Відэа

Ах, гэтае вяселле спявала і скакала: атмасфера трэцяга дня фестывалю культур

Падпісацца
Якія вясельныя традыцыі захаваліся ў розных кутках Гродзенскай вобласці, як сустракалі сватоў, рыхтавалі нявесту і частавалі гасцей, можна было ўбачыць у трэці дзень фестывалю нацыянальных культур, які прайшоў у Гродне. Глядзіце атмасферу свята ў відэа Sputnik.
Мерапрыемствы трэцяга фестывальнага дня прайшлі на загараднай пляцоўцы каля шлюза "Дамброўка" на Аўгустоўскім канале і сабралі тысячы гледачоў. Галоўным пунктам прыцягнення сталі вясельныя падворкі, якія падрыхтавалі прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці.
Стэнды падворкаў узнаўлялі побыт і абрадавую атмасферу беларускага вяселля. Тут можна было ўбачыць рэканструяваныя строі нявесты і жаніха сярэдзіны XX стагоддзя, прадметы пасагу нявесты. Акрамя таго, госці свята маглі паўдзельнічаць у розных майстар-класах, паслухаць традыцыйныя вясельныя песні, а таксама ўбачыць, як выглядалі вясельныя караваі – адно з галоўных аздабленняў святочнай цырымоніі.
На Аўгустоўскім канале працавалі забаўляльныя пляцоўкі і вялікі фудкорт. Сярод незвычайных забаў – футбол на саломе, лоўля рыбы рукамі, піўныя забегі і дэгустацыі традыцыйных страў на падворках.
Фестываль нацыянальных культур прайшоў у Гродне з 5 па 7 чэрвеня.
У першы дзень адбылося вялікае тэатралізаванае шэсце прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцей.
У суботу – другі фестывальны дзень – у цэнтры горада працавалі нацыянальныя падворкі, дзе госці свята маглі бліжэй пазнаёміцца ​​з культурай і традыцыямі розных народаў.
Фестываль праходзіць раз на 2 гады, сёлета ён быў XV па ліку і адзначыў сваё 30-годдзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0