А вы ведаеце, што калі дадаваць мёд замест сахара ў стравы, гэта не толькі дадасць ім непаўторны смак, але і дапаможа захаваць здароўе страўніка і сардэчна-сасудзістай сістэмы? Sputnik прапануе прыгатаваць смачныя стравы з мёдам: ласуны застануцца задаволеныя.
Курыныя ножкі ў мядовай глазуры
6 курыных ножак памыць, абцерці насуха і нацерці соллю ды перцам, паставіць ў духоўку.
Прыгатаваць глазур: на 2 сталовыя лыжкі мёду дадаць 1 чайную лыжку соевага соўсу, 1 ч.л. воцату або лімоннага соку, ½ ч.л. чырвонага перцу. Калі глазур атрымалася занадта рэдкай, варта дадаць чайную лыжку мукі.
За 15 хвілін да гатоўнасці абмазаць ножкі сумессю, на пяць хвілін вярнуць у духоўку, паўтарыць яшчэ два разы.
Бруснічная пасціла на мёдзе
Брусніцы насыпаць у посуд, пажадана медны, заліць вадой і кіпяціць, пакуль ягады не стануць белымі. Пакласці на рэшата і даць вадзе сцячы, а брусніцы перацерці праз сіта ў пюрэ. На кожныя 2 шклянкі пюрэ дадаць 1 шклянку мёду, які перад гэтым трэба ўзбіць да белага колеру.
Брусніцы ў каструлі
© Pixabay / mp1746
Пасцілу выліць на бляху і трымаць яе ў духоўцы на мінімальнай тэмпературы, пакуль яна не высахне. Захоўваць гатовую пасцілу ў сухім месцы – яна не страчвае карысных і смакавых уласцівасцяў нават некалькі гадоў.
Мядовыя пернікі
0,5 літра мёду ўскіпяціць, астудзіць і ўзбіць на нізкай хуткасці да белай масы. Дадаць у яго 500 г мукі, 4 ўзбітыя жаўткі і таўчоны міндаль па смаку. Міндаль варта папярэдне абдаць кіпенем і зняць з яго скурку. Прагрэць духоўку на сярэдняй тэмпературы.
Пернікі ў глазуры
© Pixabay / ChristopherPluta
У цеста акуратна дадаць узбітыя бялкі і выкласці пернікі на бляху. Гатаваць, пакуль не падрумяняцца.
Чытайце таксама: