Беларускія атлеты атрымаюць імянныя стыпендыі за поспех на Еўрапейскіх гульнях

Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, які ўдасканальвае сістэму стымулявання атлетаў для дасягнення імі высокіх вынікаў.
Sputnik

МІНСК, 31 мая - Sputnik. Беларускія спартсмены за паспяховы выступ на II Еўрапейскіх гульнях атрымаюць імянныя стыпендыі, вынікае з падпісанага прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам напярэдадні указа.

Фотафакт: як выглядае новая схема метро да Еўрапейскіх гульняў

"У Беларусі ўдасканальваецца сістэма стымулявання спартсменаў для дасягнення імі высокіх вынікаў у алімпійскіх дысцыплінах. Адпаведны Указ № 201 прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 мая", - паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У дакуменце, растлумачылі ў прэс-службе прэзідэнта, перагледжаны памеры імянных стыпендый, прызоў і ўзнагарод, што выплачваюцца спартсменам за дасягненне высокіх вынікаў на міжнародных спаборніцтвах.

"У пералік спаборніцтваў, за паспяховы ўдзел у якiх выплачваюцца імянныя стыпендыі і выдаюцца прызы, уключаны Еўрапейскія гульні", - удакладнілі суразмоўцы агенцтва.

Акрамя таго, прадугледжваецца падаўжэнне выплаты імянной стыпендыі на тэрмін да аднаго года атлетам, якія атрымалі траўму і з гэтай прычыны не маюць магчымасці пацвердзіць высокі вынік, што дазволіць стварыць неабходныя ўмовы для аднаўлення спартсменаў.

"У дадатак да прызоў за высокія спартыўныя вынікі, устаноўленыя для атлетаў з парушэннем зроку, указам вызначаны памеры прызоў і для вядучых іх па дыстанцыі спартсменаў-лідараў", - дадалі ў прэс-службе.

Чытайце таксама:

  • Каталіцкія святары будуць працаваць на Еўрапейскіх гульнях у Мінску
  • МУС паказала, як сабакі ахоўваюць стадыён Еўрапейскіх гульняў – відэа
  • Катулін: у медалях II Еўрапейскіх гульняў ёсць і золата, і нанаалмазы