МІНСК, 5 жні – Sputnik. Полацкія пагранічнікі каля поўдня 4 жніўня зафіксавалі спробу агрэсіўнага выправаджэння васьмярых мігрантаў пяцярымі літоўскімі сілавікамі на тэрыторыю Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
У ведамстве запэўнілі, што беларускія пагранічнікі спынілі спробу парушэння дзяржаўнай мяжы рэспублікі нелегаламі.
"Праз некаторы час на сумежным баку аднаму з бежанцаў стала дрэнна. Ён неаднаразова вымавіў слова "інсулін" і жэстамі паказаў на боль у грудзях", - распавялі ў ДПК Беларусі.
Пры гэтым у прэс-службе звярнулі ўвагу, што літоўскі бок ніякім чынам не адрэагаваў на просьбы мужчыны. Беларускія пагранічнікі ў сваю чаргу вырашылі аказаць дапамогу і выклікалі урачоў. Брыгада хуткай дапамогі хутка прыбыла на месца.
"У гэты момант людзі ў літоўскай вайсковай форме пакінулі мігрантаў і з'ехалі, а замежнік, якому стала дрэнна, перайшоў на тэрыторыю Беларусі, дзе яму была аказана першасная медыцынская дапамога. Затым мужчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову", - удакладнілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Чытайце таксама:
Вальфовіч распавёў падрабязнасці пра смерць мігранта на мяжы з Літвой
ДПК пацвердзіў гібель мігранта на мяжы з Літвой
Мінабароны Літвы назвала сітуацыю з гібеллю мігранта правакацыяй Мінска
Медык распавёў пра стан мігрантаў, якія ўцяклі з Літвы ў Беларусь
Літва пачала вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь