МІНСК, 4 жні – Sputnik. Беларуская спартсменка Ірына Курачкіна, якая выступае ў жаночай барацьбе (57 кг) выйшла ў фінал Алімпіяды ў Токіа, паведамілі ў прэс-службе НАК.
У паўфінале наша спартсменка адолела балгарку Эвелін Міколаву з лікам 11:0 і ўпэўнена выйшла ў фінал.
Сутычку за золата Курачкіна правядзе 5 жніўня (у 15:15 па мінскім часе) і сустрэнецца з японкай Рысака Каваі.
У 1/8 фіналу беларуска была мацней прадстаўніцы Індыі Аншу Аншу, у чвэрцьфінале - перамагла расіянку Валерыю Коблаву.
Што тычыцца яшчэ аднаго нашага барца, Алі Шабанаў (86 кг) мае шансы пазмагацца за алімпійскую бронзу. Нагадаем, ён няўдала стартаваў у Токіа, саступіўшы амерыканцу Дэвіду Морыс Тэйлару. Паколькі Тэйлар дайшоў да фіналу, Шабаноў прыме ўдзел у суцяшальным турніры 5 жніўня.
На дадзены момант у зборнай Беларусі ў Токіа два медалі - золата ў скачках на батуце (Іван Літвіновіч) і бронза ў скачках у вышыню (Максім Недасекаў). Чэмпіён і прызёр ужо вярнуліся на Радзіму.
Чытайце таксама:
Максім Недасекаў прынёс зборнай Беларусі другі медаль Гульняў-2020
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
МАК атрымаў даклад Мінска па сітуацыі з бягухай Ціманоўскай