МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Да завяршэння выставы пра казкі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры засталося крыху больш за тыдзень, нагадваюць арганізатары.
У наведвальнікаў засталося літаральна некалькі дзён, каб пазнаёміцца з беларускімі народнымі казкамі, казкамі народаў Еўропы і свету, а таксама працамі вядомых мастакоў Анатоля Волкава, Наталлі Паплаўскай, Ірына Лобан.
Экспазіцыю ўпрыгожваюць лялькі, зробленыя па матывах беларускіх народных казак майстра Святланы Цехановіч і тэатральныя афішы вядучых тэатраў Мінска.
Скончыцца выстава 30 чэрвеня, таму ў мінчан і гасцей сталіцы яшчэ засталося крыху часу, каб пазнаёміцца з казачным сусветам.
Чытайце таксама:
- Любімыя беларускія казкі: Кот, пеўнік і ліса
Інскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый упершыню прадстаўлены ў Мінску
Як зрабіць брошку з гліны сваімі рукамі - майстар-клас у музеі