https://bel.sputnik.by/20200814/Stamlsya-ad-myadovka-Arygnalnyya-retsepty-stra-z-mdam-1042393533.html
Стаміліся ад мядовікаў? Арыгінальныя рэцэпты страў з мёдам
Стаміліся ад мядовікаў? Арыгінальныя рэцэпты страў з мёдам
Sputnik Беларусь
На Мядовы Спас Sputnik прапануе рэцэпты не толькі смачных, але і карысных ласункаў. 14.08.2020, Sputnik Беларусь
2020-08-14T12:29+0300
2020-08-14T12:29+0300
2020-08-14T09:18+0300
цiкавосткi
мядовы спас
кухня
ежа і напоі
рэцэпты
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103614/49/1036144956_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_69b43cab2ea27e12a4e10b8e28500f49.jpg
А вы ведаеце, што калі дадаваць мёд замест сахара ў стравы, гэта не толькі дадасць ім непаўторны смак, але і дапаможа захаваць здароўе страўніка і сардэчна-сасудзістай сістэмы? Sputnik прапануе прыгатаваць смачныя стравы з мёдам: ласуны застануцца задаволеныя.Курыныя ножкі ў мядовай глазуры6 курыных ножак памыць, абцерці насуха і нацерці соллю ды перцам, паставіць ў духоўку.Прыгатаваць глазур: на 2 сталовыя лыжкі мёду дадаць 1 чайную лыжку соевага соўсу, 1 ч.л. воцату або лімоннага соку, ½ ч.л. чырвонага перцу. Калі глазур атрымалася занадта рэдкай, варта дадаць чайную лыжку мукі.За 15 хвілін да гатоўнасці абмазаць ножкі сумессю, на пяць хвілін вярнуць у духоўку, паўтарыць яшчэ два разы.Бруснічная пасціла на мёдзеБрусніцы насыпаць у посуд, пажадана медны, заліць вадой і кіпяціць, пакуль ягады не стануць белымі. Пакласці на рэшата і даць вадзе сцячы, а брусніцы перацерці праз сіта ў пюрэ. На кожныя 2 шклянкі пюрэ дадаць 1 шклянку мёду, які перад гэтым трэба ўзбіць да белага колеру.Пасцілу выліць на бляху і трымаць яе ў духоўцы на мінімальнай тэмпературы, пакуль яна не высахне. Захоўваць гатовую пасцілу ў сухім месцы – яна не страчвае карысных і смакавых уласцівасцяў нават некалькі гадоў.Мядовыя пернікі0,5 літра мёду ўскіпяціць, астудзіць і ўзбіць на нізкай хуткасці да белай масы. Дадаць у яго 500 г мукі, 4 ўзбітыя жаўткі і таўчоны міндаль па смаку. Міндаль варта папярэдне абдаць кіпенем і зняць з яго скурку. Прагрэць духоўку на сярэдняй тэмпературы.У цеста акуратна дадаць узбітыя бялкі і выкласці пернікі на бляху. Гатаваць, пакуль не падрумяняцца.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20190712/Ne-tolk-z-yagad-nezvychaynyya-retsepty-varennya-1041952234.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103614/49/1036144956_195:0:1902:1280_1920x0_80_0_0_1b643c2871ded75ff7a20b254080fad3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, мядовы спас, кухня, ежа і напоі, рэцэпты, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
цiкавосткi, мядовы спас, кухня, ежа і напоі, рэцэпты, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Стаміліся ад мядовікаў? Арыгінальныя рэцэпты страў з мёдам
На Мядовы Спас Sputnik прапануе рэцэпты не толькі смачных, але і карысных ласункаў.
А вы ведаеце, што калі дадаваць мёд замест сахара ў стравы, гэта не толькі дадасць ім непаўторны смак, але і дапаможа захаваць здароўе страўніка і сардэчна-сасудзістай сістэмы? Sputnik прапануе прыгатаваць смачныя стравы з мёдам: ласуны застануцца задаволеныя.
Курыныя ножкі ў мядовай глазуры
6 курыных ножак памыць, абцерці насуха і нацерці соллю ды перцам, паставіць ў духоўку.
Прыгатаваць глазур: на 2 сталовыя лыжкі мёду дадаць 1 чайную лыжку соевага соўсу, 1 ч.л. воцату або лімоннага соку, ½ ч.л. чырвонага перцу. Калі глазур атрымалася занадта рэдкай, варта дадаць чайную лыжку мукі.
За 15 хвілін да гатоўнасці абмазаць ножкі сумессю, на пяць хвілін вярнуць у духоўку, паўтарыць яшчэ два разы.
Бруснічная пасціла на мёдзе
Брусніцы насыпаць у посуд, пажадана медны, заліць вадой і кіпяціць, пакуль ягады не стануць белымі. Пакласці на рэшата і даць вадзе сцячы, а брусніцы перацерці праз сіта ў пюрэ. На кожныя 2 шклянкі пюрэ дадаць 1 шклянку мёду, які перад гэтым трэба ўзбіць да белага колеру.
Пасцілу выліць на бляху і трымаць яе ў духоўцы на мінімальнай тэмпературы, пакуль яна не высахне. Захоўваць гатовую пасцілу ў сухім месцы – яна не страчвае карысных і смакавых уласцівасцяў нават некалькі гадоў.
0,5 літра мёду ўскіпяціць, астудзіць і ўзбіць на нізкай хуткасці да белай масы. Дадаць у яго 500 г мукі, 4 ўзбітыя жаўткі і таўчоны міндаль па смаку. Міндаль варта папярэдне абдаць кіпенем і зняць з яго скурку. Прагрэць духоўку на сярэдняй тэмпературы.
У цеста акуратна дадаць узбітыя бялкі і выкласці пернікі на бляху. Гатаваць, пакуль не падрумяняцца.