Падатак на кватэру ўвядуць у Беларусі. Якім ён будзе?

У Беларусі плануецца ўвесці падатак на жыллё ў шматкватэрных дамах, каб павысіць рэсурсную базу бюджэтаў.
Sputnik
МІНСК, 1 кас – Sputnik. У Беларусі ўводзіцца падаткаабкладанне для ўладальнікаў жылля ў шматкватэрных дамах, расказаў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.
Паводле яго слоў, профільнае ведамства падрыхтавала законапраект, які мае на ўвазе ўнясенне змяненняў у Падатковы кодэкс. Такім чынам, будзе адменена падатковая льгота для жылля ў шматкватэрных дамах.

"Мэта гэтага новаўвядзення - ўраўнаваць умовы падаткаабкладання грамадзян, якія з'яўляюцца ўладальнікамі індывідуальнага жылля, а таксама павысіць рэсурсную базу мясцовых бюджэтаў", - цытуе намесніка міністра БелТА.

Дзмітрый Кійко растлумачыў, што падатак будзе разлічвацца з кошту кватэры, які ў сваю чаргу будзе вызначаны ў Падатковым кодэксе. Затым да кошту жылля будзе прымяняцца стаўка 0,1%. Сам кошт будзе адрознівацца ў Беларусі ў залежнасці ад горада і плошчы кватэры.
"Паводле разлікаў сярэдняя сума падатку па стандартнай кватэры для грамадзян у Мінску складзе каля 50 рублёў у год, у рэгіёнах - каля 25 рублёў", - удакладніў прадстаўнік мінфіна.
У профільным ведамстве запэўнілі, што ўлады захаваюць падатковую льготу ў дадзеным выпадку для пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сямей і іншых неабароненых слаёў грамадства.
Чытайце таксама:
Мінфін апублікаваў праект падатковых змен: што чакае ІП?
У МПЗ растлумачылі нюансы выплаты транспартнага падатку
Для ўладальнікаў аграсядзіб у Беларусі могуць падняць падаткі
Ці з'явяцца ў Беларусі новыя падаткі?
МПЗ растлумачыла, як блогеры павінны плаціць падаткі
"Памежны збор" у дзеянні: як беларусу цяпер выехаць у Еўропу
Падатковае заканадаўства могуць зрабіць больш жорсткім у Беларусі
Адмена адзінага падатку і павышэнне ўзносаў у ФСАН прымусяць ІП сысці "у цень"
Лукашэнка запатрабаваў амерыканскія законы ў падатковай сферы