Як выглядае дамавік, дзе селіцца і чаго не церпіць

Пра дамавіка, яго свавольствы і жарты ў Дзень дамавіка чытайце на Sputnik.
Sputnik
Сёння адзначаюцца Кудзесы, ці Дзень частавання дамавіка. Сама назва свята кажа пра тое, што ў гэты дзень нашыя продкі ўсяляк забаўляліся, слухалі музыку ды танчылі — кудзеснічалі.
Яшчэ адна назва свята — Вялесічы. Дамавік — адзін з дзяцей бога Вялеса, першапачатковага заступніка славян. Дзеці Вялеса сяліліся бліжэй да людзей для таго, каб ім ва ўсім дапамагаць. Тых, хто жыў за печкай, называлі дамавікамі, хто адправіўся ў лес — лесунамі, добрых духаў рэк і азёр — вадзянымі, а тых, хто гатовы дапамагчы ў полі — палявікамі.

Чым частаваць дамавіка і навошта

10 лютага адзначаюць Дзень дамавіка — адзінага прадстаўніка з "нячысцікаў", які сябруе з людзьмі.
Радыё
Дзень дамавіка: як прывабіць хатняга апекуна
У гэты дзень галоўнага па гаспадарцы забаўляюць песнямі і пляскамі, а ўвечары на стале пакідаюць пачастунак, прыгаворваючы: "Еш пірагі і наш дом сцерагі". Калі спяваць весела і ад душы, то дамавік цэлы год будзе пакорлівы і паслужлівы.
Але калі ў гэты дзень гаспадыня забудзецца пакарміць дамавіка, то, па павер'і, ён злуецца і насылае на хату шмат ліха. Таму пасля вячэры ў гэтае свята сям'я пакідала за печкай гаршчок кашы. Яго абкладвалі гарачымі вуглямі, каб каша не астыла да паўночы, калі дамавік прыйдзе вячэраць.
Дарэчы, можна ў гэты дзень наліць у чарачку гарэлкі і пакласці побач кавалачак салодкага кекса або пірага са словамі: "Бацюшка дамавік, захавальнік і руплівец майго роду. Вяртайся з шырокіх дарог, з чужых ускраін да хаты сваей, да свайго кутка. Бацюшка дамавік, сядзь побач, пагутарым з табой".
Перахрысціцеся і пакланіцеся. Калі дамавік ставіцца да вас лагодна, чарка хутка апусцее. Пачастунак пакідалі на чыстым белым абрусе без малюнкаў, што было знакам для нячысціка — гэта менавіта для яго. Калі раніцай ежа засталася некранутай, то гэта азначала, што дамавік узлаваўся і не жадае быць памочнікам для сям'і.
У гэты дзень дамавіку таксама пакідалі і падарункі, а па яго паводзінах, шумах і гуках прадказвалі будучыню. Калі чулі за печкай плач — у сям'і будзе разлад і дрэнныя справы, калі смех — усё будзе добра.

Хто такі дамавік і як ён выглядае

Паводле славянскіх міфаў, дамавік — энергічны дзядуля маленькага росту, з сівой барадой і добрым, прыветлівым тварам. Лічыцца, што ў сваім сапраўдным абліччы ён з'яўляецца толькі дзецям ці людзям, якія пакутуюць ад алкагольнай ці наркатычнай залежнасці, паколькі ў словы такіх людзей ніхто не паверыць.
Сядзіба дзеда Бая - казачныя персанажы Уладзіміра Дубоўкі
Калі дух жылля добразычлівы да ўладароў хаты, то дапамагае ім па гаспадарцы, папярэджвае аб небяспеках і абараняе ад погані. Калі ж гаспадары трапілі ў няласку да "дзядулі", то ён можа біць посуд, тупаць нагамі, а таксама нападаць на спячых. А калі дамавік зусім разыйшоўся, то яго звычайна ўціхамірваюць словамі: "Ты павінен дом пільнаваць, гаспадарку берагчы, дапамагаць гаспадыні, а не ваяваць. Ведай сваё месца!" Аднак, каб пазбягаць такіх сітуацый наогул, прынята залагоджваць дамавіка.
Па павер'ям, дом самотнага мужчыны ахоўвае дамавік-мужчына, а дом жанчыны — дамовушка. У сем'ях з дзецьмі з'яўляюцца на свет і дамавяты. Лічылася, што дамавік падобны на гаспадара ці гаспадыню.
Дамавікі ў "дзіцячым" узросце памерам не больш за футбольны мяч. Іх тулава пакрыта доўгай жорсткай шэрсткай, вочкі і рот жоўтага колеру. Ручкі ў дамавікоў маленькія, з мяккімі пальчыкамі, а ног няма зусім, таму што перасоўваюцца яны па паветры, лунаючы ў дзесятках сантыметраў ад падлогі.
Калі маленькі дамавічок бачыць чалавека, то звычайна становіцца амаль празрыстым і нерухома завісае пад столлю. У дзіцячым узросце дамавічок не мае полу, але доўгі час, жывучы побач з чалавекам, ён паступова набывае аблічча і характар гаспадароў.
Да блізкіх па духу дамавіку адносяцца: кікімара, якая, хутчэй за ўсё, даводзіцца яму жонкай, баннік, гуменнік, вадзянік, лясун і палявік.
З рэчаў не любіць люстэркаў і прадметаў, у якіх можна ўбачыць адлюстраванне.

