МІНСК, 22 ліп – Sputnik. Сеткі турніру ў адзіночным і парным разрадах сталі вядомыя на турніры Алімпійскіх гульняў, паведаміла прэс-служба Міжнароднай федэрацыі тэніса (ITF).
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№3 у рэйтынгу WТА) у першай сустрэчы згуляе з польскай спартсменкай Магдай Лінэт (45).
Ілля Івашка (66 АТР) паспрабуе адолець француза Гаэля Манфіса (18), Ягор Герасімаў (79) сустрэнецца з Жылем Сымонам (102) з Францыі.
У мужчынскім дуэце Герасімаў і Івашка будуць супрацьстаяць Маркусу Даніэлу і Майклу Вінусу з Новай Зеландыі.
Каго з тэнісістаў не будзе ў Токіа
Напярэдадні Алімпіяды экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (цяпер займае 14-ю пазіцыю сусветнага рэйтынга) паведаміла, што прыняла вельмі цяжкае для сябе рашэнне і адмовілася ад удзелу ў Гульнях. Спартсменка патлумачыла свой учынак цяжкасцямі, "з якімі мы сутыкаемся ў сувязі з пандэміяй".
Зорны час у беларускага тэніса быў у 2012 годзе, калі на Алімпіядзе ў Лондане Вікторыя Азаранка і Максім Мірны заваявалі залатую ўзнагароду ў міксце. Там жа Азаранка стала бронзавай прызёркай гульняў у адзіночным разрадзе.
Па розных прычынах (траўмы, боязь заразіцца каронавірусам, адсутнасць цікавасці да алімпійскіх спаборніцтваў) у Токіа не ляцяць многія топавыя тэнісісты.
Ад выступленняў на Гульнях адмовіліся Рафаэль Надаль, Дамінік Цім, Роджэр Федэрэр, Матэа Берыціні, Дзяніс Шапавалаў. У жанчын - Анжаліка Кербер, Сымона Халеп, Серэна Уільямс, Ёхана Конта, Соф'я Кенін, Б'янка Андрэеску.
Чытайце таксама:
Вікторыя Азаранка вырашыла не ехаць на Алімпіяду ў Токіа
Расклад ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпіядзе-2020
Алімпіяда і ежа: чым кормяць спартсменаў у Токіа
Каля 5 тысяч допінг-тэстаў зробяць падчас Алімпіяды ў Токіа
Імператар Японіі наведае адкрыццё Алімпіяды ў Токіа