Крэмль шкадуе з-за закрыцця рэдакцыі "Комсомолки" у Беларусі

Пры гэтым улады Расіі спадзяюцца, што дзеянні ў дачыненні да журналіста "КП" Генадзя Мажэйкі не звязаны з яго працай, дадаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Sputnik
МІНСК, 6 кас – Sputnik. У Крамлі шкадуюць, што ў Мінску спыніў працу філіял "Комсомольской правды", але лічаць, што гэта правільнае рашэнне ў сітуацыі, якая склалася.
"Па ўсёй бачнасці, адзінае правільнае рашэнне прыняло выданне - пра закрыццё гэтага падраздзялення ў Беларусі. Можна выказаць шкадаванне ў сувязі з тым, што ў Беларусі спыніла працу наша вельмі аўтарытэтнае і папулярнае выданне, і вельмі паважанае", - заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы сітуацыю вакол бюро "Комсомольской правды" ў Мінску.
Паводле яго слоў, у Крамлі па-ранейшаму лічаць, што "ўсе законныя правы журналістаў павінны быць забяспечаны".

Справа Мажэйкі

Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць пытанне аб тым, ці пачуў Мінск пазіцыю расійскіх улад з нагоды сітуацыі вакол "КП" і затрымання журналіста Мажэйкі.
"Не хацеў бы каментаваць тое, як беларускія ўлады выбудоўваюць адносіны з беларускімі СМІ, таму што дэ-юрэ гэта ўсё ж такі беларускае СМІ. І, вядома ж, гэта не павінна быць каментарыем, прадметам нашага каментарыя пра дзеянні беларускіх улад у дачыненні да беларускіх грамадзян", - сказаў прадстаўнік Крамля.
Ён адзначыў, што Расія не мае прававых падстаў для абароны інтарэсаў журналіста Генадзя Мажэйкі, паколькі ён не з'яўляецца грамадзянінам РФ.
"Дэ-юрэ нейкім чынам абараняць яго інтарэсы мы не можам", - сказаў Пяскоў.
Пры гэтым дадаў, што ў Крамлі хацелі б "спадзявацца, што дзеянні ў дачыненні да журналіста "Комсомольской правды" не звязаны з яго журналісцкай працай".
"Калі гэта звязана з яго журналісцкай дзейнасцю, мы тут можам выказаць шкадаванне, і гэта нармальна", - дадаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.

Пра затрыманне Мажэйкі

Пяскоў не стаў пацвярджаць, што затрыманне Генадзя Мажэйкі адбылося менавіта ў Мінску, як у гэтым запэўнівае беларускае МУС.
"Мы проста не ведаем, дзе менавіта ён быў затрыманы", - адказаў прадстаўнік Крамля.
Пяскоў заявіў, што не ведае, ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя пра тое, што журналіст хацеў праз Расію з'ехаць у трэцюю краіну, але расійскія ўлады не дазволілі яму гэтага зрабіць.

Пытанне з "КП" на кантролі

Па словах Дзмітрыя Пяскова, у Крамлі трымаюць кантакт з беларускім бокам па пытаннях з "Комсомольской правдой".
"Мы... будзем працягваць гэты дыялог і, вядома, даводзіць нашу пазіцыю", - сказаў ён.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ пажадаў калектыву "Комсомольской правды" поспехаў у забеспячэнні працай супрацоўнікаў былога беларускага падраздзялення.
Чытайце таксама:
Беларускі саюз журналістаў адрэагаваў на закрыццё "Комсомолки"
Абарона журналіста "КП" Генадзя Мажэйкі падала скаргу на меру ўтрымання
"Комсомольская правда" закрывае рэдакцыю ў Мінску
Мінінфарм растлумачыў статус выдання "Комсомольская правда в Беларуси"
Крэмль: чакаем ад Мінска забеспячэння працы расійскіх СМІ ў Беларусі
МУС Беларусі: Мажэйку ў базу "неўязных" раней унесла Расія
Рэдакцыя "Комсомольской правды" наняла Мажэйку двух адвакатаў
Мінінфарм назваў прычыну блакіроўкі сайта kp.by