Салодкае прываротнае зелле: як прыгатаваць беларускі шакалад

Этнограф Ларыса Мятлеўская раскрывае сакрэты беларускага народнага шакаладу і вучыць асновым чараўніцтва.
Sputnik
Нашы продкі выкарыстоўвалі зёлкі  не толькі як лекі ці прыправы. Людзі надзялялі іх цудадзейнымі якасцямі і верылі, што адварамі з некаторых зёлак можна прыцягнуць каханне.
Акрамя адвараў для любоўнага чараўніцтва зёлкі закладвалі за каўнер, у кішэню ці куды атрымаецца, робячы гэта ўпотай. У народзе лічылі, што каханне могуць выклікаць адвары з любішчыка, бярозавай і дубовай кары. У справу ішлі костачкі кажана, пры дапамозе якіх можна было або прыцягнуць, або адштурхнуць ад сябе каханне, іголкай з нітакай маладых злучалі, а хлебнымі акрайчыкамі, якія павінны былі з’есці закаханыя, замацоўвалі атрыманыя вынікі.
Чым сагрэцца ўзімку: беларускія рэцэпты гарачых напояў
Да такіх метадаў барацьбы за каханне звярталіся не толькі сяляне, але і прадстаўнікі іншых саслоўяў. Толькі прываротнае зелле ў багатых людзей было больш смачным. Напрыклад, у Версалі, пры двары Людовіка ХІV, моцным любоўным сродкам лічылі гарачы шакалад.  І гэта не выпадкова, паколькі плады шакаладнага дрэва утрымліваюць танізуючае рэчыва тэабрамін.
Як каштоўная культура шакаладнае дрэва вырошчваецца ў тропіках амаль паўсюдна але яго радзімай лічыцца Амазонія. Першапачаткова з какао-бабоў індзейцы гатавалі напітак, які выкарыстоўвалі падчас рэлігійных абрадаў. Яго магла каштаваць толькі эліта. Гэты напой уяўляў сабой сумесь вады, какао, маіса, ванілі, вострага перцу з дадаткам солі. Лічылася, што ён аднаўляе сілы, супакойвае сэрца, лекуе горла.
Перш чым трапіць да спажыўца ў выглядзе цёртай какавы, какавы-парашку і масла бабы праходзяць пэўную апрацоўку з ферментацыяй. Але калісці можна было набыць толькі цэлыя бабы, якія ўтрымвалі ў сабе шмат масла, таму яшчэ ў  XIX стагоддзі гарачы шакалад быў густым і тлустым. Яго гатавалі выключна на малацэ з дадаткам ванілі, карыцы і цукру, залівалі ў адмысловыя высокія, з кароткім носікам заварачнікі, ў якіх ўзбівалі напітак да пены.
Як і іншыя напіткі прыгатаваныя з зярнятак какавы, шакалад быў не рэдкасцю і ў нашай шляхты. Нягледзячы на яго дарагоўлю, нашы гаспадыні да сярэдзіны XIX стагоддзя навучыліся гатаваць яго самастойна. Галоўнай умовай лічылі свежыя зярняты какавы, якія ў той час пастаўлялі з Венесуэлы і Эцвадора.
Шакалад
Інгрыдыеты:
1 варыянт прыгатавання:
Шакаладны парашок развесці ў невялікай колькасці халоднай вады, уліць у кіпячае малако і давесці да кіпення.
2 варыянт прыгатавання:
Нацёрты шакалад усыпаць у халоднае малако і давесці да кіпення. Дадаць па смаку цукар. Малако можна замяніць такой жа колькасцю вады.
3 варыянт прыгатавання:
Спатрэбіцца 50 г шакаладу, 12 ч лыжак цукру, 4 шклянкі малака. Шакалад у парашку перамяшаць з цукрам, уліць крыху кіпеню або гарачага малака і добра расцерці, каб не было камячкоў. Тонкім струменчыкам, увесь час мяшаючы, уліць гарачае малако і давесці да кіпення.
Какава
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Разведзеныя вадой какаву і цукар уліць, мяшаючы ў кіпячае малако, давесці да кіпення. Замест малака можна ўзяць ваду.
Чытайце таксама: