МІНСК, 8 жні – Sputnik. У ролі прадстаўнікоў суверэннай краіны беларусы стартавалі 29 гадоў таму на Алімпіядзе ў Барселоне. І трэба сказаць, вельмі нядрэнна тады "пашумелі". Успамінаем, параўноўваем, аналізуем.
1992 год. Барселона, Іспанія
Кропка адліку вельмі ўмоўная, таму што ў сталіцы Каталоніі беларусы выступалі ў складзе аб'яднанай каманды Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Аднак у асабістых спаборніцтвах у гонар пераможцы з каманды СНД уздымаўся сцяг яго суверэннай дзяржавы. У нашым выпадку - Рэспублікі Беларусь.
У склад аб'яднанай каманды ўвайшлі тады 54 беларускія спартсмены.
Яны заваявалі 22 медалі (13 залатых, 4 сярэбраныя і 5 бронзавых). Усяго зборная Садружнасці павезла з Барселоны 112 медалёў (45 залатых, 38 сярэбраных і 29 бронзавых), а таксама першае месца ў неафіцыйным медальным заліку.
Золата
Віталь Шчэрба (спартыўная гімнастыка - 6 медалёў)
Святлана Багінская (спартыўная гімнастыка)
Аляксандр Курловіч (цяжкая атлетыка)
Канстанцін Лукашык (кулявая стральба
Алена Рудкоўская (плаванне)
Дзмітрый Даўгалёнак і Аляксандр Масяйкоў (веславанне на байдарках і каноэ)
Ірына Сумнікава і Алена Швайбовіч (баскетбол)
Андрэй Барбашынскі, Андрэй Мінеўскі і Міхаіл Якімовіч (гандбол)
Срэбра
Леанід Тараненка (цяжкая атлетыка)
Сяргей Смаль (вольная барацьба)
Ігар Астапковіч (лёгкая атлетыка)
Наталля Шыкаленка (лёгкая атлетыка)
Бронза
Алена Рудкоўская (плаванне)
Наталля Зверава (тэніс)
Вугар Аруджаў (вольная барацьба)
Сяргей Дземяшкевіч (грэка-рымская барацьба)
Кацярына Хадатовіч і Алена Хлопцава (акадэмічнае веславанне)
1996 год. Атланта, ЗША
Каманда Рэспублікі Беларусь - 144 спартсмены. Выступілі ў 21 відзе спорту. Заваявана 15 медалёў (1 залаты, 6 сярэбраных і 8 бронзавых).
Золата
Кацярына Хадатовіч (акадэмічнае веславанне)
Срэбра
Наталля Сазановіч (лёгкая атлетыка)
Уладзімір Дуброўшчык (лёгкая атлетыка)
Сяргей Ліштван (грэка-рымская барацьба)
Аляксандр Паўлаў (грэка-рымская барацьба)
Аляксей Мядзведзеў (вольная барацьба)
Ігар Басінскі (кулявая стральба)
Бронза
Віталь Шчэрба (спартыўная гімнастыка - 4 медалі)
Эліна Зверава (лёгкая атлетыка)
Васіль Капцюх (лёгкая атлетыка)
Валерый Цыленць (грэка-рымская барацьба)
Наталля Волчак, Тамара Давыдзенка, Марына Знак, Наталля Лаўрыненка, Алена Мікуліч, Яраслава Паўловіч, Аляксандра Панкіна, Валянціна Скрабатун і Наталля Стасюк (акадэмічная грэбля)
2000 год. Сіднэй, Аўстралія
Каманда Рэспублікі Беларусь - 134 спартсмены. Выступілі ў 21 відзе спорту. Заваявана 17 медалёў (3 залатыя, 3 сярэбраныя і 11 бронзавых).
Золата
Кацярына Карстэн (Хадатовіч) (акадэмічнае веславанне)
Эліна Зверава (лёгкая атлетыка)
Яніна Карольчык (лёгкая атлетыка)
Срэбра
Таццяна Ананька, Таццяна Белан, Ганна Глазкова, Ірына Ільянкова, Марыя Лазук, Вольга Пужэвіч (мастацкая гімнастыка)
Юлія Раскіна (мастацкая гімнастыка)
Ігар Басінскі (кулявая стральба)
Бронза
Ігар Басінскі (кулявая стральба)
Сяргей Мартынаў (кулявая стральба)
Лаліта Еўглеўская (кулявая стральба)
Сяргей Лаўрэнаў (цяжкая атлетыка)
Генадзь Аляшчук (цяжкая атлетыка)
Ігар Астапковіч (лёгкая атлетыка)
Наталля Сазановіч (лёгкая атлетыка)
Ірына Ятчанка (лёгкая атлетыка)
Павел Доўгаль (сучаснае пяцібор'е)
Анатоль Ларукоў (дзюдо)
Дзмітрый Дэбелка (грэка-рымская барацьба)
2004 год. Афіны, Грэцыя
Каманда Рэспублікі Беларусь - 151 спартсмен. Выступілі ў 23 відах спорту. Заваявана 13 медалёў (2 залатыя, 5 срэбных і 6 бронзавых).
Золата
Юлія Несцярэнка (лёгкая атлетыка)
Ігар Макараў (дзюдо)
Срэбра
Віктар Зуеў (бокс)
Магамед Арыпгаджыеў (бокс)
Кацярына Карстэн (Хадатовіч) (акадэмічнае веславанне)
Ганна Бацюшка (цяжкая атлетыка)
Андрэй Рыбакоў (цяжкая атлетыка)
Бронза
Юлія Бічык і Наталля Гелах (акадэмічнае веславанне)
Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў (веславанне на байдарках і каноэ)
Таццяна Стукалава (цяжкая атлетыка)
Вячаслаў Макаранка (грэка-рымская барацьба)
Наталля Цылінская (веласпорт)
Сяргей Мартынаў (кулявая стральба)
2008 год. Пекін, Кітай
Каманда Рэспублікі Беларусь - 181 спартсмен. Выступілі ў 26 відах спорту. Заваявана 14 медалёў (3 залатыя, 4 сярэбраныя і 7 бронзавых).
Золата
Андрэй Арамнаў (цяжкая атлетыка)
Аляксандр і Андрэй Багдановічы (веславанне на байдарках і каноэ)
Раман Петрушэнка, Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук і Вадзім Махнеў (веславанне на байдарках і каноэ)
Срэбра
Вадзім Дзевятоўскі (лёгкая атлетыка)
Андрэй Краўчанка (лёгкая атлетыка)
Іна Жукава (мастацкая гімнастыка)
Мурад Гайдараў (вольная барацьба)
Бронза
Іван Ціхан (лёгкая атлетыка)
Кацярына Карстэн (акадэмічнае веславанне)
Юлія Бічык і Наталля Гелах (акадэмічнае веславанне)
Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў (веславанне на байдарках і каноэ)
Міхаіл Сямёнаў (грэка-рымская барацьба)
Ксенія Санковіч, Аліна Туміловіч, Анастасія Іванькова, Зінаіда Луніна, Алеся Бабушкіна і Глафіра Марціновіч (мастацкая гімнастыка)
Анастасія Пракапенка (сучаснае пяцібор'е)
2012 год. Лондан, Вялікабрытанія
Каманда Рэспублікі Беларусь - 173 спартсмены. Выступілі ў 25 відах спорту. Заваявана 10 медалёў (2 залатыя, 5 срэбраных і 3 бронзавыя).
Золата
Сяргей Мартынаў (кулявая стральба)
Вікторыя Азаранка і Максім Мірны (тэніс)
Срэбра
Аляксандра Герасіменя (плаванне - 2 медалі)
Андрэй і Аляксандр Багдановічы (веславанне на байдарках і каноэ)
Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў (веславанне на байдарках і каноэ)
Марына Ганчарова, Настасся Іванькова, Наталля Лешчык, Аляксандра Наркевіч, Ксенія Санковіч, Аліна Туміловіч (мастацкая гімнастыка)
Бронза
Любоў Чаркашына (мастацкая гімнастыка)
Вікторыя Азаранка (тэніс)
Ірына Памелова, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран (веславанне на байдарках і каноэ)
2016 год Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія
Каманда Рэспублікі Беларусь - 123 спартсмены. Выступілі ў 23 відах спорту. Заваявана 9 медалёў (1 залаты, 4 сярэбраныя, 4 бронзавыя).
Золата
Уладзіслаў Ганчароў (скачкі на батуце).
Срэбра
Дар'я Навумава (цяжкая атлетыка)
Вадзім Стральцоў (цяжкая атлетыка)
Марыя Мамашук (барацьба)
Іван Ціхан (лёгкая атлетыка)
Бронза
Джавід Гамзатаў (грэка-рымская барацьба)
Аляксандра Герасіменя (плаванне)
Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук (веславанне на байдарках і каноэ)
Ібрагім Саідаў (вольная барацьба).
2021 год. Токіа, Японія
Каманда Рэспублікі Беларусь - 105 спартсменаў. Выступілі ў 20 відах спорту. Заваявалі 7 медалёў (1 залаты, 3 сярэбраныя і 3 бронзавыя).
Золата
Іван Літвіновіч (скачкі на батуце)
Срэбра
Ірына Курачкіна (барацьба)
Магамедхабіб Кадымагамедаў (вольная барацьба)
Марына Літвінчук, Вольга Худзенка, Маргарыта Махнева і Надзея Папок (веславанне на байдарках і каноэ)
Бронза
Максім Недасекаў (лёгкая атлетыка)
Ванэса Каладзінская (барацьба)
Аліна Гарноська (мастацкая гімнастыка)
Чытайце таксама:
Беларуская "мастачка" Аліна Гарноська выйграла бронзу на Алімпіядзе ў Токіа
У Беларусі яшчэ адзін медаль на Алімпіядзе ў Токіа
Скарбонка алімпійскай зборнай Беларусі папоўнілася на два медалі
Беларуска Курачкіна выйграла срэбра Алімпіяды ў Токіа
Максім Недасекаў прынёс зборнай Беларусі другі медаль Гульняў-2020
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў