МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Кіраўнік рускамоўнага вяшчання радыё Sputnik Аляксей Арлоў, шэф-рэдактар дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў Sputnik Маргарыта Някрасава і кіраўнік агенцтва і радыё Sputnik Арменія Дзмітрый Пісарэнка сталі ўладальнікамі прэміі "Медыя-менеджэр Расіі-2021".
Аляксей Арлоў стаў лаўрэатам у намінацыі "Радио – Федеральные радиостанции", Маргарыта Някрасава – у намінацыі "Интернет-СМИ" катэгорыі "Соцмедиа" за развіццё сацыяльных сетак Sputnik у краінах блізкага замежжа, а Дзмітрый Пісарэнка – у намінацыі "За выдающийся вклад в продвижении русскоязычного СМИ за пределами России".
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася ў Маскве ў чацвер.
"Для добрага чалавека лепшым "спутником" дома або ў дарозе, акрамя блізкіх людзей, заўсёды было радыё. Без радыё - нікуды, нават у ХХI стагоддзі. А радыё Sputnik - гэта лепшае, што ёсць на рынку. Сённяшняя ўзнагарода гэта пацвярджае".
Маргарыта Някрасава, у сваю чаргу, падкрэсліла: "Развіццё акаўнтаў праекта ў сацыяльных сетках, безумоўна, - адзін з прыярытэтаў работы агенцтва. Рэдакцыі Sputnik працуюць у блізкім замежжы ўжо больш за 5 гадоў, стаўшы адным з лідараў медыярынку ў гэтых краінах. Мы арыентуемся на аб'ектыўныя паказчыкі - рост аўдыторыі і яе ўцягнутасць. Гэтая прэмія паказвае, што нашы поспехі адзначаны і прафесійнай супольнасцю. Ганаруся тымі ўражальнымі вынікамі, якіх дамагаецца наша каманда".
Начальнік упраўлення па вытворчасці кантэнту Навінавага агенцтва і радыё Sputnik Маргарыта Някрасава
© Sputnik / Виталий Белоусов
"Хочацца асабліва падкрэсліць, што ў нашым выпадку выдатны ўклад у прасоўванне рускамоўнага медыя за мяжой мае нацыянальны калектыў. Менавіта нашы супрацоўнікі, якія ведаюць рускую мову на ўзроўні роднай мовы і якія лічаць рускую сваёй рабочай мовай, дамагліся таго, што прэмія ў выглядзе гэтай крылатай статуэткі ў гэты раз ляціць ў Ерэван, у рэдакцыю Sputnik Арменія", - распавёў Дзмітрый Пісарэнка.
Галіновая ўзнагарода штогод уручаецца лепшым топ-менеджэрам сродкаў масавай інфармацыі, рэкламнай і PR-індустрыі, якія прадэманстравалі прафесіяналізм і майстэрства ў сваёй галіне. Заснавальнікам і галоўным арганізатарам прэміі выступаюць ВД "МедиаБизнес" і часопіс "Новости СМИ".
Ваш Sputnik
Sputnik - міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё - частка расійскай медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб'ядноўвае інтэрнэт-сайты на 32 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне ў больш чым 90 гарадах свету і навінавыя стужкі на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай мовах і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 57 мільёнаў наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 22,9 мільёна. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
Чытайце таксама:
"1941. Першыя дні вайны": выстава Sputnik пераехала ва Усходні форт
Конкурс імя Андрэя Сценіна-2021 адкрыў анлайн-галасаванне
"Мы памятаем!": медыягрупа "Россия сегодня" расказвае пра тых, хто прайшоў вайну