Выпускныя іспыты: якія прадметы здадуць школьнікі?

У адзінаццацікласнікаў выпускныя экзамены пачнуцца ўжо ў суботу, у дзевяцікласнікаў - з 4 чэрвеня.
Sputnik

МІНСК, 30 мая - Sputnik. Беларускія школьнікі неўзабаве пачнуць праходзіць выпускныя іспыты - выпрабаванні чакаюць выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў.

Колькі мэтавікоў прымуць універсітэты Беларусі ў гэтым годзе?

Больш за 85 тысяч дзявяцікласнікаў і звыш 55 тысяч адзінаццацікласнікаў скончылі школу ў гэтым годзе. Наперадзе рабят чакаюць выпускныя іспыты - за курсы базавай і сярэдняй школы.

Выпускнікі дзявятых класаў будуць здаваць тры экзамены: дыктоўкі па рускай і беларускай мовах, а таксама кантрольную па матэматыцы. Даты правядзення выпрабаванняў - 4,6 і 8 чэрвеня.

Пасля выпускных экзаменаў і атрымання атэстата за курс базавай школы рабяты могуць застацца ў школе, альбо працягнуць навучанне ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Рабяты, якія заканчваюць 11-ы клас, пачнуць здаваць іспыты ўжо 1 чэрвеня. Акрамя таго, пройдуць выпрабаванні 3, 5 і 7 чэрвеня. Выпускнікам трэба здаць пераказ (па адной з дзяржаўных моў на выбар), кантрольную па матэматыцы, а таксама адказаць на пытанні па гісторыі Беларусі і замежнай мове.

Матэрыялы для правядзення выпускных экзаменаў будуць публікавацца ў дзень выпрабаванняў на сайце Мінадукацыі, гэта значыць пры жаданні рабяты змогуць прааналізаваць праведзеную працу яшчэ да таго, як камісія праверыць заданні.

Ужо 8 і 9 чэрвеня ў Беларусі пройдуць выпускныя вечары, на якіх хлопцы атрымаюць свае атэстаты. А ўжо з 11 чэрвеня стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ).

Чытайце таксама: