Скарб, які 70 гадоў ляжаў пад дахам у Гродне, упершыню паказалі ў музеі

У апошнім і адным з самых буйных са знойдзеных у Гродне скарбаў былі залатыя манеты і незвычайныя залатыя ўпрыгажэнні.
Sputnik

ГРОДНА, 6 ліп — Sputnik, Іна Грышук. Залаты скарб яўрэйскага вязня, які больш за 70 гадоў праляжаў у тайніку пад бэлькай даху старой хаты ў цэнтры Гродна, упершыню паказалі ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, перадае карэспандэнт Sputnik. Тут адкрылася выстава, на якой можна ўбачыць шмат золата і срэбра і даведацца, дзе і якія скарбы знаходзілі на Гарадзеншчыне.

Скарб з золатам знайшлі будаўнікі ў Гродне

Пярсцёнкі, манеты і зліткі золата

Адзін з самых вядомых для гараджан экспанатаў — гэта залаты скарб з вуліцы 2-й Працоўнай, які знайшлі ў пачатку красавіка бягучага года падчас рамонту старога дома. Ён прыкметна адрозніваецца ад іншых экспанатаў — у ім шмат залатых прадметаў. Гэта польскія манеты міжваеннага часу — так званыя "ядзвігі", манеты Расійскай імперыі, двудукат XVIII стагоддзя і іншыя.

Акрамя манет, у скарбе былі залатыя пярсцёнкі, ланцужкі, завушніцы. Самыя незвычайныя з упрыгажэнняў — залаты медальён з абрэзанымі бакамі і пярсцёнак з мальтыйскім крыжам. Аб медальёне пакуль мала вядома, а пярсцёнак мог належаць выпускніку пажскага корпуса ў Пецярбургу, дзе ў XIX — пачатку XX стагоддзяў рыхтавалі вайскоўцаў для службы імператару. Ужо цяпер пярсцёнак лічыцца самай дарагой рэччу скарба.

Золотые монеты, украшения и слитки весом почти 500 граммов были спрятаны в коробку от табака.

 

Побач можна ўбачыць і непрыкметную скрыначку з-пад тытуню, у якой былі схаваныя каштоўнасці. Яна ляжала ў тайніку, абсталяваным пад бэлькай даху. Скрынку знайшоў адзін з будаўнікоў, калі разбіраў дах.

Перстень с Мальтийским крестом – самая дорогая вещь клада с улицы 2-й Трудовой в Гродно

Частка гісторыі пра знішчэнне яўрэяў

Падчас адкрыцця выставы не раз гаварылася: тое, што скарб дайшоў да музея, — ужо вялікі цуд. З аднаго боку, таму што яго не знайшлі шукальнікі скарбаў, якія часта зазіраюць у закінутыя аварыйныя дамы. З іншага боку — таму што цяперашні ўласнік дома ў першы ж дзень паведаміў пра знаходку. Бо даволі часта ў людзей узнікае спакуса забраць каштоўнасці.

Уладальнік будынка, дырэктар медыцынскага цэнтра "Медэліт" Алег Разін прызнаўся: "Разумею, што такія знаходкі — гэта частка гісторыі, яны павінны знаходзіцца ў музеі".

Падчас экскурсіі загадчык аддзела найноўшай гісторыі музея, гісторык Андрэй Вашкевіч падкрэсліў, што ў гэтага скарба цяжкая аўра. Ён захоўваўся ў доме, які ў гады вайны знаходзіўся на тэрыторыі гета. Падчас Другой сусветнай на невялікую тэрыторыю немцы сагналі амаль 30 тысяч яўрэяў, а затым адправілі іх у лагеры смерці. Скрыначка з золатам належала аднаму з вязняў, які, хутчэй за ўсё, загінуў у канцлагеры і не змог вярнуцца за ёй.

Скарб — рабочая скрыначка яўрэйскага стаматолага

Першапачаткова гісторыкі меркавалі, што знойдзены на 2-й Працоўнай скарб — гэта дэпазіт аднаго або некалькіх вязняў, якія такім чынам імкнуліся зберагчы свае каштоўнасці. Вядомы гродзенскі калекцыянер пасля вывучэння скарбу выказаў здагадку, што шкатулка належала яўрэйскаму зубному тэхніку.

Вязень мог купіць некалькі дамоў: лёс залатога скарбу вырашаюць у Гродне

Па словах старшыні Беларускага нумізматычнага таварыства Віктара Какарэкі, гэтую версію пацвярджае непрыкметная скрыначка з рознымі стаматалагічнымі інструментамі, пломбамі з белага металу і раскатаныя зліткі золата высокай пробы. Тут жа захоўваліся дакументы на куплю інструментаў, кавалачак ваты.

"Каронкі рабіліся з золата вельмі высокай пробы. Таму пярсцёнкі — гэта прадметы, якія выкарыстоўваліся пры разліку за працу лекара. Камяні з іх даставаліся, каб даведацца дакладную вагу золата", — тлумачыць Какарэка.

Колькі каштуе скарб

Залаты скарб з вуліцы 2-й Працоўнай яшчэ не вывучаны, не вызначаны яго канчатковы кошт. Паводле папярэдняй ацэнкі, шкатулка з каштоўнасцямі каштуе прыкладна 20 тысяч долараў, але гэтую суму яшчэ павінна зацвердзіць спецыяльная камісія.

Пасля гэтага ўласніку будынка і будаўніку выплацяць па 25% ад прызначанай сумы. Сам скарб павінны прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю і перадаць у фонды Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

Дадзены скарб — другі за апошнія тры гады ў Гродне. У 2016 годзе ў доме на вуліцы Антонава, які таксама знаходзіўся на тэрыторыі гета, знайшлі гаршчок з 13 залатымі манетамі Расійскай імперыі і некалькі пярсцёнкаў з выгравіраванымі на іх імёнамі сваіх уладальнікаў-яўрэяў. Тады скарб ацанілі ў пяць тысяч долараў, палову з якіх атрымалі будаўнікі і ўладальнік будынка.

Як выглядаюць 13 кілаграмаў срэбра

Выстава "Хтосьці хавае, а хтосьці знаходзіць" будзе працаваць у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі да канца кастрычніка. Большасць экспанатаў выстаўлены ўпершыню і пасля закрыцця выставы няхутка будуць паказаны зноў.

Наведвальнікі змогуць убачыць каля 30 скарбаў, якія знаходзілі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў апошнія 60 гадоў, а таксама даведацца, як выглядаюць 13 кілаграмаў срэбра. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць сярэбраныя прадметы з так званага "мінскага скарбу", які прывезлі з Нацыянальнага гістарычнага музея. Ён быў знойдзены ў Мінску ў 1988 годзе: у вялікай скрыні захоўвалася мноства срэбных прадметаў вагай 13 кілаграмаў — георгіеўскія крыжы, медалі, падсвечнікі, блюда, цукарніцу. Усе яны прадстаўлены на экспазіцыі ў Гродне.

Один из самых крупных белорусских кладов XVII века. В середине 50-х житель деревни Литовка нашел 13 килограммов монет, когда копал во дворе яму для картошки.

Наведваць выставу лепш з экскурсаводам, каб даведацца шмат цікавых фактаў пра старажытныя прадметы і манеты, незвычайныя і парой смешныя гісторыі іх выяўлення.