МІНСК, 16 жні - Sputnik. Суд Савецкага раёна Мінска абвясціў абвінаваўчы прысуд мінчаніну Сцяпану Латыпаву, якога судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса - за махлярства ў асабліва буйным памеры, грубае парушэнне парадку і супраціў міліцыі.
Латыпаў вядомы тым, што ў пачатку чэрвеня на адным з першых судовых пасяджэнняў па сваёй справе параніў сябе ў вобласць шыі шарыкавай ручкай.
У панядзелак суд Савецкага раёна прыгаварыў Латыпава да 8 гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абвінавачаны віну не прызнаў. Вынесены прысуд неканчатковы і можа быць абскарджаны ў судзе вышэйшай інстанцыі.
За што быў асуджаны Латыпаў
Латыпаў быў затрыманы ў верасні 2020 года ў двары, калі ён спрабаваў перашкодзіць зафарбаваць мурал з дыджэямі, за парушэнне парадку і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Яму было прад'яўленае абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: махлярства ў асабліва буйным памеры (частка 4 артыкула 209 КК), грубае парушэнне парадку (часткі 1 і 2 артыкула 342 КК) і супраціў міліцыянту (частка 2 артыкула 363 КК).
Як раней паведамляў СК, Латыпава абвінавацілі ў тым, што, з'яўляючыся дырэктарам і бухгалтарам прадпрыемства "Беларбо" з красавіка 2019 года па верасень 2020 г-га пад выглядам ажыццяўлення законнай дзейнасці, шляхам падману і ўвядзення ў зман завалодаў грашовымі сродкамі 16 юрыдычных асоб на агульную суму больш 123 тысячы рублёў.
Яму таксама было прад'яўлена абвінавачванне ў тым, што размяшчаў заклікі ў Telegram-каналах да дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, аб'яднаў людзей у супольнасць пад назвай "Плошча пераменаў", падтрымліваў іх матэрыяльна і маральна, у выніку дзеянняў гэтых людзей была парушаная праца транспарту, грамадскіх арганізацый.
Акрамя гэтага, 15 верасня 2020 года знаходзячыся па вуліцы Чарвякова ў горадзе Мінску, пры затрыманні Латыпаў аказаў актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі, спалучаны з ужываннем гвалту.
Чытайце таксама:
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў знаходзіцца на волі
Аляксей Кудзін атрымаў 2,5 гады калоніі
Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі