Словазлучэнне: асаблівасці дапасавання і кіравання

© Sputnik / Альфрэд МікусСмаргонскія абаранкі
Смаргонскія абаранкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рыхтуйцеся да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове разам са Sputnik.
Веснавы абрад Юр’еўскі карагод ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну - Sputnik Беларусь
ЦТ па беларускай мове. Часціны мовы: назоўнік
Некаторыя словазлучэнні з'яўляюцца самастойнымі адзінкамі, якія ўзнаўляюцца ў маўленні ў гатовым выглядзе. Часцей за ўсё такімі словазлучэннямі з'яўляюцца тэрміналагічныя спалучэнні: галосная літара, хлорысты натрый.
Спалучэнне дзейніка і выказніка не з'яўляецца словазлучэннем!
Адно са слоў у словазлучэнні падпарадкоўваецца другому – прымае яго граматычную форму, таму яны называюцца галоўнае і залежнае, а сувязь - падпарадкавальнай. У дзейніка і выказніка, у сваю чаргу, прэдыкатыўныя, а не залежныя адносіны: дзейнік называе прадмет, а выказнік – дзеянне, якое ён утварае.

Граматычнае значэнне словазлучэнняў

Граматычнае значэнне словазлучэння – гэта лексіка-граматычныя адносіны паміж яго кампанентамі, прасцей кажучы – значэння прадмета або дзеяння і яго прыкметы, пераход дзеяння на прадмет і г.д.
Сінанімічныя словазлучэнні – гэта тыя, у якіх аднолькавыя або блізкія граматычныя значэнні, але розная будова: кветкавы пах – пах кветак.
Словазлучэнні, якія складаюцца з трох і больш самастойных слоў, называюцца складанымі. У словазлучэнне таксама можа ўваходзіць фразеалагізм, але і такія словазлучэнні можна падзяліць на два кампаненты: задача (якая?) паступіць ва ўніверсітэт, ведаць (як?) без году тыдзень.

Спосабы сувязі ў словазлучэннях

Дапасаванне:
  • Залежнае слова мае тыя ж граматычныя формы (род, лік, склон), што і галоўнае. Пры змене галоўнага слова змяняецца і залежнае, а сродкам сувязі з'яўляюцца канчаткі.
  • Дапасуюцца прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі і некаторыя займеннікі: добры сябар, выпаўшы снег, шосты год, мой дом.
  • Пры няпоўным дапасаванні залежнае слова прымае форму галоўнага толькі ў форме ліку і склону або толькі ў форме склону: пяццю вучнямі, сямі гадоў.
Кіраванне:
  • Залежнае слова стаіць у той форме склону, якой патрабуе галоўнае слова: чытаць Sputnik, хадзіць у кашулі, рыхтавацца да ЦТ.
Прымыканне:
  • Залежным з'яўляецца нязменнае слова, якое звязана з галоўным толькі па сэнсе.
  • Прымыкаць могуць неазначальная форма дзеяслова, прыслоўі і дзеепрыслоўі: мара паступіць.

Чытайце таксама: 

Стужка навiн
0