sputnik).
Мэтай місіі было вывучыць уплыў умоў касмічнага палёту на высокашыротнай арбіце на жывыя арганізмы.
Краснікаў растлумачыў, што зараз вядзецца высокадакладны малекулярны аналіз арганізмаў, якія зляталі ў космас.
У адрозненне ад апарата "Бион М" №2, арбіта якога складала 370-380 км, новы спадарожнік будзе выведзены прыкладна на вышыню 800 км.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"