МАГІЛЁЎ, 12 кас - Sputnik. Расія даражыць адносінамі з Беларуссю і мае намер нарошчваць з ёй супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, заявіў у пятніцу на Форуме рэгіёнаў у Магілёве прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Прэзідэнты Беларусі і Расіі ў пятніцу прымаюць удзел у рабоце пятага Форуму рэгіёнаў дзвюх краін. Перад удзелам у пленарнай сесіі лідары правялі двухбаковыя перамовы.
"Расія даражыць саюзніцкімі адносінамі з Беларуссю. Імкнёмся нарошчваць сувязі па ўсіх напрамках на прынцыпах добрасуседства і, зразумела, узаемнай выгады", - заявіў Пуцін.
Расійскі лідар упэўнены, што краінам цалкам па сілах вывесці узаемны гандаль на ўзровень 50 мільярдаў долараў.
"Для параўнання - зусім нядаўна я быў у Індыі з насельніцтвам 1,1 мільярд чалавек, аб'ём гандлю Расіі з Індыяй каля 10 мільярдаў долараў", - адзначыў прэзідэнт Расіі.
У рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца заключэнне пагадненняў на 500 мільёнаў долараў ЗША. Каментуючы вынікі перамоваў прэзідэнтаў дзвюх краін, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў іх паспяховымі: пасля іх вырашаны шэраг праблем, у тым ліку ў сферы нафтапрадуктаў і мытні.
Трансляцыю мерапрыемстваў глядзіце на Sputnik.
Чытайце таксама:
- Мацвіенка: час мемарандумаў прайшоў
- Рапота: пытанне адмены роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю вырашаецца