МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Ілля Івашка, які займае 66-е месца ў сусветным рэйтынгу, у 1/8 фіналу тэніснага алімпійскага турніру саступіў японцу Кею Нішыкоры і завяршыў барацьбу за медалі ў Токіа.
І калі ў першым сэце беларус быў блізкі да перамогі (6:7), то другі саступіў "усухую" (0:6).
З усіх беларускіх тэнісістаў толькі Івашка згуляў у 1/8 фіналу. Нагадаем, што у 1/16-й ён не без намаганняў абыграў казахстанца Міхаіла Кукушкіна, а да гэтага - француза Гаэля Манфіса.
Ілля таксама збіраўся выступіць у міксце з трэцяй ракеткай планеты Арынай Сабаленка, аднак змешанаму дуэту не хапіла сумарнага рэйтынгу, каб заявіцца на спаборніцтвы.
Сабаленка і Ягор Герасімаў скончылі выступленні на алімпійскіх кортах яшчэ некалькі дзён таму.
Іншыя вынікі
Нагадаем, што на дадзены момант прадстаўнікі Беларусі не заваявалі на Алімпіядзе ні аднаго медаля.
Сёння стала вядома, што бягуння Дар’я Барысевіч не прыме ўдзел у спаборніцтвах, прычына гэтаму – траўма.
Няўдала ў ранішняй частцы спаборніцтваў выступіла беларуская жаночая "двойка" па акадэмічным веславанні: Алена Фурман і Іна Нікуліна не прайшлі ў фінал АГ.
Яшчэ адно расчараванне - Алена Амялюсік, якая заняла 16-е месца ў велагонцы з раздзельным стартам.
Ёсць і добрыя навіны. Беларуска Ганна Марусова прабілася ў 1/8 фіналу ў асабістым першынстве ў стральбе з лука. Нагадаем, што пакуль лепшым вынікаў беларусаў у Токіа з'яўляецца чацвёртае месца нашых лучніц у камандзе.
Чытайце таксама:
Сабаленка і Герасімаў скончылі выступленні ў адзіночным разрадзе
Два беларускія плыўцы не змаглі заваяваць узнагарод у фінале Алімпіяды
Беларускія лучніцы выйшлі ў паўфінал камандных спаборніцтваў АГ у Токіа