Вясна пачынаецца з Грамніц, або Стрэчанне са смакам сялянскай кухні

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПоліўка са свежымі грыбамі
Поліўка са свежымі грыбамі - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2026
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб паходжанні старажытнага грамнічнага свята, дзеліцца цікавымі гаспадарчымі прыкметамі і прапануе прыгатаваць па традыцыйных сялянскіх рэцэптах грыбны крупнік ды крышані з мясам па-семежаўску.
Сёлета зіма нагадала, якой яна насамрэч павінна быць у нашым краі: снежная і марозная. Яна парадавала не толькі аматараў зімовых відаў спорту, але і ўсцешыла сэрца земляробаў, якія спадзяюцца на добры ўраджай. Як кажуць, пажывём – пабачым!
А пакуль апошні месяц зімы цалкам адпавядае сваёй назве – люты, у якім згодна з календаром народных і рэлігійных свят найбольш значнае свята месяца займаюць Грамніцы, ці інакш Стрэчанне. Каталікі адзначаюць яго другога лютага, а праваслаўныя – 15-га.
© Sputnik / ПростяковРэпрадукцыя абраза "Сретенье", XVII стагоддзе
Репродукция Иконы Сретенье. XVII век. Поволжье. Музей древнерусского искусства имени Андрея Рублева - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2026
Рэпрадукцыя абраза "Сретенье", XVII стагоддзе

Да абеду зіма, а пасля абеду – вясна!

Значна пабольшаў дзень, і маразы часцей змяняюцца адлігамі ды весялей спяваюць птушкі. Усё гэта падказвае, што красуня-вясна хутка зазірне ў зацягнутае белымі ўзорамі акенца. Такі цяпер час.
Ды й продкі лічылі, што вясна пачынаецца менавіта ад Стрэчання, і прыкмячалі, што ў гэты дзень да абеду зіма, а пасля абеду ўжо вясна.
І, тым не менш, да цёплых вясновых дзянёчкаў яшчэ далёка. Таму і казалі старажытныя беларусы:
"Да Грамніц пільнуй рукавіц, а на Грамніцах – у тых самых рукавіцах".
© Sputnik / Лариса МетлевскаяВясковы краявід на Стрэчанне
Вясковы краявід на стрэчанне - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2026
Вясковы краявід на Стрэчанне
У апошнюю суботу перад Грамніцамі з воску, сабранага восенню, рабілі свечкі, якія выкарыстоўвалі ў розных сямейных абрадах і каляндарных святах. У народзе меркавалі, што свечкі, якія асвячаюць у гэты дзень у царкве, называюць Грамнічнымі таму, што яны вельмі добра "дапамагаюць" ад грымот, якія бываюць не толькі ўлетку, але часам і па вясне, і нават у самі Грамніцы. З такой прыроднай нагоды на Палессі выказвалі здагадку:
"Можэ затым гэто свято называюць Грамніцамі, што з яго пачынаюцца грымоты да што яно імі камендуе" (паводле выдання А.К. Сержпутоўскага "Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў").
© Sputnik / Альфрэд МікусСвечка – сакральны атрыбут свята
Брацкая свечка ў Столінскім раёне - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2026
Свечка – сакральны атрыбут свята
Наогул, Грамніцы – старажытнае свята жывога агню, якое мае язычніцкія карані і звязана з хтанічным богам грымот і маланак Перуном, другое імя якога – Грамаўнік, адкуль і паходзіць назва народнага свята – Грамніцы. А вось больш пазнейшае царкоўна-славянскае свята "Сретенье", якое іх замясціла, з часам ператварылася з лёгкай народнай рукі ў Стрэчанне (Устрэчанне) і стала тлумачыцца менавіта як "сустрэча зімы з летам". І з пункту гледжання вядзення вясковай гаспадаркі гэта было вельмі практычна, бо, пачынаючы са Стрэчання, вёска традыцыйна распачынала падрыхтоўку да вясновых работ і пільна назірала за надвор’ем.

"Стрэчаньскія" прыкметы

Народныя прыкметы калісьці адыгрывалі вялікую ролю ў жыцці і гаспадарскай дзейнасці жыхароў беларускай вёскі. Мабыць, не было ніводнага дня, каб сяляне не назіралі за надвор’ем. Аднак асабліва гэта датычылася вялікіх свят і значных прысвяткаў. Не выключэнне – Стрэчанне і перыяд за некалькі дзён да яго, калі па пэўных з’явах у прыродзе продкі прыкмячалі шмат карыснага для вясковага жыцця:
14 лютага, у папярэдні Грамніцам дзень, замацаваны ў народным календары як Грамнічны бацька, назіралі за небам. Бо, калі на Трыфана (а гэта другая назва таго дня) было зорна, то лічылі, што вясна запозніцца;
каб даведацца, ці будзе грымотна ўлетку, продкам было дастаткова запаліць грамнічную свечку, якая, калі трашчала ў час гарэння, сігналізавала аб тым, што летам трэба чакаць грымот. І чым мацнейшы і часцейшы быў трэск, тым часцейшыя і страшнейшыя будуць летнія навальніцы;
на Стрэчанне як пагода на двары, то вялікі лён парасце, а як пакапаюць капяжы, снег хутка растане;
як певень нап’ецца пад Стрэчанне пад страхою, лета пераборала, а як не нап’ецца – зіма пераборала і снег будзе ляжаць йшчэ шэсць нядзель;
калі раставанне снегу пачалося падчас маладзіка ці поўні, а днём пануе добрае сонечнае надвор’е – зямля дасць добры ўраджай, а вясна і лета будуць цёплыя і пагодлівыя; калі ж падчас трэцяй і апошняй кварты – плён будзе мізэрны, а вясна і лета – дажджлівыя і халодныя;
наогул яснае надвор’е на Грамніцы паказвае на добры ўраджай яравога збожжа, а калі пры гэтым "плюшчыць" са стрэх – блізка добрая вясна.
© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкКалі на Трыфана зорна – вясна запозніцца
Кавказский природный биосферный заповедник - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2026
Калі на Трыфана зорна – вясна запозніцца
Нягледзячы на тое, што на Грамніцы ўдзень магла ўсталявацца плюсавая тэмпература, ноччу ўсё яшчэ адчайна зімна. У такі пераходны да вясны перыяд асабліва да смаку прыходзіліся вельмі пажыўныя вясковыя стравы, накшталт тых, якія гатуюць у вёсках Семежава і Скабін, што ў Капыльскім раёне на Міншчыне.

Смак па "грамнічных" рэцэптах

У халоднае лютаўскае надвор’е заўсёды хочацца пагрэцца каля печы і паспытаць чаго-небудзь гарачага, прыгатаванага па старажытных сялянскіх рэцэптах. Як, напрыклад, па рэцэпце грыбнога крупніку з вёскі Скабін.

Крупнік з грыбамі

З чаго гатаваць:
1,5 л вады,
2 ст. л. ячных круп,
1 шк. сухіх грыбоў.
50 г сала,
1 шк. смятаны,
1 цыбуліна,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСала да крупніку
Сала для затаўкі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2026
Сала да крупніку
Як гатаваць. Укінуць у ваду крупы і варыць 20 хв.
Сала парэзаць на дробныя кубікі, скрышыць цыбулю, нарэзаць загадзя намочаныя грыбы і ўсё разам абсмажыць амаль да гатоўнасці.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГатуецца страва ў печы
Поліўка з проса і часнаком - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2026
Гатуецца страва ў печы
Уліць засквару з грыбамі ў крупнік і варыць яшчэ 10 хв. Пасля даць пастаяць.
Падаваць са смятанай.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКрупнік з грыбамі
Церцюха запраўленая грыбамі цыбуляй і кропам - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2026
Крупнік з грыбамі

Крышані з мясам па-семежаўску

З чаго гатаваць:
0,5 кг свіных рабрынак,
1 кг бульбы,
200 г ячных круп,
2 цыбуліны,
4 л вады,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвіныя рабрынкі
Рабрынкі для поліўкі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2026
Свіныя рабрынкі
Як гатаваць. У вялікі гаршчок з вадой ёмістасцю ў 5 л пакласці свіныя рабрынкі (замест іх можны ўжыць мясныя костачкі), усыпаць крупы і варыць 1 гадзіну.
Затым дадаць бульбу, скрышаную сярэднімі крышанамі, цыбулю, парэзаную паўколцамі, і пасаліць.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКрышані з мясам
Свіныя скабкі, смажаныя з бульбай - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2026
Крышані з мясам
Уставіць у печ (духоўку) і тушыць да гатоўнасці бульбы.
Падаваць з салёнымі агуркамі ды кіслай капустай.
Смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяАгуркі салёныя з кропам
Агуркі салёныя з кропам - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2026
Агуркі салёныя з кропам
Чытайце таксама:
"Святы Апанас гусей прыпас…", або Ад абрадавай дзеі да птушкі на стале
Кудзелю адкласці ўбок, або Традыцыі і смак дзявоцкай вечарыны на Андрэйкі
"На двары лёд – кавалю мёд…", або Святочная кухня на Кузьмінкі
Стужка навiн
0