Самы стары драўляны будынак у Беларусі адкрылі для турыстаў

Унікальны драўляны лямус быў узведзены больш за 200 гадоў таму, ён размешчаны ў цэнтры Гродна.
Sputnik

МІНСК, 15 сак - Sputnik. Самы стары драўляны дом Беларусі - лямус у Гродне - адкрылі для турыстаў, хоць рэстаўрацыйныя працы яшчэ працягваюцца, распавялі ў інфармацыйна-турыстычным цэнтры Гродзенскай каталіцкай епархіі.

Копію цудатворнага абраза, які знік сто гадоў таму, прывезлі ў Гродна

Унікальны двухпавярховы драўляны будынак XVII стагоддзя знаходзіцца на тэрыторыі былога кляштара брыгітак. Доўгі час лямус выкарыстоўваўся ў якасці інтэрната для манашак ордэна брыгітак.

Рэстаўрацыя ажурнага драўлянага будынка пачалася восенню 2016 года, і цяпер ён адкрыты для так званага тэставага наведвання турыстаў, растлумачылі ў цэнтры.

Гродзенскі лямус уяўляе сабой дом, які збудаваны з масіўных брусаў, ён упрыгожаны разьбянымі аркамі. Унікальнасць пабудовы складаецца ў тым, што яна сабраная без адзінага цвіка або клямара. Так будавалі ў XVII-XVIII стагоддзях на тэрыторыі Беларусі.

Курыруе праект міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Рэстаўрацыю праводзяць спецыялісты з Беларусі і Польшчы.

Чытайце таксама: