Калючая загарода Еўрасаюза

Полацкія пагранічнікі спынілі спробу выправаджэння бежанцаў на тэрыторыю РБ

Сітуацыя на ўчастку, за які адказвае Полацкі пагранічны атрад, застаецца напружанай, ахова мяжы ажыццяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме.
Sputnik
ВІЦЕБСК, 30 вер – Sputnik. Супрацоўнікі Полацкага пагранічнага атрада спынілі спробу выправаджэння з тэрыторыі Літвы ў Рэспубліку Беларусь 10 бежанцаў, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Асобныя напрамкі на мяжы ўзмацнілі ўзаемадзейнымі сіламі і сродкамі.
"Днём 28 верасня на беларуска-літоўскім участку мяжы ў напрамку Браслаўскага раёна літоўскімі праваахоўнікамі была зроблена спроба незаконнага выправаджэння 10 грамадзян азіяцкай знешнасці на тэрыторыю Беларусі", - адзначылі ў прэс-службе.
Там падкрэслілі, што мяжа ў гэтым месцы праходзіць па рацэ. Але гэта, як і тое, што зараз ўсталявалася халоднае надвор'е, не спыніла літоўскіх пагранічнікаў, якія "сілай спрабавалі выштурхнуць мігрантаў цераз раку на нашу тэрыторыю".
У ДПК паведамілі, што дзеяннямі полацкіх пагранічнікаў "спроба парушэння дзяржаўнай мяжы РБ была спынена".
Нагадаем, сітуацыя на межах Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай абвастрылася летам бягучага года. Суседнія краіны заяўляюць пра рост колькасці нелегалаў, якіх затрымліваюць на мяжы з рэспублікай. Пры гэтым беларускія пагранічнікі паведамляюць пра "бесчалавечныя метады" выцяснення бежанцаў з суседніх краін.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Польшчы падпісаў указ аб працягу рэжыму НС на мяжы з Беларуссю
ДПК патлумачыў, адкуль у засеўшых на мяжы мігрантаў камуфляжныя бушлаты
Вальфовіч распавёў, як можна вырашыць праблему міграцыі ў краіны ЕС
Вільнюс прапанаваў мігрантам прасіць прытулку ў пасольстве Літвы ў Мінску
Літва агучыла новыя планы па ўзвядзенні "калючага плота" з Беларуссю
Кіраўнікі МЗС ЕС абвінавацілі Беларусь у стварэнні міграцыйнага крызісу на мяжы
Як жыве паўсталая супраць нелегалаў вёска ў Літве. Эксклюзіўны рэпартаж Sputnik