Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу US Open

Раней іншая знакамітая беларуска Вікторыя Азаранка не змагла прабіцца ў наступны круг турніру, саступіўшы ў 1/16 US Open саперніцы з Іспаніі.
Sputnik
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў Нью-Йорку, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
У 1/16 фіналу Сабаленка, якая займае цяпер другі радок сусветнага рэйтынга, перайграла амерыканку Даніэль Колінз (29-я ў сусветным рэйтынгу) у двух сэтах - 6:3, 6:3. Сустрэча на корце доўжылася 1 гадзіну 29 хвілін.
Наступнай саперніцай другой ракеткі свету стане бельгійская тэнісістка Эліс Мертэнс (16-я ў рэйтынгу).
Арына Сабаленка ў матчы 1/16 фіналу US Open перайграла амерыканку Даніэль Колінз
На старце US Open Сабаленка адолела сербскую саперніцу Ніну Стаянавіч (94) - 6:4, 6 7 (4:7), 6:0, і тэнісістку з Славеніі Тамару Зіданшак (40) - 6: 3, 6: 1.
Раней іншая знакамітая беларуска Вікторыя Азаранка (19-я ў рэйтынгу) не змагла пераадолець 1/16 фіналу, саступіўшы іспанскай тэнісістцы Гарбін’е Мугурусе (10-я) з выніковым лікам 4:6, 6:3, 2:6.
Бліжэйшы паядынак на US Open з удзелам беларусаў адбудзецца сёння ўвечары - у 1/16 фіналу мужчынскага адзіночнага разраду Ілля Івашка згуляе супраць італьянца Матэа Берэціні.
Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе - апошні ў гэтым сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - завершыцца ў Нью-Йорку 12 верасня.
Чытайце таксама:
Менш чым за гадзіну: Сабаленка выйшла ў трэці круг US Open
Сабаленка і Азаранка выйшлі ў другі раўнд US Open
Івашка прайшоў у трэці круг US Open
Сабаленка ўпершыню ў кар'еры стала другой ракеткай свету
Сабаленка папрасіла прабачэнне за свае паводзіны ў матчы з Плішкавай у Манрэалі