МІНСК, 4 сту - Sputnik. Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
"Падчас размовы бакі абмеркавалі сітуацыю з пастаўкамі нафты на беларускія НПЗ, а таксама іншыя пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў паведамленні.
Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі таксама павіншавалі адзін аднаго з Новым годам і будучымі Калядамі.
Што адбываецца?
Расія з 1 студзеня 2020 года спыніла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ у Наваполацку і Мазыры. Пры гэтым у канцы мінулага года бакі ўзгаднілі індыкатыўныя балансы паставак нафты і газу ў рэспубліку на бягучы год.
Усяго плануецца паставіць 24 млн тон нафты і 20 млрд кубаметраў прыроднага газу. Загвоздка як заўсёды апынулася ў кошце. У Мінску настойваюць на зніжэнні кошта на газ з 127 долараў за тысячу кубаметраў да ўзроўню яго кошту для Смаленскай вобласці.
Транзіт расійскага газу ў Еўропу па тэрыторыі Беларусі ідзе бесперабойна, таму што адпаведны дагавор паспелі падпісаць, а пастаўкі ў рэспубліку ажыццяўляюцца на аснове часовага пагаднення, пакуль не будзе гатовы новы кантракт.
Паводле інфармацыі крыніцы блізкай да перамоваў Расія спыніла пастаўкі нафты ў Беларусі з-за нязгоды зніжаць кошт сыравіны. Да гэтага нафта ішла па рынкавым кошце плюс прэмія 10 долараў для расійскіх грузаадправіцеляў.
Менавіта гэтая прэмія і стала каменем спатыкнення, таму што беларускі бок хоча яе знізіць. Зараз беларускія НПЗ працуюць на мінімуме неабходным для тэхнічнага працэсу. Пры гэтым транзіт расійскай нафты для заходніх спажыўцоў не спыняўся.
Зараз улады забаранілі экспарт паліва, каб гарантаваць напаўненне айчыннага рынку, пакуль не атрымаецца заключыць новы кантракт.
Беларускі прэзідэнт на адмысловай нарадзе ў канцы года і зусім запатрабаваў наладзіць альтэрнатыўныя пастаўкі нафты з партоў Балтыі і рэверсам з Польшчы.
Хутчэй за ўсё Мінск таргуецца і спрабуе набраць ачкоў для паляпшэння перамоўнай пазіцыі, але ў сілу сваёй спецыфікі расійская нафта для НПЗ у Наваполацку і Мазыры па фактары кошт плюс лагістыка ўсё роўна застаецца самай высока маржынальнай.