МІНСК, 4 жні – Sputnik. Дысцыплінарная камісія МАК па справе беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай будзе расследаваць дзеянні двух членаў беларускай дэлегацыі - Артура Шумака і Юрыя Маісевіча, заявіў кіраўнік прэс-службы МАК Марк Адамс.
У сераду, 4 жніўня, у МАК заявілі, што атрымалі пісьмовы даклад ад НАК Беларусі.
"Цяпер ён вывучаецца", - сказаў Адамс.
МАК вызначыў дысцыплінарную камісію, якая будзе займацца гэтай справай. "Прадметам расследавання будуць два чалавекі (з беларускай дэлегацыі) - Артур Шумак і (галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы) Юрый Маісевіч", - растлумачыў Адамс на брыфінгу.
Скандал з Ціманоўскай
Крысціна Ціманоўская павінна была выступіць на Алімпійскіх гульнях у дыстанцыі 100 і 200 метраў. Пасля таго, як спартсменка рэзка выказалася ў сацсетках з нагоды рашэння кіраўніцтва беларускай нацыянальнай каманды ў Токіа аб тым, што яна павінна бяжаць у тым ліку і эстафету 4 па 400 метраў, выбухнуў скандал.
У выніку было прынята рашэнне адклікаць спартсменку з Гульняў, як заявілі ў НАК Беларусі, "у сувязі з эмацыянальна-псіхалагічным станам".
Знаходзячыся ў аэрапорце Токіа, Ціманоўская папрасіла дапамогі ў паліцыі.
Спартсменка таксама звярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), і заявіла, што на яе "быў аказаны ціск", паведаміўшы, што яе "спрабуюць вывезці з краіны без маёй згоды, таму я прашу МАК умяшацца ў гэта".
У арганізацыі заявілі, што "трэба ўстанавіць усе факты", і "выслухаць усіх, хто з гэтым звязаны".
Раней у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі паведамілі, што сочаць за сітуацыяй з беларускай лёгкаатлеткай і супрацоўнічаюць з аргкамітэтам Гульняў і НАК у гэтым пытанні.
Вылецела, але не ў Варшаву
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач раней заявіў, што спартсменка атрымала гуманітарную візу, польскі бок дапаможа ёй вылецець з Японіі і працягнуць спартыўную кар'еру.
У сераду, 4 жніўня, Ціманоўская павінна была вылецець з Токіа ў Варшаву, аднак у апошні момант яна перасела на рэйс да Вены.
Чытайце таксама:
МАК пачаў расследаванне сітуацыі з беларускай Крысцінай Ціманоўскай
Эльвіра Герман не будзе адмаўляцца ад алімпійскай эстафеты 4х400
CAS адхіліў запыт Ціманоўскай на адмену рашэння НАК Беларусі аб яе адхіленні
Хто такая Крысціна Ціманоўская, з-за якой так многа шуму
Толькі не на радзіму: спартсмены з якіх краін прасілі прыстанішча