Відэа

Нацюрморт Міхаіла Кікоіна хутка вернецца ў Беларусь

Карціна прыедзе на радзіму беларускага прадстаўніка Парыжскай школы з ЗША. Глядзіце на відэа, як сустракалі палатно ў швейцарскім Бёрне
Sputnik
Карціну "Нацюрморт" пэнзля ўраджэнца Рэчыцы, аднаго з мастакоў Парыжскай школы, знайшлі паўгода таму ў карціннай галерэі ЗША. Сёння яна прыбыла ў Бёрн, адкуль адправіцца ў Мінск. Нацюрморт стане першай работай Кікоіна ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея.
"Вяртанне карціны Кікоіна – чарговы вынік супрацоўніцтва пасольства Беларусі ў Швейцарыі з Ганаровым консулам Беларусі ў Лазанне Андрэем Нажэскіным, які раней вярнуў на радзіму тры творы беларуска-французскай мастачкі Надзеі Хадасевіч-Лежэ", - падкрэслілі ў пасольстве.
У студзені гэтага года калекцыю Мастацкага музея папоўніла карціна "Букет" яшчэ аднаго беларуса з Парыжскай школы - Восіпа Любіча, а ў чэрвені - яго ж "Нацюрморт са збанам". Вяртанне стала магчымым таксама дзякуючы намагянням беларускага пасольства ў Швейцарыі.
Чытайце таксама:
Яшчэ тры карціны мастакоў Парыжскай школы з’явіліся ў Беларусі
Беларуска з Германіі прывезла ў Мінск калекцыю мастакоў Парыжскай школы