МІНСК, 6 жні – Sputnik. У гонар кампазітара Ігара Лучанка на Усходніх могілках сталіцы ў пятніцу адкрылі помнік, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Над бронзавым манументам працавалі тры майстры: скульптары Іван Місько і Аляксандр Фінскі, архітэктар Віктар Крамарэнка.
Адкрыццё помніка Ігару Лучанку
© Sputnik / Виктор Толочко
Мастацкую задуму ўхвалілі ў Мінкульце, выбраўшы з дзевяці праектаў. Кампазітара ўвекавечылі ў абрамленні застылай нотнай фразы з песні "Мой родны кут". Пастамент мемарыяла ў цёплых светлых бардовых танах паўтарае абрысы раяля.
Скульптар Іван Місько
© Sputnik / Виктор Толочко
На цырымоніі гучала музыка Ігара Лучанка ў выкананні харавога ансамбля "Канцэрціна", заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Місевіча і спевака Аляксандра Саванца.
Удава Аляксандра Рыгораўна і сын Андрэй
© Sputnik / Виктор Толочко
Народнаму артысту Беларусі 6 жніўня споўнілася б 83 гады. Маэстра пайшоў з жыцця ў 2018 годзе.
Рэжысёр і акцёр Уладзімір Арлоў
© Sputnik / Виктор Толочко
Творы майстра вядомыя многім пакаленням беларусаў. "Мой родны кут", "Спадчына", "Алеся", "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Майскі вальс" - толькі частка знакавых работ кампазітара. Прыдуманай ім мелодыяй "Песні пра Мінск" адбівае час мінская ратуша.
Музыкант Уладзіслаў Місевіч
© Виктор Толочко
Таксама на Sputnik:
Лучанок у 80-гадовы юбілей: жывем, і нам за сваё жыццё не сорамна
Ярушын: творчасць Ігара Лучанка - гэта глыба музычнай эпохі
Ігар Лучанок - рэдкія кадры з жыцця любімага кампазітара