МІНСК, 30 сак – Sputnik. Нацыянальны парк "Белавежская пушча" запрашае ўсіх аматараў роварных прагулак адкрыць веласезон ў запаведным лесе 10 красавіка.
Гасцей сустрэнуць ля галоўных варот пушчы. Удзельнікам велапрабегу абяцаюць прыемныя сюрпрызы падчас прывалу на тэрыторыі легендарнай "Царскай паляны".
Абавязкова будзе апетытная юшка і духмяны чай на травах. Можна паўдзельнічаць у вясёлых спартыўных гульнях, конкурсах і забавах, паведамляе сайт Нацпарка.
Уладальнікам асабістага двухколавага транспарту дадуць магчымасць пракаціцца па запаведным лесе бясплатна.
У Белавежскай пушчы распрацавана і дзейнічае 22 турыстычныя маршруты, у тым ліку больш за дзесятак веласіпедных. Некаторыя з іх вядуць у аддаленыя куткі парку, дзе растуць векавыя дубы і хвоі.
Белавежская пушча
У пушчы больш за 220 відаў птушак і амаль 60 відаў звяроў, сярод якіх самы знакаміты - зубр. Адзін з яе участкаў (з найбольш узроставымі дрэвамі) уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. З 1993 года пушча мае статус біясфернага запаведніка, ўзнагароджана еўрапейскім дыпломам як адна з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце (такое рашэнне ў канцы 1997 г. прыняў Савет Еўропы).
У 2020-м нацыянальны парк наведалі больш за 25 тысяч велатурыстаў.
Чытайце таксама:
- Добра выспаліся: амаль 70 мядзведзяў выйшлі з бярлог ў Бярэзінскім запаведніку
- Гэта анёлы ляцяць! Беларус зняў на відэа палёт буслоў з дрона
- "Гуканне вясны" адбылося ў Строчыцах