МІНСК, 7 жні – Sputnik. Беларуская жаночая байдарка-чацвёрка выйграла срэбра на дыстанцыі 500 метраў на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа, паведамляе Sputnik.
У фінальным заездзе беларускі Марына Літвінчук, Вольга Худзенка, Маргарыта Махнева і Надзея Папок паказалі вынік 1 хвіліна 36,073 секунды.
Золата Гульняў-2020 заваявалі прадстаўніцы Венгрыі Данута Козак, Тамара Чыпеш, Ганна Карас і Дора Бадоньі. Іх час - 1 хвіліна 35,463 секунды.
Трэцімі сталі спартсменкі з Польшчы Караліна Ная, Ганна Пулавска, Юстына Іскшыцка і Хелена Вісневска (0,982).
Каментуючы срэбра АГ, Вольга Худзенка адзначыла, што гэта ўзнагарода вельмі значная як для саміх спартсменак, так і для ўсяго айчыннага веславання.
"Шчаслівыя, што ўсё атрымалася, шчаслівыя канкурыраваць з такімі моцнымі камандамі. Хоць не абыходзіцца без удачы, і сёння ў Токіа яна была з намі. Усім дзякуй!" - прыводзіць словы Худзенка прэс-служба НАК Беларусі.
У сваю чаргу, Марына Літвінчук узгадала Гульні ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе беларускі сталі трэцімі і параўнала вынік з сённяшнім. "Паміж гэтымі двума стартамі прайшло цэлых пяць гадоў. Усімі праведзена тытанічная праца. А да Парыжа ўжо не так і далёка. Хто ведае, можа і атрымаецца падняцца яшчэ на адну прыступку вышэй", - сказала беларуская спартсменка.
Прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка ў сваім віншаванні беларускіх байдарачніц заўважыў, што іх дасягненне "пацвярджае выдатную школу падрыхтоўкі ў гэтым відзе спорту".
"Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі вам удалося заваяваць алімпійскую ўзнагароду. Для многіх спартсменаў вашыя дасягненні і перамогі - прыклад карпатлівай працы і натхнення, адданасці любімай справе", - заявіў Лукашэнка і выказаў упэўненасць, што дзяўчат чакае яшчэ нямала гучных перамог.
Такім чынам, у медальнай скарбонцы беларускай зборнай ужо шэсць узнагарод: адно золата, тры срэбра і дзве бронзы. Беларусь у медальным заліку размяшчаецца на 41-м месцы.
Алімпійскія гульні ў Токіа завершацца заўтра, 8 жніўня.
Чытайце таксама:
Скарбонка алімпійскай зборнай Беларусі папоўнілася на два медалі
Беларуска Курачкіна выйграла срэбра Алімпіяды ў Токіа
Максім Недасекаў прынёс зборнай Беларусі другі медаль Гульняў-2020
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Лукашэнка: спартыўныя перамогі дэманструюць узровень развіцця краіны