Закон аб абароне суверэнітэту Беларусі прызнаны адпаведным Канстытуцыі

Канстытуцыйнасць гэтага закона была разгледжана Канстытуцыйным судом у адкрытым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю.
Sputnik
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Канстытуцыйны суд прызнаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" адпаведным Канстытуцыі.
Дадзенае рашэнне Канстытуцыйнага суда апублікавана на Нацыянальным прававым партале. Праект новага закона быў распрацаваны ў пачатку 2021 года па ініцыятыве Савета бяспекі, прыняты і ўхвалены на вясенняй сесіі беларускага парламента. У адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, перад тым як закон уступіць у сілу, яго павінен ацаніць Канстытуцыйны суд.
У рашэнні КС па гэтым дакуменце сказана, што "па зместу норм, форме акта, размежавання кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і парадку прыняцця ён адпавядае Канстытуцыі".
Канстытуцыйны суд прыйшоў да высновы і пастанавіў, што прыняцце закона аб абароне суверэнітэту абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення прававога рэгулявання дзейнасцi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, iх службовых асоб ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становішча.
Як раней паведамляў Sputnik абноўленым законам унесены змены ў законы "Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь", "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы", а таксама імплементаваны ў законы аб надзвычайным і ваенным становішчы нормы дэкрэта №2.
Нагадаем, Лукашэнка 9 траўня гэтага года падпісаў дэкрэт №2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Згодна з ім у выпадку гібелі прэзідэнта з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў прэзідэнцкія паўнамоцтвы часова пяройдуць Савету бяспекі, і ўсе дзяржорганы будуць дзейнічаць у адпаведнасці з яго рашэннямі.
Чытайце таксама:
Дэпутаты прынялі папраўкі ў закон аб абароне суверэнітэту
Беларусь узмацняе ролю Савета бяспекі ў абароне суверэнітэту
Пяскоў: нягледзячы на Саюзную дзяржаву, Беларусь - суверэнная краіна