МІНСК, 4 вер – Sputnik. У Мінску пасля першай вакцынацыі захварэла на каронавірус 0,09% ад колькасці прышчэпленых, пасля другой - 0,11%, заявіла напярэдадні старшыня Савета Рэспублікі Нацсхода Наталля Качанава падчас рабочай нарады па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі.
Качанава падкрэсліла, што вакцынацыя добра адбіваецца на зніжэнні працэнта захворвання, а таксама на стане тых, хто ўсё ж захварэў на каронавірус, але быў да гэтага прышчэплены.
Са слоў старшыні Савета Рэспублікі, у кожнай вобласці і горадзе Мінску створаны групы, якія займаюцца маніторынгам захворвання на COVID-19.
Сезонны ўздым
У сваю чаргу міністр аховы здароўя распавёў, што ў краіне адзначаецца ўздым інфекцыйных захворванняў.
"Мы назіраем раўнамерны па рэгіёнах невялікі рост захворвання на COVID-19. Вярнуліся да працы ВНУ і школы. Скончыўся дачны сезон - і ў гарады вярнуліся людзі залатога ўзросту", - адзначыў Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, усё гэта з'яўляецца ўскладняючым эпідэмічным момантам.
Будучы сезон будзе звязаны з ускладненнем абстаноўкі, што абумоўлена як прагназуемай хваляй захворвання на каронавірус, так і сезоннымі захворваннямі, падкрэсліў кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя.
Прышчэпка ад COVID і новая вакцына
На дадзены момант звыш 1,67 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны ад каронавіруса, з іх больш за 1,38 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.
У Беларусі зрабіць прышчэпку можна ва ўчастковых паліклініках, некаторых бальніцах, гандлёвых цэнтрах, на рынках і ў метро. Таксама адкрыліся пункты вакцынацыі ў мінскіх ВНУ і студэнцкіх інтэрнатах.
Вакцынавацца можна адным з двух прэпаратаў - расійскім "Спутник V" ці кітайскім Vero Cell ад кампаніі "Сінафарм". Для рэвакцынацыі Беларусь атрымала ў пятніцу расійскую аднакампанентную вакцыну "Спутник Лайт" - 250 тысяч доз.
Яе будуць выкарыстоўваць для вакцынацыі пасля каронавіруса і вакцынацыі моладзі да 23 гадоў. Вакцынай "Спутник Лайт" можна будзе зрабіць прышчэпку ўжо ў канцы наступнага тыдня.
Чытайце таксама:
Здаць ПЦР-тэст можна на Цэнтральным аўтавакзале ў Мінску
Доктар Мяснікоў: калектыўнага імунітэту да каронавіруса не будзе
Партыя кітайскай вакцыны ад каронавіруса "Синофарм" паступіць у верасні
Здаць ПЦР-тэст у Нацыянальным аэрапорце можна кругласутачна - але ёсць нюанс
Піневіч: чарговы эпідэмічны рост будзе ў верасні-кастрычніку