Чаму нельга есці па начах

Лічыцца, што кухня — гэта валоданне дамавіка. Таму хадзіць туды і есці ноччу нельга ні ў якім выпадку. Інакш дамавік спалохаецца ці раззлуецца і не будзе дапамагаць сям'і. Калі ў хаце пачынаюць раптоўна знікаць дробныя рэчы, а потым знаходзяцца ў самых нечаканых месцах, гэта трэба проста ўлічыць. Не знаходзячы рэч на звыклым месцы, скажыце ўслых (можна шэптам) "Дамавік, дамавік, пагуляў ды аддай". Дзіўна, але рэчы звычайна знаходзяцца.
У горадзе, дзе няма рускай печкі, дамавікі могуць жыць нават на балконе. Іх так і называюць — "балконнікі", а на зіму іх трэба занесці ў кватэру — для гэтага проста перанясіце любую рэч з балкона ў пакой. Інакш усю зіму дамавік будзе турбаваць гаспадароў, стукаць зубамі і хуліганіць.
Калі ў вас ёсць маленькія дзеці, трэба разам з імі абсталяваць для захавальніка сямейнага ачага "спальнае" месца — паслаць у маленькую скрыначку або кошык яркую анучку, пашытую ўласнаручна падушачку і коўдру. Пастаўце "ложачак" у ціхае месца і запрасіце дамавіка.

Чаго не церпіць дамавік

Перш за ўсё — непарадак. Неабходна рэгулярна прыбірацца ў хаце. Пыл і беспарадак вельмі не падабаюцца дамавіку.
Ніколі не трэба сварыцца ў хаце, а ўсе справы лепей вырашаць мірнымі перамовамі. Негатыўная энергетыка палохае духа хаты і адкрывае дзверы для ўсялякай погані. Таму часам у жыллё залятаюць чужыя дамавікі, якія могуць прынесці шкоду гаспадару. Яны садзяцца ноччу на ложак або на грудзі гаспадара і пачынаюць ціснуць або трэсці спячага, ад чаго ён абавязкова прачнецца. Тады, звычайна, чыталася малітва "Ойча наш". З першага разу гаспадар можа і не прачытаць яе як след, так як язык будзе ледзь паварочвацца, а рукі і ногі будуць як у здранцвенні. Але, у рэшце рэшт, пасля некалькіх разоў прачытанай малітвы чужы дамавік адступіць і знікне.
Куды не трэба ісці на Хэлоўін: топ-10 месцаў Мінска, дзе "жывуць" прывіды
З хатніх жывёл найбольшую непрыязнасць у дамавіка выклікаюць козы. Аднак ён адчувае сімпатыю да некаторых парод коней, з-за чаго шмат часу праводзіць у стайні, калі такая маецца ў гаспадарцы. Таксама асаблівую павагу дамавік аддае катам, таму на наваселле прынята, каб менавіта кошка першай пераступіла парог новага дома. Лічыцца, што кот убірае ў сябе увесь негатыў ад папярэдніх гаспадароў і іх дрэннай энергетыкі.
Верхам няўдзячнасці лічыцца, калі вы пры пераездзе на іншае месца жыхарства не паклічаце з сабой дамавіка.
Шмат хто са знакамітасцяў мінулых стагоддзяў прызнавалі існаванне дамавіка. Сярод іх — Леанарда да Вінчы, Ісаак Ньютан, Аляксандр Пушкін, кампазітар Грыг, матэматык Соф'я Кавалеўская, казачнікі браты Грым і Сельмы Лагерлёф.