Зачараваныя скарбы і залаты боб на талерцы

Як адшукаць схаваны скарб і чым перад гэтым падсілкавацца, распавядае этнограф Ларыса Мятлеўская.
Sputnik
Скарб - гэта і дзяржаўная або ўласная казна, і маёмасная сума, проста маёмасць або сховішча каштоўных рэчаў. Скарбы бываюць эканамічныя, сакральныя, ахвярныя і, вядома, духоўныя. Знайсці скарб і ў адначассе разбагацець - мара многіх летуценнікаў. Магчыма менавіта таму з даўніх часоў шукальнікі скарбаў не пераводзяцца.

Скарбы звычайныя і заклятыя

У неспакойныя часы каштоўнасці імкнуліся захаваць рознымі спосабамі. Іх хавалі ў склепе, у падпеччы, у гаспадарчых пабудовах, у калодзежах, на ўзвышшах, у курганах, на могілках, пад дрэвамі і камянямі, у вадзе, балоце і г.д. У тайніку хавалі грошы, упрыгожванні, каштоўную зброю, посуд, футра.
Скарб з манетамі XVI-XVII стагоддзя можна ўбачыць на Палессі
Згодна з народнымі перакананнямі, скарбы маглі быць звычайнымі, даступнымі кожнаму чалавеку, і заклятымі. Знайсці і авалодаць такім скарбам мог рэдкі шчаслівец, паколькі яго закопванне суправаджалася адмысловымі замовамі, веданне якіх і дазваляла іншаму чалавеку завалодаць скарбам. Так у адным з паданняў распавядаецца, як чалавек, які закопваў сваю маёмасць, павінны быў на завяршэнне сваёй працы стрэліць з ружжа і прамовіць: "Як гэты стрэл пачуўся далёка, так мае грошы апусціцеся глыбока"! Верылі, што пасля такіх дзеянняў скарб будзе надзейна абаронены.
Паводле народных уяўленняў, адлюстраваных у фальклоры, у заклятых скарбаў было сваё таямнічае жыццё. Лічылася, што чым больш капаць закляты скарб, тым глыбей ён будзе ўваходзіць у зямлю. Яго можна было заклясці на пэўны тэрмін, згодна з якім скарб мусіць хавацца і выходзіць на паверхню з пэўнай перыядычнасцю згодна з задуманай лічбай. Але каб авалодаць скарбам, часам ведання закляцця было мала. Трэба было дапамагчы сабе пэўнымі рэчамі. У ход ішлі лучына, запаленая з двух канцоў, залатыя рожкі змяінага цара, разрыў-трава, здабытая ў купальскую ноч, Папараць-кветка і інш. 
У купальскую ноч можна адшукаць зачараваны скарб

Калі шукалі заклятыя скарбы

У народзе верылі, што пасля свята Пакрова, калі зямля пакрываецца снегам, Бог "пячатае, замыкае" зямлю, і ўжо ніхто не можа знайсці скарб да самай вясны, да свята Благавешчання, пасля якога зноў дазвалялася капаць зямлю.
Скарб, які 70 гадоў ляжаў пад дахам у Гродне, упершыню паказалі ў музеі
Згодна з народнымі ўяўленнямі, найбольш верагодна адшукаць такія скарбы ў Купальскую ноч, калі каштоўнасці выходзяць на паверхню "купацца", на свята Ушэсце і на Радаўніцу з дапамогай нябожчыкаў, якія быццам могуць падказаць, дзе шукаць скарб, калі прыйсці на могілкі зранку.
Як вызначалі месца, дзе захаваны скарб? Верылі, што над зачараванымі скарбамі гараць агні, падымаецца дым, чутны стрэлы. Па колеру агнёў меркавалі аб каштоўнасці схаванага. Чырвоныя агенчыкі - золата, сінія – срэбра. Пра гэтую з'яву ў народзе казалі, што гэта грошы цвітуць і просяцца, каб іх выкапалі, паколькі цяжка марна ляжаць у сырой зямельцы.
Па павер"і, над зачараванымі скарбамі гараць агні, падымаецца дым, чутны стрэлы
Як пазнаць што перад шукальнікам скарб? Паводле паверя'ў скарбы маглі з'яўляцца ў выглядзе:
Нялёгка падступіцца да заклятага скарбу. Паводле народных вераванняў скарбы ахоўваюць дрэвы, вада, камень, гара ці розныя нячысцікі, прадстаўнікі ніжэйшай міфалогіі: Кладнік, Лесавік, Пушчавік, Купальскі дзядок, Палявік, чорт і Хут. Але калі пашанцавала і скарб з нейкіх прычын паказаўся шчасліўцу, то гэта заўсёды рэбус, загадка, якую неабходна вырашыць.
Скарбы можа пільнаваць нячыстая сіла
Легенды і паданні распавядаюць, што такая справа па сілах толькі людзям якім, уласцівы смеласць, рашучасць, кемлівасць, а слабакі застаюцца ні з чым. Яскравы прыклад таму - наступныя паданні, пераказаныя Уладзімірам Ягоўдзікам.
Дзяўчына з замчышча
"У нашай рэчцы, што цячэ каля старадаўняга замчышча, людзі часта знаходзяць залатыя і срэбраныя грошы. А на вяршыні замчышча ўночы можна ўбачыць таямнічыя белыя і чырвоныя агенчыкі. Кажуць, гэта дае пра сябе знаць зачараваны скарб.
Абярэгі нашых продкаў: як пужалі нячысцікаў агнём і жалезам
Аднойчы ўлетку хлопцы прыгналі сюды на начлег коней. Пад раніцу, калі зусім дагарэла вогнішча, да іх невядома скуль падышла прыгожая дзяўчына з грабеньчыкам у руцэ і давай прасіць:
- Расчашыце мяне!..
Але начлежнікі так перапалохаліся, што ўсе да аднаго паўцякалі ад прыгажуні. Бывалыя людзі пасля казалі, што гэта ім, дурням, зачараваны скарб прасіўся ў рукі, але яны адмовіліся ад незлічонага багацця".
Як скарб з-пад печы выходзіў
Падарожны чалавек папрасіўся пераначаваць ў пустой хаце, дзе гаспадароў палохала здань барана, які быццам бы вылазіў па начах з-пад печы.
Абярэгі нашых продкаў: як выгнаць дэмана і навошта мазаць хлеў экскрыментамі
"Зайшоў падарожны ў хату. Запаліў лучыну, а сам на цёплую печ залез... І толькі певень адкукарэкаў поўнач, як пад печчу хтосці заварушыўся і пагрозліва загукаў: 
- Выйду, выйду!
У падарожнага валасы сталі дыбам – ён жа ў хаце адзін быў. Але як чалавек бывалы, не разгубіўся. Схапіў ладны кій ды кажа:
- Ну, то выходзь!
Адно так вымавіў – лезе да яго вялізны страшны баран. Не доўга думаючы, уперыў падарожны рагача па лабаціне. Раптам чуе – штосці зазвінела. Запаліў лучыну, а замест барана – горба золата ляжыць. 
Набраў падарожны колькі мог панесці сабе золата, астатняе гаспадару пакінуў".

