Начныя маразы ўзмацняюцца: да канца тыдня ў Беларусі да –28°С

Па папярэдніх дадзеных Гідрамета, услед за маразамі ў рэспубліку прыйдзе пацяпленне – ужо на выхадных днём чакаецца каля нуля.
Sputnik

МІНСК, 17 лют – Sputnik. Марознае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца працоўнага тыдня, начныя маразы будуць узмацняцца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні тэрыторыя рэспублікі будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага ціску, якая і стане фарміраваць умовы надвор'я ў краіне.

Так, у сераду 17 лютага ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі пройдзе невялікі снег. Днём на паўднёвым захадзе чакаецца –2°С, на ўсходзе рэспублікі - каля –10°С.

У чацвер і пятніцу Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам халоднага арктычнага паветра.

Бліны на дрэвах растуць: абрад "Грамніцы" у беларускай вёсцы - відэа

У чацвер 18 лютага ноччу месцамі тэмпература паветра апусціцца да –25°С, днём яна будзе знаходзіцца ў межах ад –7 да –14°С.

У пятніцу 19 лютага будзе без ападкаў, ноччу ў асобных рэгіёнах слупкі тэрмометраў пры праясненнях пакажуць –28°С, днём па краіне - ад –7 да –14°С, на паўднёвым захадзе - –3 ... –6°С.

Па папярэдніх дадзеных Гідрамета, услед за маразамі ў рэспубліку прыйдзе пацяпленне - ужо на выхадных днём чакаецца каля нуля.

Чытайце таксама: