МІНСК, 10 жні – Sputnik. МЗС Украіны выклікаў часовага паверанага ў справах Беларусі Кірыла Камышава, каб выказаць пратэст у сувязі заявамі Аляксандра Лукашэнкі аб Крыме і Данбасе, зробленымі падчас "Вялікай размовы", афіцыйны каментарый апублікаваны на сайце ведамства.
Спярша беларускі дыпламат атрымаў перасцярогу ў сувязі з выказваннямі пра Крым. Ва ўкраінскім МЗС запэўнілі, што "падобнымі заявамі ён (прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка - Sputnik) парушае міжнародныя абавязацельствы Беларусі па выкананні норм і прынцыпаў міжнароднага права".
Таксама МЗС Украіны запытала тлумачэнне з нагоды допуску ў Беларусь прадстаўнікоў ЛНР, якія хацелі дапытаць апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча.
"У выпадку пацвярджэння гэта будзе супярэчыць раней атрыманаму ўкраінскім бокам афіцыйнаму адказу ад МЗС Беларусі, у якім гэты факт катэгарычна адмаўляўся", - канстатавалі ў ведамстве.
Заявы Лукашэнкі аб перапраўцы зброі і падрыхтоўцы на Украіне баевікоў для дзеянняў у Беларусі МЗС расцаніла як "безадказныя і далёкія ад рэалій".
"Фэйкам аб знешніх пагрозах дзяржаўнасці Беларусі з боку Украіны і іншых заходніх дзяржаў Аляксандр Лукашэнка спрабуе апраўдаць свае рэпрэсіўныя метады і абмежаванні праў і свабод грамадзян Беларусі", - заявілі ў міністэрстве.
Што Лукашэнка казаў у дачыненні да Украіны на "Вялікай размове"?
На думку кіраўніка дзяржавы, палітычныя адносіны паміж Беларуссю і Украінай зараз знаходзяцца ў самай нізкай кропцы, пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі з журналістамі, якая прайшла ў Мінску 9 жніўня.
Беларускі лідар таксама звярнуў асаблівую ўвагу, што калі ўкраінскія ўлады адважацца пры падтрымцы трэціх краін сілавым шляхам ўрэгуляваць праблему з Данбасам і Луганскам, то ён ніколі не будзе на іх баку.
Таксама прэзідэнт назваў умовы, калі Мінск афіцыйна прызнае Крым расійскім: "Калі апошні алігарх у Расіі прызнае Крым расійскім і пачне пастаўляць туды прадукцыю". Лукашэнка падкрэсліў, што ў пытанні прызнання статусу Крыма ў яго "развязаны рукі".
Апроч іншага, кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Мінск прыязджалі прадстаўнікі ЛНР, каб дапытаць апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча.
"Яны ж (прадстаўнікі ЛНР - Sputnik) прыехалі сюды, яго дапыталі. Я сказаў: "Так, няхай прыязджаюць, калі ёсць пытанні - хай задаюць, але ў Беларусі", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, ім такая сустрэча была прадастаўлена.
"Прыехалі, дапыталі, растлумачыў усё, яны засталіся задаволенымі гэтай размовай", - адзначыў прэзідэнт.
Чытайце таксама:
Лукашэнка дазволіў прадстаўнікам ЛНР дапытаць Пратасевіча
Лукашэнка распавёў пра чырвоныя лініі ў адносінах з Украінай
"Трэба адрозніваць": кіраўнік МЗС Беларусі выказаўся пра народ і ўладу Украіны
Кіраўнік "Беларускага дома на Украіне" знойдзены мёртвым у Кіеве
"Гуманітарка" ў выглядзе калючага дроту: Украіна вызвалася дапамагчы Літве