Каму належыць знойдзены скарб

У гэтым паданні адлюстравана звычаёвае права часоў ВКЛ, калі паводле Статута 1566 году знойдзены на сваёй зямлі манетны скарб належаў таму, хто яго знайшоў. Знойдзены на чужой зямлі дзяліўся пароўну паміж земляўладальнікам і тым, хто знайшоў. У Статуце запісана так: "Клад, сокровіще. Калі б лучыла каму знайсьці ў зямлі які скарб, грошы, золата, тагды маець таму скарб быці". (Стт. 373)
Скарб з 200 манет знайшлі ў Глыбокім
На Беларусі выяўлена і апісана больш за 1100 манетных скарбаў з антычных часоў да ХХ ст. Цяпер усе скарбы належаць дзяржаве, а хто знайшоў, таму сплочваюць чвэрць ацэначнага кошту скарбу.
Практычныя парады аб тым, як захаваць усялякую рухомую маёмасць у зямлі доўгі час, знаходзім у літаратурных крыніцах пачатку ХІХ ст. У "Літоўскай гаспадыні" Ганна Цюндзявіцкая навучае: "У 1812 годзе, калі шмат сем'яў страціла ўвесь свой набытак у выніку рабавання, наш скарб збярогся ў зямлі да вясны і быў ніколькі не пашкоджаны: ні ад вільгаці, ні ад молі".
Ямы яна раіла капаць або ў сухім пясчаным месцы на ўзгорку, або ў гліне. Пяшчаную з сярэдзіны абкладвалі бяростай, карой і лубам і, насыпаўшы туды сухога жыта, ставілі туды скрыні з бялізнай, вопраткай і футрам так, каб посуд не датыкаўся да зямлі. Жыта ўсмоктвала вільгаць, не дапускаючы яе да рэчаў, якія гэткім чынам маглі захоўвацца без пашкоджання больш за год. Добра высушаную перад пакаваннем вопратку перасыпалі сухім хмелем, камфарай і перцам. Гліняныя ямы загартоўвалі агнём і накрывалі дахам.

Сапраўдны беларуски скарб

Дарэмныя грошы як лёгка здабываюцца, так лёгка і сыходзяць, а народная мудрасць ўсё ж павучае, што самы каштоўны скарб - гэта калі паміж людзмі лад. Сапраўдным скарбам з'яўляюцца смачныя стравы нашай кухні. Працягваецца пост, і я прапаную вам рэцэпт смачнай поснай стравы.
Боб пражаны з цыбуляй
Замачыць зерне бобу на ноч, адварыць да мяккасці, пакрышыць цыбулю і пасмажыць да паўгатовасці на разагрэтай патэльні, усыпаць пачышчаны ад абалонкі боб і смажыць разам да ўтварэння залацістай скарынкі, пасаліць па смаку.
Свежыя бабы можна замарозіць, потым яны хутчэй зварацца
Заўвага: сухі боб гатуецца вельмі доўга і яго лепей гатаваць у печы або мульціварцы. Боб -вельмі карысная расліна, ён ўтрымвае неабходны ў пост бялок. Для стравы таксама падыдуць маладыя, крыху недаспелыя зярняты, якія ўлетку былі замарожаныя ў лядоўні. Такі боб зварыцца хутка.