Лукашэнка: наш народ трэба прывучаць да нармальнага віна

Прэзідэнт Беларусі падчас суботніка распавёў журналістам пра свае ўражанні ад малдаўскага віна і намерах змяніць культуру піцця беларусаў.
Sputnik

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Беларусаў трэба адвучаць ад празмернага спажывання моцнага алкаголю і прывучаць да нармальнага віна, заявіў журналістам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рэспубліканскага суботніка.

Відэафакт: Лукашэнка паспытаў малдаўскага віна ля трапа самалёта

"Малдаўскія віны нам вядомыя. Нам трэба наш народ больш прывучаць да нармальных вінаў. Ад самагонкі, ад гэтых моцных напояў (адвучаць —Sputnik). Я не супраць, калі людзі 70-100 грам гарэлкі праз дзень выпіваюць. Але мы ж не ўмеем па 70-100 грам. Мы ж калі сядзем, трэба літр заліць моцных напояў за адзін раз. А здароўя гэта не дадае. Таму трэба прывыкаць да еўрапейскага варыянту спажывання вінаў", — цытуе прэзідэнта агенцтва БЕЛТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, адзін-два куфлі якаснага віна ў дзень карысныя для здароўя. Прэзідэнт падзяліўся сваімі ўражаннямі ад малдаўскага віна, якое пакаштаваў падчас нядаўняга візіту ў Кішынёў. Сказаў, што віно, якім яго частавалі, "мяккае, добрае", цалкам годнай якасці.

"Калі іх не пусцілі на расійскі рынак, а Еўропа ім не адкрыла свой рынак, яны апынуліся ў калапсе. І яны вымушаныя былі напружыцца і вырабляць супервіны. Вельмі выскокай якасці. Яны абнавілі абсталяванне, у іх з'явіліся новыя тэхналогіі. І яны прапанавалі выдатны варыянт вінаў", — распавёў Лукашэнка.

Падчас візіту ў Кішынёў, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон падарыў беларускаму калегу сярод іншага некалькі скрынь і бочачак віна. А Лукашэнка ў сваю чаргу расказаў, што мае намер навучыцца ў Дадона апрацоўваць вінаград, з якога можна будзе прыгатаваць сок, а потым і віно.