У мінулыя выхадныя ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна адбыўся доўгачаканы кулінарны фестываль.
Асаблівай фішкай фестывалю, вядома, з'яўляецца традыцыйная рэгіянальная кухня.
Моталь заўсёды гатовы здзіўляць гасцей, у тым ліку музыкай і песнямі.
Людзей прыехала вельмі шмат, напэўна, засумавалі па святу падчас пандэміі.
За знакамітымі "Мотальскімi прысмакамі" выстройваліся чэргі.
Там, дзе яны прадаваліся, стаялі вялікія чэргі.
Вядома, што ў 1940-х гадах Моталь быў домам для трох тысяч яўрэяў, а ўсяго тут жылі тады 9 тысяч чалавек. Гэта малая радзіма першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана, дом якога захаваўся тут да гэтага часу.
Захаваліся і рэцэпты яўрэйскай кухні.
Пра Моталь кажуць, што, калі яго абнесці сцяной, маталяне з голаду не памруць - але будуць яшчэ ледзь-ледзь прытаргоўваць на бок.
Падворкаў з мясцовай кухняй у гэты раз было няшмат, але мясцовы самагон налівалі ўсюды: за 50 г - 2 рублі. І бутэрброд - 50 капеек!
Уся тэрыторыя Моталя падзялілася на своеасаблівыя кварталы, дзе частавалі самымі рознымі стравамі.
Прымаюць удзел у фестывалі вельмі многія гаспадынькі.
Арганізавана выстава-продаж, дэгустацыя рыбнай, мясной, сырнай, кандытарскай прадукцыі.
Мотальскія каўбасы маюць амаль стогадовую гісторыю.
Да гэтай знамянальнай падзеі ў Моталі рэканструявалі цэнтральную плошчу.
Забаў было малавата: толькі канцэрты мясцовых калектываў на малой сцэне, але госці з задавальненнем блукалі па галоўнай вуліцы паміж гандлёвымі радамі.
Кулінарны фестываль прайшоў у адзінаццаты раз.
Вось такія пернікі!
У наступным годзе аграгарадок Моталь адзначыць 600-годдзе.