Фота

Як беларусы гукалі вясну ў Вязынцы пад снегападам

Sputnik

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 21 сакавіка запрашалі ўсіх у Вязынку пагукаць вясну!

"Гуканне вясны" - старажытнейшае свята, звязанае з абуджэннем прыроды. Ад сустрэчы вясны шмат у чым залежыў дабрабыт селяніна, таму адзначалася свята ўрачыста, весела і шумна. Надыход вясны заўжды быў знакавым момантам у жыцці нашых продкаў. З ім звязвалася надзея на добры ўраджай, на лепшую будучыню.

Як выглядае традыцыйны спосаб клікаць вясну па-беларуску? Згодна старажытнай традыцыі, каб вясна прыйшла, трэба таптаць зямлю, грэць яе і абуджаць.

У гэтым годзе было вельмі шмат снегу, зіма не хацела саступаць месца вясне, снег сыпаў і сыпаў! Але гэта не перашкодзіла святу: з мінскай і маладзечанскай электрычак усё падыходзілі ды падыходзілі новыя ўдзельнікі.

Большасць людзей прыйшло ў традыцыйнай вопратцы. Многія прынеслі з сабой хатнюю ежу і тэрмасы, бо набыць гарачае пітво ці ежу там было складана.

Першымі пачалі працаваць Кірмаш рамёстваў, святочная фотазона і традыцыйная кухня. Удзельнікі ўпрыгожылі ўсе дрэвы папяровымі птушачкамі і рознакаляровымі стужкамі.

Тусень на Аўсень. І вельмі смачны "бігусень"

Потым удзельнікі сабраліся на гары, дзе пачалі ладзіць Загукальныя песні, веснавыя карагоды і святочныя гульні. Потым усе разам трымалі абрус і падкідвалі ў неба зробленых з цеста птушачак. Чем вышэй, тым хутчэй вясна!

Любімым заняткам дзяцей і дарослых стала катанне на арэлях, з крыкамі і смехам людзі падляталі як мага вышэй да неба, выклікаючы вясну! Нашы прадзеды верылі, што сродкам сукупнасці магічных дзеянняў можна паўплываць на стыхію. Можа быць, прырода пачула нашы песні, снегапад пачаў патроху змяншацца!

Потым пачаліся народныя танцы да ўпаду пад дуду, у якіх прынялі ўдзел гурты "Гарынь", "Гуда", "Мярэжа", "Дайнава", "Варган", дзіцячы калектыў "Явар", этнаграфічны клуб "Кола", калектыў традыцыйнага танца "Табарок", клуб традыцыйнага танца "Сіта" і самыя розныя музыкі і танцоры з усёй краіны.

Атрымалася вясёлае пазітыўнае снежнае народнае свята! Спадзяемся, што цяпер зiма не будзе нам псаваць настрой, а хутка на яе месца прыйдзе вясна!

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як беларусы гукалі вясну.

Глядзіце таксама:

1 / 17
Як выглядае традыцыйны спосаб клікаць вясну па-беларуску?
2 / 17
Згодна старажытнай традыцыі, каб вясна прыйшла, трэба таптаць зямлю, грэць яе і абуджаць.
3 / 17
Госці вёскі, у якой нарадзіўся беларускі паэт Янка Купала, змаглі прыняць удзел у народным свяце.
4 / 17
Вясенняя раўнадзенства сустракалі ў святочных уборах.
5 / 17
Можна было паслухаць і праспяваць традыцыйныя беларускія вясновыя песні...
6 / 17
...павадзіць вялікі вясновы карагод...
7 / 17
...каб зіма ужо хутчэй саступіла сваё масца для вясны!
8 / 17
Былі жадаючыя паўдзельнічаць у нацыянальных гульнях.
9 / 17
І нават пагушчкацца на адмысловых арэлях!
10 / 17
Гукалі вясну таксама і беларускія музыкі. Гурты "Гарынь", "Гуда", "Мярэжа", "Дайнава", "Варган", дзіцячы калектыў "Явар" - усе яны стваралі музычны настрой свята.
11 / 17
Гуканне вясны - гэта таксама і традыцыныя пачастункі ў выглядзе птушак і іншыя вясновыя прысмакі.
12 / 17
Тыя, каму адных забаў мала, маглі зазірнуць на тутэйшы кірмаш...
13 / 17
...каб набыць што-небудзь на памяць аб тым, як вясну гукалі.
14 / 17
Ну, а якая ж вясна без птушак?
15 / 17
Грамадскае аб'яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны" арганізавала майстар-клас па стварэнні папяровых птушачак.
16 / 17
Кульмінацыя свята: спецыяльныя кулінарныя "птушкі" рыхтуюцца да палёту...
17 / 17
І ўрэшце птушчакі паляцелі!