Грамадскія інспектары КДК з'явяцца ў Беларусі

Грамадскія інспектары стануць выконваць ускладзеныя на іх функцыі на грамадскіх пачатках - у свой вольны час.
Sputnik
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Грамадскія інспектары Камітэта дзяржаўнага кантролю з'явяцца ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Адпаведныя палажэнні замацаваны ва ўказе №339, які ў пятніцу 10 верасня падпісаў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
"У адпаведнасці з дакументам на базе Камітэта дзяржаўнага кантролю ствараецца сістэма грамадскіх інспектараў", - сказалі ў прэс-службе.

Хто зможа стаць інспектарам

Выступаць у гэтай ролі змогуць грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту і па сваіх дзелавых і маральных якасцях здольны аказваць садзейнічанне кантралюючым органам.
Грамадскія інспектары стануць выконваць ускладзеныя на іх функцыі на грамадскіх пачатках - у свой вольны час.
Указам замацавана, што Федэрацыя прафсаюзаў ці іншыя грамадскія аб'яднанні могуць ініцыяваць прыцягненне іх членаў да працы ў якасці грамадскіх інспектараў, напрыклад, для маніторынгу цэн або ацэнкі эфектыўнасці выкарыстання дзяржмаёмасці.
Кіраваць дзейнасцю інспектараў будзе Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Чытайце таксама:
Лукашэнка нагадаў бізнесменам, што "палітыка і бізнес - гэта рэчы розныя"
Гэта святое: Лукашэнка расказаў пра напаўненне бюджэту і выплату падаткаў
Чаму ў Беларусі даражэе гародніна і калі цэны пачнуць зніжацца